Піўны путч: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →Наступствы: артаграфія |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 2:
== Перадумовы ==
У [[1923 год]]зе ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] пачаўся крызіс, прычынай якога зьяўлялася француская [[акупацыя Рура]]. Сацыял-дэмакратычны ўрад, які спачатку заклікаў немцаў да супраціву і ўвёў краіну ў эканамічны крызіс, а потым прыняў ўсё патрабаваньні Францыі, падвяргаўся нападкам і з боку правых, і з боку камуністаў. У гэтых умовах Гітлер уступіў у зьвяз з правымі кансэрватарамі-сэпаратыстамі, якія знаходзіліся ва ўладзе ў Баварыі, сумесна рыхтуючы выступ супраць сацыял-дэмакратычнага ўраду ў [[Бэрлін]]е. Гітлера натхняў прыклад паходу на Рым [[Мусаліні]], і ён спадзяваўся паўтарыць нешта падобнае, арганізаваўшы паход на Бэрлін. Аднак стратэгічныя мэты саюзьнікаў рэзка адрозьніваліся: першыя імкнуліся да аддзяленьня і рэстаўрацыі дарэвалюцыйнай баварскай манархіі Вітэльсбахаў, у той час як [[Нацыянал-сацыялізм|нацысты]] — да стварэньня моцнай цэнтралізаванай дзяржавы. Лідэр баварскіх правых Густаў фон Кар, абвешчаны камісарам зямлі з дыктатарскімі паўнамоцтвамі, увёў у Баварыі [[надзвычайнае становішча]]; пры гэтым ён адмовіўся выконваць шэраг загадаў Бэрліну і ў прыватнасьці — арыштаваць трох папулярных лідэраў узброеных фармаваньняў і зачыніць орган [[НСДАП]] «Völkischer Beobachter». Аднак лідэры Баварыі сутыкнуліся зь цьвёрдай пазыцыяй бэрлінскага Генэральнага штабу й начальніка кіраваньня сухапутнымі сіламі
== Пачатак путчу ==
Увечары 8 лістапада [[1923 год]]у каля 3000 чалавек сабраліся ў памяшканьні мюнхэнскага «Bürgerbräukeller» (велізарнай піўной залы) для таго, каб паслухаць выступ фон Кара. Разам зь ім на трыбуне знаходзіліся мясцовыя вышэйшыя чыны — генэрал Ота фон Лосаў, камандуючы ўзброенымі сіламі Баварыі, і палкоўнік Ханс фон Зайсэр, начальнік баварскай паліцыі. Пакуль фон Кар выступаў, каля 600 штурмавікоў неўзаметку ачапілі залу. Чальцы СА (Sturmabteilung) усталявалі на вуліцы кулямёты, накіраваўшы іх на дзьверы. Лідэр нацыстаў Адольф Гітлер стаяў у дзьвярах зь півам у паднятай руцэ. Прыкладна а 20:45 ён кінуў піва на зямлю й на чале ўзброенага ўдарнага атрада кінуўся ў сярэдзіну залы, ускочыў на стол, стрэліў у столь зь пісталета. Наступіла цішыня й Гітлер пракрычаў: «Нацыянальная рэвалюцыя пачалася!» Затым ён зьвярнуўся да зьдзіўленай публікі: «Зала акружаная шасьцюстамі ўзброенымі да зубоў людзьмі. Ніхто ня мае права пакідаць залу. Калі зараз жа не ўсталюецца цішыня, я загадаю ўсталяваць на галерэі кулямёт. Баварскі ўрад і ўрад рэйха зрынутыя, утворыцца часовы ўрад рэйха, казармы рэйхсвэра й зямельнай паліцыі захопленыя, рэйхсвэр і зямельная паліцыя ўжо выступаюць пад сьцягамі са [[свастыка]]й!»
Фон Кар, фон Лосаў і фон Зайсэр былі зачыненыя ў адным з пакояў. Гітлер зь пісталетам пераконваў іх заняць пасады ў новым ўрадзе, але безвынікова. Тым часам Шойбнэр-Рыхтэр даставіў у піўную генэрала Людэндорфа, гэроя [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], які да таго нічога ня ведаў пра путчы, але падтрымаў Гітлера. Пасьля прыезду Людэндорфа фон Кар, фон Лосаў і фон Зайсэр абвясьцілі, што далучаюцца да паходу на Бэрлін. Гітлер абвясьціў фон Кара рэгентам Баварыі й заявіў, што ў той жа дзень у Мюнхэне будзе сфармаваны новы нямецкі ўрад, які здыме з пасады прэзыдэнта Фрыдрыха Эбэрта. Людэндорфа Гітлер адразу ж прызначыў галоўнакамандуючым германскай арміяй (
Лосаў папрасіўся на вуліцу і даў Людэндорфу «сумленнае афіцэрскае слова», што яму трэба даць распараджэньні ў штабе, Кар і Зайсэр таксама пакінулі піўную. Кар перавёў ўрад у [[Рэгенсбург]] і выдаў пракламацыю, у якой адмаўляўся ад усіх заяваў, зробленых «пад дуламі пісталетаў», і
У гэтай сытуацыі Людэндорф прапанаваў Гітлеру заняць цэнтар гораду, разьлічваючы, што яго аўтарытэт дапаможа пераманіць на бок нацыстаў войска й паліцыю.
== Марш па Мюнхэне ==
А 11 гадзіне раніцы 9 лістапада прысутныя нацысты пад сьцягамі са свастыкай і ваеннымі штандарамі калёнай накіраваліся да цэнтру гораду на Марыенпляц, спадзеючыся зьняць аблогу з ваеннага міністэрства. На чале калёны ішлі Гітлер, Людэндорф і [[Герман Вільгельм Герынг|Герынг]].<ref>''Ширер, У.'' Взлёт и падение Третьего рейха. Т. 1. С. 110.</ref> На Марыенпляц да нацыстаў далучыўся Юліўс
Спачатку нешматлікія паліцэйскія патрулі прапусьцілі калёну, але калі дэманстранты выйшлі на Одэанспляц непадалёк ад
Непасрэдны сьведка тых падзей, в. а. генконсула [[ЗША]] ў Мюнхэне ў той час Робэрт Мэрфі ў сваіх мэмуарах пісаў: "Калі пачалася страляніна ... і Людэндорф, і Гітлер паводзілі сябе цалкам аднолькава, як і належыць двум загартаваным у баях салдатам. Абодва адначасова ўпалі на зямлю, каб пазьбегнуць граду куляў, які абваліўся на іх. Пры гэтым целаахоўнік Людэндорфа, які маршыраваў зь ім побач, быў забіты, як і многія з паплечнікаў Гітлера".<ref>[http://samlib.ru/p/papadaki_w_g/diplomatamongwarriors.shtml Пападаки Валериан Георгиевич. дипломат среди воинов<!-- Заголовок добавлен ботом -->]</ref>.
Радок 20 ⟶ 22:
== Крыніцы ==
{{
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://hronos.km.ru/sobyt/1900sob/1923pivo.html Піўны путч]
* [http://reibert.info/ss/01/07/index.htm Піўны путч]
|