Казяны: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: пунктуацыя
Радок 66:
У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] (1795 год) Казяны апынуліся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Дзісенскім павеце [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]]. У 1800 годзе мястэчкам валодаў М. Манузі, тут было 90 двароў, драўляная царква Сьвятога Духа. Побач знаходзілася аднайменная вёска (56 двароў). У [[Вайна 1812 году|Вайну 1812 году]] 1 ліпеня праз Казяны на [[Дрыса|Дрысу]] адступаў 3-і расейскі кавалерыйскі корпус Палена. Пад мястэчкам адбылася сутычка паміж ар’ергардам корпусу і францускім конным аддзелам (28 эскадронаў, 6 конных гарматаў). 3 1823 году паселішчам валодалі [[Плятэры]].
 
[[Файл:Kaziany. Казяны (XX).jpg|міні|150пкс160пкс|Царква, каля 1900 г.]]
 
За часамі [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня]] 19 траўня 1831 году ў ходзе рэйду праз Казяны прайшлі асноўныя сілы (каля 2 тыс. чал.) паўстанцаў Дзісенскага павету. У траўні 1863 году тут прыпыняўся паўстанцкі аддзел Я. Ельскага-Ёдкі. На 1866 год у мястэчку было 35 двароў. У канцы XIX ст. граф Ф. Плятэр заснаваў каля Казянаў кардонны, лесапільны і гонтавы заводы, каля якіх узьнікла невялікае паселішча Плятэрова. На 1903 год у мястэчку (сяле) існавала мураваная царква, земскі паштовы пункт, кожную сераду праводзіўся кірмаш. У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] ў верасьні 1915 году Казяны занялі нямецкія войскі. З восені 1915 да лютага 1918 году мястэчка знаходзілася на расейскім баку ў прыфрантавой зоне, у гэты час расейскія ўлады перайменавалі яго ў Раманава-Нікольскае.
Радок 73:
25 сакавіка 1918 году згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Казяны абвяшчаліся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>.
 
[[Файл:Kaziany. Казяны (1938).jpg|150px160px|значак|Плян мястэчка, 1938 г.]]
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова|Рыскай мірнай дамовай 1921 году]] Казяны апынуліся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], у Богінскай гміне Браслаўскага павету [[Віленскае ваяводзтва (1923—1939)|Віленскага ваяводзтва]]. На 1931 год у мястэчку было 106 двароў, у вёсцы — 153 двары.