Язэп Руцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
 
== Паходжаньне, адукацыя ==
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Руцкія|Велямінаў-Руцкіх]] гербу «[[Шэліга (герб)|Букраба (Шэліга)]]»,<ref name="niab.by">[http://niab.by/stat/lisejczyk_rucki Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў. Мітрапаліт Іосіф Вельямін-Руцкі і яго тастамент]</ref> сын Фэлікса (Шчаснага) (? — 1590) і Багумілы з [[Корсакі|Корсакаў]]. Прозьвішча Руцкі паходзіць ад назвы маёнтку Рута. Доўгі час лічылася, што карані роду [[Велямін]]аў выводзяцца з тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы, адкуль прадстаўнікі роду трапілі ў ВКЛ у час Лівонскай вайны. Пазьней час зьяўленьня Велямінаў на беларускіх землях быў «адсунуты» на першую палову XVI ст. Новаадшуканыя беларускім архівістам Германам Брэгерам дакумэнты, а таксама аналіз пячатак дазволілі гісторыку Дзянісу Лісейчыкаву скласьці генэалогіюгенэалёгію роду і зрабіць выснову, што [[Велямін]]ы (альбо Велямінавічы) пражывалі на Наваградчыне ўжо ў канцы XV ст.<ref>[http:// name="niab.by"/stat/lisejczyk_rucki Дзяніс Васільевіч Лісейчыкаў. Мітрапаліт Іосіф Вельямін-Руцкі і яго тастамент]</ref> Больш таго, ня выключана, што яны мелі татарскае паходжаньне і пазьней прынялі хрысьціянства (ва ўсходнім абрадзе). Бацькі будучага ўніяцкага мітрапаліта вызнавалі ўжо кальвінскую веру і свайго сына Івана (Яна) ахрысьцілі, верагодна, паводле абраду менавіта гэтай плыні пратэстантызму.
 
У [[1580-я]] навучаўся ў наваградзкіх [[анабаптызм|анабаптыстаў]] Ліцынія, Майсея, Цімоха, пасьля — у [[Вільня|Віленскай]] кальвінскай школе. Пазьней навучаўся ў [[Прага|Празе]] ў [[Карлаў унівэрсытэт|Карлавым унівэрсытэце]] (ад 1590). Там, у [[1592]] годзе, пад уплывам [[езуіты|езуітаў]] перайшоў у [[Рымска-каталіцкая царква|каталіцтва]], за што маці пазбавіла яго спадчыны. Стаў вучыцца на сьвятара і свае філясофскіяфілязофскія студыі праходзіў у [[1593]]—[[1596]]1593—1596 гг. у [[Вюрцбурскі ўнівэрсытэт|Вюрцбурскім унівэрсытэце]]. Каля [[1600]] г. дзеля працягу сваіх багаслоўскіх студыяў паступіў у [[Грэцкі калегіюм]] ў [[Рым]]е і на асабістую просьбу папы [[Клімэнт VIII|Клімэнта VIII]], вергодна, на падставе таго, што яго продкі раней вызнавалі праваслаўе, прыняў там [[уніяцтва|усходні абрад]] дзеля служэньня справе Уніі.
 
У 1603 прызначаны рэктарам Віленскае ўніяцкае сэмінарыі<ref name="evkl523">[[Уладзімер Кароткі|Уладзімір Кароткі]]. Руцкі (Велямін-Руцкі) Іосіф // {{Літаратура/ЭВКЛ|2}} С. 523.</ref>. У 1605 падрыхтаваў навукова-пэдагагічны трактат «Дыскурс», у якім абгрунтаваў неабходнасьць сур’ёзных рэформаў у галіне адукацыі й выхаваньня Ўніяцкай Царквы. Прапанаваў пераймаць досьвед замежных адукацыйных установаў і імкнуцца стварыць магчымасьці для атрыманьня добрай адукацыі ў межах [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], удасканальваючы свае адукацыйныя ўстановы. У 1606 выехаў у [[Масква|Маскву]] да цара [[Ілжэдзьмітры I|Дзьмітрыя]], прапаноўваў яму накіроўваць юнакоў у ВКЛ для навучаньня. Тады ж разам з [[кармэліты|кармэлітам]] Паўлам няўдала спрабаваў зьдзейсьніць місіянэрскае падарожжа ў [[Пэрсія|Пэрсію]], пасьля чаго вярнуўся ў ВКЛ.
Радок 61:
}}
 
У [[Вільня|Вільні]] Ян Руцкі зьблізіўся з манахам уніяцкага [[Манастыр Сьвятой Тройцы ў Вільні|манастыра Сьвятой Тройцы]] [[Язафат Кунцэвіч|Язафатам Кунцэвічам]]. Верагодна, пад яго уплывамўплывам [[6 верасьня]] [[1607]] Ян Руцкі вырашыў пайсьці ў манастыр і стаць манахам, каб прысьвяціць сябе справе абнаўленьня ўсходняга манаства і пашырэньню уніі. [[1 студзеня]] [[1608]] прыняў манаскі пострыг пад імем Язэп. У тым самым годзе быў высьвечаны на дыякана, пасьля на прасьвітара. Выдаў «Тэзісы», скіраваныя супраць [[пратэстанцтва]].
 
У ліпені 1608 Кіеўскі мітрапаліт [[Іпаці Пацей]] намінаваў Язэпа Руцкага сваім намесьнікам у [[Манастыр Сьвятой Тройцы ў Вільні|Віленскім манастыры Сьвятой Тройцы]], што выклікала канфлікт ззь ераманахамі — [[Самуэль Сянчыла|Самуэлем Сянчылам]] і [[Баўтрамей Рашкоўскі|Баўтрамеем Рашкоўскім]]. У 1609 прызначаны архімандрытам [[Манастыр Сьвятой Тройцы ў Вільні|Віленскага Траецкага манастыра]], мусіў абараняць яго ад нападаў праваслаўных. За місіянэрскую дзейнасьць Я. Руцкага віленскі месьціч [[Максім Шэмбель]] учыніў на яго замах.
 
Схіліў да ўніяцтва [[Рыгор Трызна|Рыгора Трызну]] й [[Ян Мялешка|Яна Мялешку]]. Зь іх дапамогаю разам з [[Язафат Кунцэвіч|Язафатам Кунцэвічам]] заснаваў манастыры ў [[Быцень|Быцені]], [[Жыровічы|Жыровічах]], Наваградку. [[16 лістапада]] [[1611]] архімандрыт Язэп Руцкі абраны на каад’ютара Кіеўскага ўніяцкага мітрапаліта. [[16 чэрвеня]] [[1613]] як каад’ютар Кіеўскага мітрапаліт атрымаў прывілей і быў высьвячаны на біскупа Галіцкага. Далучыў да уніі [[Менскі Ўзьнясенскі манастыр]].
 
Пасьля сьмерці Іпація Пацея ў 1613 стаў 3-м уніяцкім мітрапалітам Кіеўскім. [[8 жніўня]] [[1613]] г. атрымаў годнасьць архібіскупа-мітрапаліта Кіеўскага. [[5 красавіка]] [[1614]] атрымаў булу ад папы Рымскага [[Павал V|Паўла V]], паводле якой быў зацьверджаны Кіеўскім уніяцкім мітрапалітам.
 
Яго галоўнай заслугай зьяўляецца рэфармаваньне ўсходняга манаства і заснаваньне ў 1617 [[Ордэн базылянаў сьвятога Язафата|Ордэну базылянаў]]. Дзякуючы яго намаганьням, Зьяднаная Царква перад яго сьмерцю мела на 1636 год 160 манахаў у 36 манастырах (пераважна на землях сучаснай Беларусі). Пры ім Уніяцкая Царква па-сапраўднаму ўмацавалася і пачала разьвівацца.