Інстытут літаратуры: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Зьявіліся 29 сакавіка з дапамогай HotCat
афармленьне
Радок 1:
'''Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі''' быў заснаваны ў сыстэме '''[[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускай акадэміі навук]]''' у якасьці ''ІнстытутаІнстытуту літаратуры'' [[29 сакавіка]] [[1931]] году на базе былой катэдры літаратуры Акадэміі. Пастановай ПрэзыдыюмаПрэзыдыюму НАН Беларусі 9.11.2007 быў аб’яднаны з [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа]] ў адзіны [[Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ]]. Аб’яднаньне канчаткова адбылося ў [[сакавік]]усакавіку [[2008]] году.
 
== Гісторыя ==
Радок 7:
 
=== Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы АН БССР (1935—1941) ===
У ліпені 1935 г. у сувязі са зьмяненьнем структуры АН БССР была прынятая пастанова ЦК [[КПБ|КП(б)Б]], у якой, у прыватнасьці, адзначалася, што ''«з мэтай канцэнтрацыі і павышэньня якасьці навукова-дасьледчай работы, а таксама ўмацаваньня кіраўніцтва і ўкамплектаваньня кадрамі навукова-дасьледчых установаў лічыць неабходным правесьці рэарганізацыю наступных навукова-дасьледчых устаноўустановаў:
 
па Беларускай акадэміі навук:
 
# Стварыць на базе інстытутаў літаратуры, мастацтва і мовы адзін інстытут — літаратуры, мастацтва і мовы.
# Зацьвердзіць часова выконваючым абавязкі дырэктара інстытута т. [[Віталь Вольскі|Віталя Вольскага]].
# Паставіць перад інстытутам у якасьці бліжэйшай і асноўнай задачы — падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і хутчэйшы выпуск падручніка беларускай мовы, слоўнікаў і кіраўніцтва па гісторыі беларускай літаратуры і мастацтва».''
 
У 1936—1937 гг. Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы ўзначальваў [[Андрэй Александровіч|Александровіч]]. У 1937 годзе некаторы час абавязкі дырэктара інстытута выконваў Р. В. Красьнеўскі, а з 1937 г. па 1941 г. дырэктарам быў Васіль Барысенка.
 
У перадваенныя гады ў Інстытуце былі выдадзены «Беларуская граматыка. Марфалёгія» (1936), «Сынтаксіс беларускай мовы» (1939), «Курс сучаснай беларускай мовы» (1940), «Руска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй А. А. Александровіча (1937). З канца 30-х гадоў у друку сталі зьяўляцца артыкулы літаратуразнаўцаў В. Барысенкі, М. Ларчанкі, Ю. Пшыркова, Н. Перкіна, С. Майхровіча, В. Івашына, прысьвечаныя розным праблемам гісторыі беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст., жыцьцю і творчасьці [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В.Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], [[Францішак Багушэвіч|Ф.Францішка Багушэвіча]], [[Янка Лучына|Я.Янкі Лучыны]], [[Янка Купала|Я.Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Я.Якуба Коласа]], [[Максім Багдановіч|М.Максіма Багдановіча]].
 
У 1940 годзе ў складзе аб’яднанага інстытуту было 20 чалавек. У іх ліку 1 акадэмік, 2 чальцы-карэспандэнты, 1 прафэсар, 10 старшых навуковых супрацоўнікаў, 2 работнікі навукова-тэхнічнага пэрсаналу. Дзевяць супрацоўнікаў мелі вучоныя ступені кандыдатаў навук. Інстытут складаўся з дзьвюх сэкцый (літаратуры і мовы) і працаваў над 5-цю навуковымі тэмамі, з якіх тры былі мовазнаўчага профілю: 1) беларуска-рускі слоўнік; 2) вывучэньне беларускіх народных гаворак; 3) удасканаленьне беларускага правапісу.
 
=== Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР (1944—1952) ===
Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва быў адноўлены ў ліпені 1944 году (да 1946 году яго часова ўзначальваў член-карэспандэнт [[Міхась Лынькоў|М. Ц. Лынькоў]]) у складзе трох сэктараў: беларускай літаратуры, беларускай мовы і мастацтва. У 1945 г. у яго складзе налічвалася 26 супрацоўнікаў. Асноўнымі навуковымі напрамкамі, над якімі працаваў Інстытут у гэты пэрыяд, былі пытаньні гісторыі беларускай літаратуры, беларускай лексыкаграфіі, беларускага выяўленчага мастацтва ў дні Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 г. па [[1952]] г. год дырэктарам Інстытуту зноў быў [[Васіль Барысенка]]. У 1952 годзе ў Інстытуце літаратуры і мастацтва замест аднаго літаратуразнаўчага сэктара было ўтворана два: сэктар савецкай літаратуры і сэктар дарэвалюцыйнай літаратуры. Адбыўся своеасаблівы падзел супрацоўнікаў па асноўных напрамках дасьледаваньняў, па навуковых інтарэсах. Пашырылася тэматыка і паглыбіўся характар навуковых распрацовак, працягвалася далейшая спэцыялізацыя навукоўцаў, у літаратуразнаўства прыйшлі сьвежыя сілы, якія былі накіраваны на дасьледаваньне новых, яшчэ не вывучаных праблем і пытаньняў гісторыі, тэорыі і тэксталёгіі беларускай літаратуры; аднавілася вывучэньне і выданьне даўняй пісьмовай спадчыны беларускага народу.
 
У 1952 годзе адбылося вылучэньне [[Інстытут мовазнаўства НАНБ|Інстытуту мовазнаўства]] ў асобную арганізацыю, і таму Інстытут літаратуры, мовы і мастацтва быў пераўтвораны ў Інстытут літаратуры і мастацтва.
 
=== Інстытут літаратуры і мастацтва АН БССР (1952—1957) ===
У сярэдзіне 1954 году на базе сэктару беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры ў Інстытуце літаратуры і мастацтва быў створаны сэктар рукапісаў і выданьняў, што было выклікана патрэбамі больш інтэнсіўнай і шырокай падрыхтоўкі збораў твораў беларускіх пісьменьнікаў. Папоўнены новымі сіламі (у 1960 годзе ў ім працавала 14 чалавек, у тым ліку А. Коршунаў, Э. Гурэвіч, [[Міхась Мушынскі|М. Мушынскі]]), сэктар атрымаў магчымасьць разгарнуць больш актыўную працу па зборы, вывучэньні і выданьні беларускай літаратурнай спадчыны. Пачалася падрыхтоўка, а затым і выданьне новых шматтомных збораў твораў Янкі Купалы (1961—1964) і Якуба Коласа (1961—1964), былі выдадзеныя выбраныя творы М.Максіма Багдановіча (1957) і В.Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча (1958), зборнік «Беларускія пісьменьнікі другой палавіны ХІХ ст.» (1956). Гэтая праца стала своеасаблівай навуковай школай падрыхтоўкі нацыянальных кадраў тэкстолягаў, а яе практычныя вынікі мелі важнае навукова-асьветніцкае і агульнакультурнае значэньне.
 
У 1957 на базе аддзелаў мастацтвазнаўства [[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі|Інстытуту літаратуры і мастацтва]] і аддзелаў этнаграфіі і фальклору [[Інстытут гісторыі НАНБ|Інстытута гісторыі]] быў створаны [[Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі|Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору]].
 
=== Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы (1957—2007) ===
Вянцом дасьледчыцкіх намаганьняў супрацоўнікаў ІнстытутаІнстытуту літаратуры было стварэньне першай навуковай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» ў 2-х тамах (1968, 1969). Яна была высока ацэнена ў Беларусі і за яе межамі, зьявілася важкім дасягненьнем не толькі калектыву Інстытута літаратуры, але і ўсяго беларускага літаратуразнаўства, засьведчыла іх навуковую сталасьць. У гэтай «Гісторыі…» на вялікім фактычным матэрыяле ўпершыню шырока, грунтоўна і аб’ектыўна быў прасочаны шматвяковы, вельмі складаны шлях разьвіцьця літаратуры на беларускіх землях, неадлучны ад лёсу народа, раскрытая вялікае ідэйна-мастацкае багацьце яе здабыткаў, высокі, сапраўдны эўрапейскі ўзровень творчай спадчыны найбольш выдатных яе прадстаўнікоў.
 
На грунце беларускамоўнай «Гісторыі…» была напісана і апублікавана аднатомная «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Яна шмат у чым была арыгінальнай працай, месцамі значна пераўзыходзіла папярэднюю і адыграла важную навукова-асьветніцкую ролю ў азнаямленьні больш шырокага кола чытачоў з багатай гісторыяй літаратуры беларускага народа. Асноўнымі аўтарамі разьдзелаў пра літаратуру ХІ — пач. ХХ ст. былі А. Коршунаў, [[Адам Мальдзіс|А. Мальдзіс]], [[Міхась Мушынскі|М. Мушынскі]], Ю. Пшыркоў, П. Дзюбайла, В. Каваленка, [[Васіль Барысенка]], Н. Перкін, [[Міхась Ярош]], за што ўсе яны былі адзначаны ў 1980 г. Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Якуба Коласа.
 
Сапраўднай падзеяй у навуковым жыцьці рэспублікі сталі манаграфіі [[Алесь Адамовіч|А. М. Адамовіча]] «Маштабнасьць прозы» (1972), «Здалёк і зблізку» (1976), Н. С. Перкіна «Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў літаратуры» (1971), «Человек в советском романе» (1975), М. І. Мушынскага «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20-30-я гг.» (1975), І. Д. Ралько «Вершаскладанне» (1977), «Верш і мова» (1986), [[Уладзімер Гніламёдаў|У. В. Гніламёдава]] «Традыцыі і наватарства» (1972), «Сучасная беларуская паэзія» (1983), В. П. Жураўлёва «Структура твора: Рух сюжэтна-кампазіцыйных форм» (1978), А. П. Матрунёнка «Псіхалагічны аналіз ў сучасным беларускім рамане» (1972), «Псіхалагічная проза: Традыцыі і час» (1988), А. С. Яскевіча «Грані майстэрства» (1974), «У свеце мастацкага твора» (1977), «Становление белорусской художественной традиции» (1987), І. С. Шпакоўскага «Структура вершаванага вобраза» (1972), А. К. Кабаковіч «Беларускі свабодны верш» (1984), «Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі» (1989), Л. Я. Гараніна «Праблемы мемуарнага жанра» (1981), «Философские искания в белорусской литературе» (1984) і інш.
Радок 43:
 
== Кіраўнікі інстытуту ==
Інстытут літаратуры з 1952 па сакавік 1973 году ўзначальваў акадэмік Васіль Барысенка, з красавіка 1973 па кастрычнік 1982 — акадэмік [[Іван Навуменка|І. Я. Навуменка]], з 1982 па 1997 — акадэмік [[Віктар Каваленка|В. А. Каваленка]]. 3 красавіка 1997 па студзень 2006 году дырэктарам Інстытуту літаратуры зьяўляўся акадэмік НАН Беларусі [[Уладзімір Гніламёдаў|У. В. Гніламёдаў]]. Са студзеня 2006 па сакавік 2008 году абавязкі дырэктара інстытутаінстытуту выконваў доктар філялягічных навук [[ВалерыйВалеры Максімовіч|В. А. Максімовіч]].
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 51:
* [http://nasb.gov.by/bel/members/memoriam/kovalenko.php Акадэмік Каваленка Віктар Антонавіч]
* [http://nasb.gov.by/bel/members/academicians/gnilomyodov.php Акадэмік Гніламёдаў Уладзімер Васільевіч]
 
{{Інстытуты НАНБ}}
 
[[Катэгорыя:Зьявіліся ў 1931 годзе]]
[[Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Зьніклі ў 2008 годзе]]
[[Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]
[[Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы]]
[[Катэгорыя:ЗьявілісяЗьніклі 29ў сакавіка2008 годзе]]