Хрыстос прызямліўся ў Гародні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
на беларускай мове, стыль
Радок 8:
|Аўтар = [[Уладзімер Караткевіч]]
|Мова арыгіналу = беларуская
|Напісаны = [[1972]]
|Публікацыя =
|Асобнае выданьне =
Радок 25:
|ВікіКрыніца-тэкст =
}}
'''«Хрыстос прызямліўся ў Гародні»''' — [[раман]] [[Уладзімер Караткевіч|Уладзімера Караткевіча]]. Раман складзены з 62 разьдзелаў і быў надрукаваны ўпершыню па-расейску ў [[1966]], па-беларуску — у [[1972]].
 
Раман прысьвечаны падзеям [[Гісторыя Беларусі|беларускай гісторыі]] XVI стагодзьдзя. Яму папярэднічаў кінасцэнар «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», які быў скончаны 31 сакавіка 1965 году. Да напісаньня рамана Караткевіча заахвоціла зьмешчаная ў «Хроніцы Белай Русі» [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацея Стрыйкоўскага]] згадка пра зьяўленьне на Гарадзеншчыне пры каралю [[Жыгімонт Стары|Жыгімонце І]] самазванца, што «сабе прыпісаў і прыўлашчыў» Хрыстова імя, «шалбера па імю Якуб Мялшцінскі». Гэта раман-прытча, філязофскі роздум аб прызначэньні чалавека.
Радок 33:
Гэта раман пра лёс прадстаўнікоў самых розных клясаў і праслоек. Пераважная большасьць герояў народжаны фантазіяй пісьменьніка. Выключэньне складае [[Каспар Бекеш]] (1520—1579), беларускі мысьляр-антытрынітарый. У цэнтры — вобраз Хрыста — Юрася Братчыка, які зьвязвае ў адно цэлае ўсе сюжэтна-кампазыцыйныя лініі твору й вакол якога разгортваецца асноўнае дзеяньне.
 
Рукапіс раману невядомы. Машынапіс раману захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кнігаў і рукапісаў [[Цэнтральная бібліятэка імя Якуба Коласа|Цэнтральнай бібліятэкі імя Якуба Коласа]] АН БССР, ф. 11, воп. 1, адз. зах. 41-47, зь пералікам у пачатку твора герояў і іх характарыстыкамі, што адсутнічае ў кніжных выданьнях раману, а таксама з адзнакай у канцы: 7 красавіка [[1965]] г. — [[29 красавіка]] [[1966]] г. [[Чалябінск]] — [[Рагачоў]]. Упершыню выйшаў на беларускай мове ў [[1972]] годзе (Менск, «Мастацкая літаратура»), увайшоў у склад другога тому «Выбраных твораў» [[Уладзімер Караткевіч|Уладзімера Караткевіча]] (Мн.: Маст. літ., 1980). У «Зборы твораў» друкаваўся паводле асобнага кніжнага выданьня 1972 году.
 
Выходзіў у аўтарызаваным перакладзе [[Навум Кісьлік|Навума Кісьліка]] на расейскай мове («Нёман», 1966, № 11-12). Выдадзены ў перакладзе [[Вацлаў Жыдліцкі|Вацлава Жыдліцкага]] на чэскай мове (Прага, 1979), на польскай у перакладзе Малгажата Бухаліка (2012)<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=81529 Караткевіч апярэдзіў Умберта Эка і Дэна Браўна]</ref>. На кінастудыі «[[Беларусьфільм]]» створаны ў 1967 паводле матываў раману аднайменны фільм.