Эстонская кухня: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Напоі: пунктуацыя
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 37:
У [[Мясныя прадукты|мясных]] другіх стравах пераважае нятлустая [[сьвініна]]. Эстонская кухня ўжывае мэтад павольнага адварваньня вялікіх кавалкаў мяса ў тоўстасьценным посудзе, духоўцы, або ў пячы на вугольлі. Яго дадаюць да другіх страваў звычайна з адварной бульбай. Зь пячонкі гатуюць стравы, адварваючы яе ў сьмятанна-вяршковым соўсе. Да мясных страваў адносіцца таксама [[халадзец]] са сьвіной галавы і ножак, які падаюць з варанай бульбай ці хлебам.
 
Характэрнымі для эстонскай кухні зьяўляюцца зьмяшаныя крупяныя, гароднінна-крупяныя і гароднінныя [[Каша|кашы]], напрыклад каша зь пярлоўкі й бульбы ''мульгіпудэр'' ({{Мова-et|mulgipuder|скарочана}}). У якасьці асноўнае стравы часам можа служыць каша з бульбы або адварная бульба з густым соўсам з тлушчу, мукі, булёну ці вяршкоў і кавалачак мяса, мяснога фаршу або каўбасы. Папулярная страва ''мульгікапсасмульгікапсад'' ({{Мова-et|mulgikapsasmulgikapsad|скарочана}}) — квашаная капуста, прыгатаваная са сьвінінай і пярловай крупой.
 
З [[Гародніна|гародніны]] на першым месцы па спажываньні стаіць [[бульба]], на другім — [[капуста]] і [[гарох]], пасьля [[морква]] і [[бручка]]. [[Бурак]]і ўжываюцца рэдка, галоўным чынам у салату. З пачатку [[1990-я|1990-х]] спажываньне бульбы стала зьмяншацца, часьцей сталі есьці [[рыс]] і [[макаронныя вырабы]]. Падвышаецца папулярнасьць разнастайных [[Паўфабрыкаты|паўфабрыкатаў]].