Бэніта Мусаліні: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Фашызм; дададзеная Катэгорыя:Фашысты з дапамогай HotCat
д выпраўленьне парамэтру {{Commons}}
Радок 6:
| подпіс_пад_выявай =
| пасада = {{Сьцяг Італіі (1861-1946)}} 40-вы прэм’ер-міністар [[Каралеўства Італія|Італіі]]
| пачатак_тэрміну = [[31 кастрычніка]] [[1922]]
| канец_тэрміну = [[24 сьнежня]] [[1925]]
| прэзыдэнт =
| прэм’ер-міністар =
Радок 13:
| наступнік = сам, як прэм’ер-міністар
| пасада2 = {{Сьцяг Італіі (1861-1946)}} Першы кіраўнік ураду [[Каралеўства Італія|каралеўства Італіі]]
| пачатак_тэрміну2 = [[24 сьнежня]] [[1925]]
| канец_тэрміну2 = [[26 ліпеня]] [[1943]]
| папярэднік2 = сам, як прэм’ер-міністар
| наступнік2 = [[Пэтра Бадольліё]]
Радок 20:
| прэзыдэнт2 =
| пасада3 = {{Сьцяг Італіі (1943-1945)}} Кіраўнік [[Італьянская сацыялістычная рэспубліка|Італьянскай сацыялістычнай рэспублікі]]
| пачатак_тэрміну3 = [[25 верасьня]] [[1943]]
| канец_тэрміну3 = [[25 красавіка]] [[1945]]
| папярэднік3 =
| наступнік3 =
| прэм’ер-міністар3 =
| прэзыдэнт3 =
| дата_нараджэньня = {{Нарадзіўся|29|7|1883|0|1}},
| месца_нараджэньня = [[Прэдапіё]]
| дата_сьмерці = {{Памёр|28|4|1945}},
Радок 42:
| узнагароды =
}}
'''Бэніта Амількарэ Андрэа Мусаліні''' ({{мова-it|Benito Amilcare Andrea Mussolini}}, [[29 ліпеня]] [[1883]] — [[28 красавіка]] [[1945]]) — італьянскі дыктатар (дучэ), палітык, лідэр Нацыянальнай фашысцкай партыі, прэм’ер-міністар [[Італія|Італіі]] ад [[1922]] да [[1943]] гадоў. Адзін з найбольш вядомых дыктатараў XX стагодзьдзя. Вынаходнік тэрміну «[[фашызм]]».
 
== Жыцьцяпіс ==
 
Мусаліні нарадзіўся [[29 ліпеня]] [[1883]] году ў вёсцы Прэдапіё ў рэгіёне [[Эмілія-Раманья]]. Мусаліні захапіўся сацыялістычнымі ідэямі й рэдагаваў некалькі пэрыядычных выданьняў. Ён стаў даволі вядомым журналістам, аднак хутка ўвайшоў у канфлікт з кіраўніцтвам Сацыялістычнай партыі. З пачаткам [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] [[Італія]] засталася нэўтральнай, і сацыялісты заклікалі ўрад весьці мірную палітыку. Аднак Мусаліні, які быў галоўным рэдактарам газэты «Avanti!» (Наперад!), актыўна выказваўся за ўваход Італіі ў вайну. З-за гэтага ён быў выключаны з партыі. Бэніта пачынае друкаваць газэту «Del poppolo d’Italia» (Народ Італіі). У [[1915]] годзе Мусаліні прызваны ў армію.
 
У [[1919]] годзе Бэніта стварае [[Італьянскі зьвяз барацьбы]] («Fasci italiani di combattimento»)<ref>[http://history.sandiego.edu/gen/ww2timeline/Prelude05.html The Rise of Benito Mussolini] {{ref-en}}</ref>, які ў [[1921]] годзе пераўтвараецца ў Нацыянальную фашысцкую партыю. У кастрычніку [[1922]] году ва ўмовах крызы дзяржаўных інстытутаў улады НФП ажыцьцяўляе «[[марш на Рым]]», і кароль [[Віктар Эмануіл III]] прызначае Мусаліні на пасаду прэм’ер-міністра<ref>О. С. Сорока-Цюпа, А. О. Сорока-Цюпа. Новейшая история зарубежных стран XX — начало XXI века. — 7-е издание. — Москва: Просвещение, 2005. — P. 104—105. — ISBN 5-09-013940-7 {{ref-ru}}</ref>. У той жа час, толькі з канца [[1920-я|20-х]], калі быў усталяваны таталітарны рэжым, магчыма называць Мусаліні дыктатарам.
 
У [[1924]] годзе выйшлі пастановы па абмежаваньню свабоды прэсы. У [[1926]] годзе Мусаліні атрымаў права выдаваць законы без кансультацыяў з парлямэнтам. Вельмі хутка Бэніта становіцца фактычна адзіным чалавекам, адказным за выканаўчую і заканадаўчую ўладу. У [[1929]] годзе прайшлі выбары па новым заканадаўстве, і ўсе месцы ў парлямэньце атрымалі фашысцкія функцыянэры.
 
Падчас ягонай дыктатуры праводзіліся пераўтварэньні ў розных сфэрах жыцьця. Курс [[італьянская ліра|італьянскай ліры]] быў паменшаны на карысьць кампаніяў-экспарцёраў, прафзьвязы падпарадкоўваліся дзяржаве, адбываліся спробы індустрыялізацыі поўдня Італіі. Мусаліні бачыў сябе спадчыньнікам [[Старажытны Рым|старажытнарымскіх]] імпэратараў і актыўна выкарыстоўваў старажытнарымскую тэрміналёгію й вобразы дзеля падкрэсьленьня гэтага. Таксама Бэніта захапляўся спортам і прапагандаваў здаровы лад жыцьця.
Радок 56:
Даволі цесныя сувязі зьвязвалі Мусаліні з [[Адольф Гітлер|Адольфам Гітлерам]], аднак Бэніта не захапляўся расавымі ідэямі й антысэмітызмам нацыянал-сацыялістаў і першапачаткова лічыў менавіта сябе лідэрам у параўнаньні з Гітлерам. Мусаліні, аднак, крытычна ставіўся да аншлюса [[Аўстрыя|Аўстрыі]] [[Нямеччына]]й, таму што Аўстрыя служыла буфэрам паміж Італіяй і Нямеччынай.
 
У [[1935]] годзе Мусаліні пачынае вайну ў [[Этыёпія|Этыёпіі]] з мэтай зрабіць яе калёніяй Італіі <ref>[http://www.icrc.org/Web/eng/siteeng0.nsf/htmlall/5RUHGM?OpenDocument&View=defaultBody&style=custo_print Ethiopia 1935-36.] icrc.org {{ref-en}}</ref>. У час [[Грамадзянская вайна ў Гішпаніі|грамадзянскай вайны]] ў [[Гішпанія|Гішпаніі]] Мусаліні дапамагае [[Франсіска Франка]], адправіўшы шмат зброі й некалькі дывізій для барацьбы супраць рэспубліканцаў. [[6 лістапада]] [[1937]] году Бэніта далучаецца да [[Антыкамінтэрнаўскі пакт|Антыкамінтэрнаўскага пакту]], а [[11 сьнежня]] Італія выходзіць з [[Ліга Нацый|Лігі Нацый]]. [[30 верасьня]] [[1938]] году Мусаліні падпісвае [[Мюнхэнскі пакт]] аб перадачы [[Судэцкая вобласьць|Судэцкай вобласьці]] ад [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыны]] да Нямеччыны. У [[1939]] годзе Бэніта захапіў [[Альбанія|Альбанію]], а ў [[1940]] годзе пачаў інтэрвенцыю ў [[Грэцыя|Грэцыю]], падчас якой італьянская армія была спынена грэцкай арміяй, і толькі з дапамогай Нямеччыны ў [[1941]] годзе была дасягнута перамога<ref>[http://www.feldgrau.com/greecewar.html The Invasion and Battle for Greece (Operation Marita).] feldgrau.com {{ref-en}}</ref>. Італьянская армія няўдала дзейнічала і ў [[Афрыка|Афрыцы]]. [[24 ліпеня]] [[1943]] году частка фашысцкіх лідэраў патрабавала ад Мусаліні скласьці паўнамоцтвы. Ён быў арыштаваны, аднак хутка яго вызвалілі ў выніку нямецкай спэцапэрацыі пад кіраўніцтвам [[Ота Скарцэні]]. Мусаліні быў пастаўлены на чале марыянэткавай [[Італьянская сацыяльная рэспубліка|Італьянскай Сацыяльнай Рэспублікі]] (так званая «Рэспубліка Сала»)<ref>
{{Спасылка
| аўтар = Ray Moseley
Радок 71:
}}</ref>.
 
У красавіку [[1945]] году Бэніта быў схоплены італьянскімі партызанамі з Камітэту Нацыянальнага Вызваленьня і расстраляны [[28 красавіка]] па загадзе камуністычнай фракцыі ў КНВ. Ягонае цела было павешана дагары нагамі, а потым закапана ў могільніку для бедных. У [[1946]] годзе нэафашысты выкапалі труп Мусаліні й перазахавалі яго ў Прэдапіё, побач зь сям’ёй.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Benito Mussolini|выгляд=міні}}
* [http://www.velesova-sloboda.org/misc/bestuzhev-benito-mussolini-i-ego-gosudarstvo.html Ігар Бястужаў. «Бэніта Мусаліні й ягоная дзяржава»] {{ref-ru}}
* [http://www.bibliotekar.ru/haron/79.htm Успаміны Вальтэра Адызіё аб сьмерці Мусаліні] {{ref-ru}}