Наша Ніва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 34:
 
У першай палове [[1907]] году на старонках «Нашай Нівы» зьявіліся матэрыялы «Дума і народ», «Зямельная справа ў Новай Зэляндыі» ды іншыя, на якія адразу зьвярнула ўвагу цэнзура і палічыла іх небясьпечнымі для існуючага дзяржаўнага ладу. На два нумары газэты быў накладзены арышт.
 
[[Файл:Vilnia, Zavalnaja. Вільня, Завальная (1907).jpg|значак|Рэдакцыя Нашай Нівы на [[Вуліца Завальная (Вільня)|вуліцы Завальнай]] у Вільні, 1907 год]]
 
За рэдакцыяй газэты, якая стала цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцьця і сходаў нацыянальна сьвядомай інтэлігенцыі, вялося сталае сачэньне паліцыяй. Акрамя таго, сачэньне вялося з дапамогай паштовай службы і нават Праваслаўнай царквы.