Хвароба Альцгаймэра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 6:
Найбольш часта на раньніх стадыях распазнаецца [[засмучэньне памяці]], гэты сымптом можа выяўляцца, напрыклад, няздольнасьцю ўспомніць нядаўна завучаную [[інфармацыя|інфармацыю]]. Пры звароце да лекара й падазрэньні на хваробу Альцгаймэра для ўдакладненьня дыягназу звычайна аналізуюць паводзіны, праводзяць сэрыю [[кагнітыўнасьць|кагнітыўных]] тэстаў, калі магчыма, праводзіцца [[магнітна-рэзанансная тамаграфія]]<ref>[http://www.alzheimers-research.org.uk/info/diagnosis/ «Alzheimer’s diagnosis of AD»]. Alzheimer’s Research Trust.</ref>.
 
З разьвіцьцём хваробы выяўляюцца такія сымптомы, як блытлівасьць, раздражняльнасьць і агрэсіўнасьць, ваганьне настрою, парушэньне здольнасьці гаварыць і разумець сказанае ([[афазія]]), адбываецца страта доўгачасовай памяці й агульнае самаліквідаваньне хворага ад справаў па меры згасаньня [[сьвядомасьць|сьвядомасьці]]<ref name="Waldemar"/><ref>{{Артыкул|аўтар=Tabert M. H., Liu X., Doty R. L., Serby M., Zamora D., Pelton G. H., Marder K., Albers M. W., Stern Y., Devanand D. P.|год=2005|загаловак=Рызыка захворваньня на хваробу Альцгаймэр на падставе 10-пунктавага тэсту пазнаваньня пахаў|мова=en|арыгінал=A 10-item smell identification scale related to risk for Alzheimer’s disease|выданьне=Ann. Neurol|нумар=58 (1)|pages=155—160}}</ref>. Паступовая страта функцыяў арганізма вядзе да [[сьмерць|сьмерці]]<ref>[http://www.nia.nih.gov/Alzheimers/Publications/stages.htm «Understanding stages and symptoms of Alzheimer’s disease»]. National Institute on Aging</ref>. Індывідуальны прагноз абцяжараны з-за варыяцыяў у працягласьці плыні хваробы, якая можа разьвівацца падспудна на працягу доўгага часу, перш чым стануць прыкметныя сымптомы й будзе пастаўлены дыягназ. Сярэдняя [[працягласьць жыцьця]] пасьля ўстанаўленьня дыягназу складае каля сямі гадоў<ref>{{артыкул|аўтар=Mölsä P. K., Marttila R. J., Rinne U. K.|год=1986|загаловак=Выжаваньне і прычына сьмерці пры хваробе Альцгаймэра і шматінфарктнай дэмэнцыі|мова=en|арыгінал=Survival and cause of death in Alzheimer's disease and multi-infarct dementia|выданьне=Acta Neurol. Scand|нумар=74 (2)|pages=103–107}}</ref>, менш трох адсоткаў хворых жывуць больш чатырнаццаці гадоў<ref>{{артыкул|аўтар=Mölsä P. K., Marttila R. J., Rinne U. K.|год=1995|загаловак=Long-term survival and predictors of mortality in Alzheimer’s disease and multi-infarct dementia|мова=en|арыгінал=Доўгатэрміновае выжываньне і прадказаньне сьмяротнасьці ад хваробы Альцгаймэра і шматінфарктнай дэмэнцыі|выданьне=Acta Neurol. Scand|нумар=91 (3)|pages=159—164}}</ref>.
 
У цяперашні час не дасягнута поўнага разуменьня чыньнікаў і ходу хваробы Альцгаймэра. Дасьледаваньні кажуць аб асацыяцыяваньні хваробы з назапашваньнем бляшак і нэўрафібрылярных клубкоў у тканінках мозгу<ref>{{артыкул|аўтар=Tiraboschi P., Hansen L. A., Thal L. J., Corey-Bloom J.|год=2004|загаловак=Значэньне нэўральных бляшак і клубкоў у разьвіцьці і працяканьні хваробы Альцгаймэра |мова=en|арыгінал=The importance of neuritic plaques and tangles to the development and evolution of AD|выданьне=Neurology|нумар=62 (11)|pages=1984—1989}}</ref>. Сучасныя мэтады тэрапіі толькі некалькі зьмякчаюць сымптомы, але пакуль не дазваляюць ні спыніць, ні запаволіць разьвіцьцё захворваньня. Мноства пэрспэктыўных мэтадаў [[тэрапія|тэрапіі]] дасягнулі этапу клінічных выпрабаваньняў, колькасьць якіх на [[2008]] год складала больш за пяцьсот, аднак незразумела, ці будзе даказаная іхная эфэктыўнасьць. У [[2012]] годзе [[ЗША]] спынілі пошукі лекаў ад хваробы Альцгаймэра. Дзьве амэрыканскія кампаніі спынілі распрацоўку некалі пэрспэктыўнага прэпарата для палягчэньня наступстваў страты памяці пры хваробы Альцгаймэра пасьля двух клінічных дасьледаваньняў, падчас якіх сродак ня здолеў дапамагчы хворым.