Прыматы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +Зьвязнасьць
Радок 26:
Парадак прыматы традыцыйна дзеліцца на дзьве асноўныя групы: [[паўмалпы]] й [[малпападобныя]]. Паўмалпы маюць характарыстыкі больш падобныя да раньніх прыматаў, і ўключаюць у сябе [[лемур]]аў [[Мадагаскар]]у, [[лорыпадобныя|лорыпадобных]] і [[далгапяты|далгапятаў]]. [[Малпападобныя]] ўключаюць у сябе [[малпа]]ў і [[чалавекападобныя малпа|чалавекападобных малпаў]].
 
Прыматы валодаюць шырокім дыяпазонам характарыстык. Некаторыя прыматы,у ключаючы чалавекападобных малпаў і [[бабуіны|бабуінаў]], зьяўляюцца ў першую чаргу наземнымі, а не драўнянымі жывёламі, але ўсе віды валодаюць прыстасаваньнямі для лажаньня на дрэвах. Мэтады перасоўваньня, якія выкарыстоўваюцца прыматамі ёсьць скокі з дрэва на дрэва, хаджэньне на двух ці чатырох [[канцавіна]]х, перасоўваньне пешшу. Прыматы характарызуюцца наящнасьцю вялікага [[галаўны мозаг|галаўнога мозгу]] ў адносінах да іншых сысуноў, а таксама больш шырокім выкарыстаньнем стэрэаскапічнага зроку за кошт [[нюх]]у, дамінуючай [[сэнсорная сыстэма|сэнсорнай сыстэмы]] ў большасьці сысуноў. Гэтыя асаблівасьці адзначаюцца ў больш разьвітых малпаў і значна ў меншай ступені ў лоры й лемураў. Трохкаляровы зрок склаўся ў некаторых прыматаў, у большасьці зь іх таксама маецца супрацьпастаўлены [[палец]], а некаторыя маюць [[хвост]]. Прыматы маюць больш павольныя тэмпы разьвіцьця, чым у іншых аналягічных памерам сысуноў і дасягаюць сталасьці пазьней, але маюць таксама й павялічаную [[працягласьць жыцьця]]. У залежнасьці ад віду дарослыя асобы могуць жыць у адзіноце, быць павязаны ў пары або ў групах да сотні чальцоў.
 
== Крыніцы ==