Казімер Нестар Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
|Колер загалоўку =
}}
'''Казімер Нестар Сапега''' ({{мова-pl|Kazimierz Nestor Sapieha|скарочана}}; {{Нарадзіўся|14|11|1757}}, [[Берасьце]] — {{Памёр|25|5|1798}}, [[Вена]]) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], паэт. [[Генэрал артылерыі літоўскай|Генэрал артылерыі]] войска [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] ([[1773]]—[[1793]]1773—1793), маршалак літоўскай канфэдэрацыі [[Чатырохгадовы Сойм|Чатырохгадовага Сойму]], удзельнік [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня Т. Касьцюшкі]] ([[1794]]).
 
== Жыцьцяпіс ==
* [[14 лістапада]] [[1757]] году нарадзіўся ў [[Берасьце|Берасьці]] ў сям’і [[Ваяводы амсьціслаўскія|ваяводы амсьціслаўскага]] [[Ян Сапега|Яна Сапегі]] і Альжбеты з [[Браніцкія|Браніцкіх]]. Ягоны бацька памёр праз 8 месяцаў пасьля нараджэньня сына, і выхаваньнем Казімера займаліся маці і ягоны дзядька [[Францішак Ксавэры Браніцкі]]. Да 10 год навучаўся ў школе тэатынаў у [[Варшава|Варшаве]].
* З [[1767]] па [[1772]] гады навучаўся ў рыцарскай школе ў Варшаве, пазьней у вайсковай акадэміі ў [[Турын (горад)|Турыне]], у [[Парыж]]ы, [[Страсбург]]у<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/ahulnaie/08/Sapieha,_the_princely_family.html Сапегі] // {{Літаратура/ЭГБ|6-1к}}</ref>.
* [[11 сакавіка]] [[1772]] году атрымаў патэнт на палкоўніка артылерыі ВКЛ.
* [[28 красавіка]] [[1773]] году дзякуючы высілкам дзядзькі атрымаў патэнт [[Генэрал артылерыі літоўскай|генэрала артылерыі ВКЛ]].
* З [[1773]] па [[1776]] гады быў у падарожжы па Эўропе. У Францыі навучаўся майстэрству артылерыі, праву, філязофіі. У [[1776]] годзе на загад дзядзькі вярнуўся ў Рэч Паспалітую, хоць сам лічыў, што адукацыю яшчэ ня скончыў. Падчас падарожжа вёў дзёньнік. <br />Дзесьці ў той жа час зрабіўся адным з 6 камандораў [[Мальтыйскі ордэн|Мальтыйскага ордэна]].
* [[13 сьнежня]] [[1776]] году атрымаў [[Ордэн сьвятога Станіслава]].
У тым жа годзе спрабаваў паехаць на сойм ад [[Слонімскі павет|Слонімскага павету]]. Але ня змог гэтага зрабіць.
* З [[1777]] па [[1781]] гады заняткі па эканоміцы і праву з К. Н. Сапегам праводзіў былы езуіт Губэрт Ваўтрын.
* У [[1778]] годзе абіраўся [[пасол соймавы|паслом]] на [[сойм]] ад [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскага павету]] дзякуючы падтрымцы караля, але насуперак жаданьням [[Антоні Тызэнгаўз|А. Тызэнгаўза]]. На гэтым сойме К. Н. Сапегу абралі дэпутатам у Вайсковы Дэпартамэнт [[Пастаянная Рада|Пастаяннай Рады]].
* [[1 студзеня]] [[1779]] году атрымаў [[ордэн Белага Арла]].
Яшчэ з [[1775]] году К. Н. Сапега быў актыўным удзельнікам масонкіх ложаў. Спачатку парыскай ложы «De la Candeur», а пасьля адным са стваральнікаў кракаўскай ложы «Пад трыма шлемамі».
* У [[1780]] годзе на чарговым сойме (дзе быў паслом) пры падтрымцы караля выставіў сваю кандыдатуру на маршалка [[Пастаянная Рада|Пастаяннай Рады]], але прайграў князю [[Станіслаў Панятоўскі|Станіславу Панятоўскаму]].
 
[[Файл:Kazimierz Nestor Sapieha (1754 - 1798).jpg|міні|К. Н. Сапега. [[Юзэф Пешка|Ю. Пешка]], кан. [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст]].]]
 
* У [[1784]] годзе ўдзельнічаў у сойме як берасьцейскі пасол, адзін з кіраўнікоў апазыцыйнай партыі.
* У [[1786]] годзе зноў удзельнічаў у сойме ў той жа якасьці. Яшчэ больш умацаваў свае пазыцыі, як кіраўнік апазыцыйнага руху супраць караля, разам з Ф. Браніцкім і Ш. Патоцкім.
* У [[1788]] годзе абіраўся паслом на [[Чатырохгадовы Сойм|сойм]] ад [[Берасьцейскі павет|Берасьцейскага павету]]. [[7 кастрычніка]] яго абралі маршалкам літоўскай канфэдэрацыі на сойме. Як літоўскі маршалак часам кіраваў ходам сойму разам з каронным маршалкам С. Малахоўскім, а таксама зьбіраў у сябе дома літоўскія правінцыйныя сэсіі для абмеркаваньня пазыцыі шляхты ВКЛ на сойме.
 
Казімер Нестар Сапега быў рэкардсмэнам па выступах на сойме. За 4 гады ён браў голас 760 разоў. Пры гэтым меў добрыя аратарскія здольнасьці. Выкарыстоўваў «тэатральныя» моманты: на сойм хадзіў у традыцыйнай вопратцы, адкінуўшы ўсе новыя францускія завядзёнкі, на свае грошы ўтрымліваў «гучкаў» — арбітраў, якія назіралі за хадой сойма з балькона і падтрымлівалі выступленьні Сапегі.
 
Сьпярша знаходзіўся ў лягеры гетманскай апазыцыі, якая кіравалася ягоным дзядзькам Ф. Браніцкім: выступаў супраць зьнішчэньня Пастаяннай Рады, крытыкаваў караля і прапрускую пазыцыю «патрыётаў». У [[1790]] годзе актыўна выказваўся супраць спадчыннага трону і абмежаваньня выбарчага права беднай шляхты. Аднак паступова К. Н. Сапега пачаў ўсё шчыльней супрацоўнічаць з каралём і «патрыятычнай» партыяй.
 
Пра падрыхтаваны праект Канстытуцыі К. Н. Сапега даведаўся толькі [[3 траўня]] на паседжаньні. І хоць, як сам казаў, быў ня згодны зь некаторымі пунктамі дакумэнта, прысягнуў Канстытуцыі разам зь іншымі пасламі.
 
К. Н. Сапега заўсёды актыўна выступаў у абарону прэрагатываў Вялікага Княства Літоўскага. Асабліва гэта праявілася ў чэрвені — кастрычніку [[1791]] году, калі пад яго кіраўніцтвам шляхта ВКЛ абараняла свае правы на асобныя скарбовую, паліцэйскую камісіі, а таксама захаваньне [[Статут ВКЛ 1588 году|Статуту 1588 году]]. Вынікам гэтага супрацьстаяньня было падпісаньне «Ўзаемных заручынаў абодвух народаў» [[21 кастрычніка]] [[1791]] году.
 
* У чэрвені [[1792]] году выступаў супраць далучэньня караля да [[Таргавіцкая канфэдэрацыя|Таргавіцкай канфэдэрацыі]], але калі гэта адбылося, выехаў з краіны.
* У [[1794]] годзе актыўна ўдзельнічаў у [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньні]], зь яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў [[Львоў|Львове]], [[Люблін]]е, [[Берасьце|Берасьці]]<ref name="evkl">[[Анатоль Грыцкевіч]]. Сапегі // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 550.</ref>. Аднак пры гэтым адмаўляўся ўзначаліць паўстанцкі рух на Літве. Вызначыўся мужнасьцю пры абароне Вільні [[11 жніўня]] [[1794]] году, калі артылерыйская батарэя пад яго камандваньнем абараніла Зялёны мост і змусіла непрыяцеля адступіць.
* У [[1795]]—[[1798]]1795—1798 гадох жыў у [[Вена|Вене]], дзе і памёр [[25 траўня]].
 
Сучасьнікі ўспаміналі пра Казімера Нестара Сапегу як пра балбатуна і п’яніцу, кпілі зь ягонай пыхі і патэнта генэрала артылерыі, які ён атрымаў у 16 год. К. Н. Сапегу абвінавачвалі ў тым, што той выкарыстоўвае дзяржаўныя грошы на свае патрэбы. Аднак пры гэтым К. Н. Сапега карыстаўся вялікай павагай сярод дробнай шляхты за сваё аратарскае майстэрства, шчырасьць і патрыятызм, асабліва ў пытаньнях асобнасьці Вялікага Княства Літоўскага.
 
== Сям’я ==
У [[1784]] годзе ажаніўся з Ганнай Цэтнэр, удавой [[Сангушкі]]. Аднак у тым жа годзе разыйшоўся. Працэс падзелу маёмасьці цягнуўся да [[1788]] году. Больш не жаніўся і дзяцей ня меў.
 
== Галерэя ==
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Іканаграфія Казімера Нестара Сапегі">
Файл:Kazimier Niestar Sapieha. Казімер Нестар Сапега (1787).jpg|Ёзэф Пічман, [[1787]]
Файл:Kazimier Niestar Sapieha. Казімер Нестар Сапега (F. John, 1791).jpg|Ёзэф Пічман, [[1791]]
Файл:Kazimier Niestar Sapieha. Казімер Нестар Сапега (XIX).jpg|Невядомы мастак, [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]
Файл:Kazimier Niestar Sapieha. Казімер Нестар Сапега (1839).jpg|Невядомы мастак, [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]