Хімы (Магілёўская вобласьць): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 58:
 
== Гісторыя ==
Ля вёскі знаходзяцца курганныя могілкі. Здаўна вёска дзялілася на тры часткі: Дзеркачы, Сярэдзіну й Канец. У гаспадарчых дакумэнтах [[1838]] — вёска [[Бабруйскі павет|Бабруйскага павету]], 115 рэвіскіх душаў, уласнасьць [[Кялчэўскія|Кялчэўскіх]] (уваходзілі ў маёнтак [[Валосавічы (Акцябарскі раён)|Валосавічы]]). Паводле перапісу [[1897]] — вёска [[Бортнікаўская воласьць|Бортнікаўскае воласьці]] Бабруйскага павету, 74 гаспадаркі, 658 жыхароў, хлебазапасная крама, вінны [[шапік]]. У [[1904]] адчыненая земская вучэльня (у наёмнай сялянскай хаце). У [[1907]] — вёска, 98 двароў, 726 жыхароў, у [[1917]] — 124 двары, 804 жыхары. Апроч земляробства й жывёлагадоўлі ў вёсцы існавала й хатняе саматужніцтва — прадзеньне, ткацтва, пашыў адзеньня для сям’і са свае тканіны, збор ягадаў, грыбоў і лекавых траваў, выраб абутку (пераважна лапцяў), віцьцё вяровак і г. д.
 
Ад [[20 жніўня]] [[1924]] — цэнтар сельсавету [[Бабруйскі 2-і раён|Бабруйскага 2-га]], а ад [[4 жніўня]] [[1927]] Бабруйскага раёнаў. У [[1925]] годзе далучаны вялікі ўчастак былое панскае зямлі, на якой будаваліся беднякі. На базе земскае народнае вучэльні створаная працоўная школа 1-е ступені, у якой у [[1925]] было 108 вучняў, дзейнічаў драматычны гурток; у [[1926]] для школы збудаванаек памяшканьне. Паводле перапісу [[1926]] — вёска, 90 двароў, 419 жыхароў. Для школы пабудаванае новае памяшканьне. У [[1930]] створаны калгас «Сёмы зьезд Радаў».
 
У чэрвені [[1941]] вёска акупаваная немцамі, у сьнежні партызаны разграмілі валасную ўправу ў вёсцы. [[28 чэрвеня]] [[1944]] у баі за вызваленьне былое вёскі Зарэчча (цяпер у складзе Хімоў) вызначыўся старшы лейтэнант [[Мікалай Кліменка|Мікалай Іванавіч Кліменка]], які пасьмяротна атрымаў званьне [[Герой Савецкага Саюзу|Героя Савецкага Саюзу]]. На фронце й у партызанах загінула 24 вяскоўцы.
 
У [[1959]] у вёсцы 121, у [[1973]] - 193 жыхары. У [[1967]] далучаная вёска [[Зарэчча (Хімоўскі сельсавет)|Зарэчча]]. У [[1986]] у вёсцы 84 гаспадаркі, 205 жыхароў, сама яна цэнтар калгасу «Шлях Леніна». На пачатак [[1997]] — 127 двароў, 342 жыхары, у [[2003]] — 349 жыхароў, 140 двароў. У [[2007]] было прынятае рашэньне пра пераўтварэньне вёскі ў аграгарадок.
 
== Сучаснасьць ==
У вёсцы сядзіба сельсавету й калгасу, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчае тэхнікі, фэрма буйное рагатае жывёлы, лесапільня, устаноўка па прыгатаваньні вітаміннае мукі, асфальтава-бэтонны завод, завод па перапрацоўцы алейных культураў. Дзейнічаюць сярэдняя школа, бібліятэка, дзіцячы ясьлі-садок, фэльчарска-акушэрскі пункт, Дом культуры, аддзяленьне сувязі й ашчаднага банку, аўтаматычная тэлефонная станцыя, прыёмны пункт побытавага абслугоўваньня насельніцтва, дзьве крамы.
 
Пляніровачна вёска ўяўляе сабой вуліцы, арыентаваныя з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Вуліцы забудаваныя драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
 
На мясцовых могілках — дзьве брацкія магілы савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў [[ВАВ|Вялікую айчынную вайну]]. У [[1975]] і [[1976]] на магілах усталяваныя помнік-стэля й абэліск з мэмарыяльнымі надпісамі.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Літаратура ==
* Хімы // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. - Мн., 1998. — С. 597
* {{Літаратура/БелЭн}}
* Хімы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.5. кн.1. Магілёўская вобласць / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 2008. — С. 213.