Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2008 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
Радок 1:
'''Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2008 году''' адбыліся [[28 верасьня]].
 
== Перадвыбарчае становішча ==
9 сакавіка 2008 г. старшыня [[Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ|Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ]] [[Зянон Пазьняк]] загадзя заклікаў да [[байкот]]у выбараў: «Сыстэма [[КДБ Беларусі|гэбоўскага]] выбарчага ашуканства ў Беларусі ўжо закасьцянела і сфармавалася настолькі маналітна, што разбурыць яе можна, відаць, толькі разам з [[Беларусафобія|антыбеларускім]] рэжымам. У гэтых умовах удзельнічаць у так званых парляманцкіх выбарах на Беларусі, што ''прызначаныя ўжо на верасень'', ня толькі бяссэнсава, але найперш шкодна. Гэта, фактычна, падыгрываць рэжыму ў ашуканстве людзей. [[Беларускі Народны Фронт Адраджэньне|Беларускі народны фронт]] і яго народная Партыя (КХП-БНФ) не павінныя ўдзельнічаць у такіх “выбарах”. ... трэба супрацьдзейнічаць выбарчаму ашуканству, заклікаць беларусаў ня йсьці на галасаваньне, байкатаваць фальсіфікацыю і недэмакратычныя выбары»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Улада цемры|спасылка=http://www.pazniak.info/page_ulada_tsemryi|выдавец=[[Зянон Пазьняк]]|дата публікацыі=9 сакавіка 2008|копія=http://www.bielarus.net/archives/2008/03/11/1373|дата копіі=11 сакавіка 2008|дата доступу=5 траўня 2016}}</ref>.
 
[[24 чэрвеня]] [[2008]] году [[Аляксандар Лукашэнка]] прызначыў выбары ў [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь|Палату прадстаўнікоў]] на 28 верасьня. Паводле [[Бюро па дэмакратычных інстытутах і правох чалавека]] (БДІПЧ) [[АБСЭ]], папярэднія парлямэнцкія выбары ў [[Беларусь|Беларусі]], што адбыліся ў [[Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2000 году|2000]] і [[Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2004 году|2004]] гадох, не адпавядалі абавязкам у рамках Арганізацыі ў частцы правядзеньня дэмакратычных выбараў. Гэтыя выбары сталіся трэцімі парлямэнцкімі, праведзенымі пры [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь#1996|Канстытуцыі ў рэдакцыі 1996 году]], якая ўсталявала панаваньне прэзідэнтапрэзыдэнта над усімі [[Падзяленьне ўлады|галінамі ўлады]], што замінае суперніцтву між палітычнымі сіламі краіны ды ўдзелу ў выбарах.
 
Гэтаксама абмяжоўвалася значэньне [[Палітычная партыя|палітычных партыяў]]. Толькі 12 са 110 чальцоў Палаты папярэдняга скліканьня прадстаўлялі партыі, усе ззь якіх падтрымлівалі [[Урад|ўрад]]. Астатнія 98 вылучаліся супрацоўнікамі ўрадавых прадпрыемстваў. Партыі ж маглі мець сваіх вылучэнцаў толькі ў выбарчых акругах, дзе мелі пастаўленыя на ўлік суполкі. У гэтакіх умовах у выбарах бралі ўдзел:
# тры праўладныя партыі ([[Беларуская аграрная партыя|аграрная]], [[Камуністычная партыя Беларусі|камуністычная]] й [[Лібэральна-дэмакратычная партыя (Беларусь)|лібэральна-дэмакратычная]]);
# чатырохпартыйны апазыцыйны блокблёк «[[Аб'яднаныяАб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі|Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы]]»<ref>[http://udfb.org/promo/2/ Адзіны сьпіс кандыдатаў АДС на выбарах у Палату Прадстаўнікоў 2008 года]</ref>;
# апазыцыйная «[[Эўрапейская кааліцыя Свабодная Беларусь|Эўрапейская кааліцыя]]» незарэгістраваных партыяў, што падтрымлівалі асобных незалежных кандыдатаў.
 
== Прававыя ўмовы ==
Выбары адбываліся паводле зьмененага ў кастрычніку [[2006]] году [[Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь|Выбарчага кодэксу]] (ВК), што ўсё адно ўскладаў значныя, неўпарадкаваныя й выключныя паўнамоцтвы ў кіраваньні выбарамі на [[Выканаўчая ўлада|выканаўчую галіну ўлады]]. Закон патрабаваў 50-працэнтнай яўкі й набору больш за 50% усіх галасоў адным кандыдатам для прызнаньня выбараў адбыўшыміся ў першым туры. Палата ў складзе 110 дэпутатаў выбіралася на чатырохгадовы тэрмін на аснове [[Мажарытарная сыстэма|мажарытарнае сыстэмы]], якая дапускала два туры галасаваньня, па 110 аднамандатных акругах.
 
Апошнія зьмены ў законе пашырылі магчымасьці для касаваньня рэгістрацыі кандыдата. Артыкул 13 ВК забараняў назіральніку стаяць ля стала выдачы бюлетэняў. Суды адмаўляліся разглядаць скаргі на правапарушэньні пры ўтварэньні выбарчых камісіяў. Закон «Аб масавых мерапрыемствах» вымагаў дазволу органа выканаўчае ўлады на сустрэчу вылучэнца з выбаршчыкамі. У большасьці выпадкаў такія сустрэчы забараняліся.
Радок 25:
# грамадзкіх аб’яднаньняў — 356 (24,9%);
# працоўных калектываў — 222 (15,5%);
# партыяў — 151 (10,6%), ззь іх ад ''апазыцыйных'' — 38 ('''2,7%'''), хоць вылучылі 136;
# абласных органаў ўлады — 118 (8,2%).
 
Радок 33:
# грамадзкіх аб’яднаньняў — 9’032 (12,93%);
# мясцовых выканаўчых органаў улады — 2’712 (3,88%);
# партыяў — 161 (0,23%), ззь іх ад ''апазыцыйных'' — 43 ('''0,06%'''), хоць вылучылі 1’515.
 
== Улік выбаршчыкаў ==
Радок 44:
# зборам 1’000 подпісаў выбаршчыкаў.
 
Да крайняга тэрміну, [[18 жніўня]], 322 з 424 зарэгістраваных ініцыятыўных групаў пасьпяхова завяршылі вылучэньне. Таксама паступіла 113 заявак ад працоўных калектываў, а 8 партыяў вылучылі 59 чалавек. [[28 жніўня]] АВК зарэгістравалі 275 прэтэндэнтаў з 365. Адзін зьняў сваю кандыдатуру. З 89 атрымаўшых адмову кандыдатаў 52 падалі скаргу ў ЦВК, пасьля чаго зарэгістравалі яшчэ 8, а адзін з 52 зьняў сваю кандыдатуру. Яшчэ дваіх зарэгістравалі пасьля звароту ў [[Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь|Вярхоўны суд]]. Такім чынам, колькасьць зарэгістраваных узрасла да 285 чалавек. У тым ліку кандыдатамі зарэгістравалі 33 дэпутатаў папярэдняга скліканьня. Аднак у выніку зьняцьця кандыдатураў 22 ззь іх да выбараў дайшло 263 кандыдаты. У ходзе выбарчае кампаніі АДС прынялі рашэньне зьняць кандыдатуры сваіх людзей з прычыны немагчымасьці нармалёва праводзіць перадвыбарную кампанію. Некаторыя партыі і асобныя кандыдаты не падтрымалі гэтага рашэньня і ўдзельнічалі ў выбарах да канца.
 
У выніку ў 16 выбарчых акругах з 110 галасаваньне адбывалася на [[Безальтэрнатыўныя выбары|безальтэрнатыўнай аснове]]. У сярэднім па кожнай акрузе балатавалася менш, як 3 кандыдаты (2,39).
Радок 98:
 
== Скаргі ==
Да дня выбраў у ЦВК паступіла 468 скаргаў, ззь якіх 92 паводле ЦВК ня мела дачыненьня да выбараў. Агулам ЦВК прыняла пастановы па 64 скаргах, 52 ззь якіх тычыліся адмовы АВК у рэгістрацыі кандыдатаў. Астатнія скаргі разглядаліся адзінаасобна старшынёю або іншымі супрацоўнікамі ЦВК. 19 рашэньняў ЦВК абскарджваліся ў Вярхоўным судзе. Два ззь іх суд скасаваў. У органы пракуратуры паступіла 186 скаргаў. У [[Капыль|Копылі]] праверка выявіла парушэньні пры вылучэньні ў склад УВК, аднак у выніку тыя самыя людзі засталіся ў складзе выбарчае камісіі.
 
Датычна дня выбараў да [[9 кастрычніка]] ў ЦВК падалі 35 скаргаў, 24 ззь іх з патрабаваньнем прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі. 18 скаргаў накіравалі назад у АВК, дзе іх усе адхілілі. Было таксама адхілена 4 скаргі з патрабаваньнем пераліку галасоў. Дадзеныя АВК зацьвердзілі вынікі выбараў яшчэ да слуханьня скаргаў. [[13 кастрычніка]] ЦВК адхіліла 9 скаргаў на пастановы АВК аб адмове скасаваць вынікі выбараў.
 
== Галасаваньне й падлік галасоў ==
У датэрміновым галасаваньні, што доўжылася 5 дзён, узялі ўдзел 1’843’856 грамадзянаў (''26,3%''). Да яго прымушаліся настаўнікі й студэнты. Таксама ладзілася дастаўка працоўных на ўчасткі на аўтобусах для датэрміновага галасаваньня. У сувязі з самастойным вырабам выбарчымі камісіямі скрыняў для галасаваньня стала немагчымым выявіць, ці парушалася недатыкальнасьць скрыняў. У дзень выбараў падлік таксама праводзіўся непразрыста й непадсправаздачна.
 
[[3 кастрычніка]] на сваім пасяджэньні ЦВК зацьвердзіў афіцыйныя вынікі выбараў, паводле якіх было выдадзена 5’387’981 бюлетэняў, то бок яўка склала ''76,7%''. Нідзе другога туру або паўторных выбараў не адбылося, бо ЦВК абвясьціла, што 50-працэнтны бар’ер яўкі быў пераадолены ва ўсіх выбарчых акругах і ў кожнай ззь іх абралі аднаго з кандыдатаў, які набраў больш як 50% галасоў. Аднак ЦВК не апублікавала канчатковых вынікаў з разьбіўкаю па ўчастках для галасаваньня. На тым самы пасяджэньні ЦВК Беларусі зарэгістраваў дэпутатаў чацьвёртага скліканьня і прызначыў дату правядзеньня першага паседжаньня Палаты прадстаўнікоў у новым складзе — [[27 кастрычніка]].
 
== Вынікі ==
Радок 119:
# з [[Магілёўская вобласьць|Магілёўскае]] — 3 з 13;
# з [[Менская вобласьць|Менскае]] — 1 з 17;
# ззь МенскаМенску — 6 з 20<ref>[http://www.osce.org/item/35145.html?lc=BE Выніковая справаздача Місіі БДІПЧ АБСЭ па назіраньні за парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі 28 верасьня 2008 г.] // [[Арганізацыя па бясьпецы й супрацы ў Эўропе]]. [[28 лістапада]] [[2008]]</ref>.
 
Выбары ня былі прызнаныя [[АБСЭ]]. У папярэдняй заяве пра гэта сьцьвярджаецца, што беларускае заканадаўства па-ранейшаму стварае перашкоды для правядзеньня выбараў у адпаведнасьці з абавязаньнямі ў межах АБСЭ. Асьвятленьне кампаніі ў мэдыях не давала выбарцам важнай інфармацыі, каб тыя маглі зрабіць інфармаваны выбар. Палітычныя партыі адыгрывалі нязначную ролю, і абмежаваньні з боку ўладаў не дазволілі правесьці актыўную кампанію з сапраўднай канкурэнцыяй<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=20351 АБСЭ: Выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам.]</ref>.
Радок 128:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==