Станіслаў Эрнэст Дэнгаф: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
| Наступнік =
| Імя пры нараджэньні =
| Нарадзіўся = [[1673]]
| Месца нараджэньня =
| Памёр = {{Памёр|2|8|1728}}
Радок 29:
| Колер загалоўку =
}}
'''Станіслаў Эрнэст Дэнгаф''' (каля [[1673]], Касьцежына [[Паморскае ваяводзтва|Паморскага ваяводзтва]] — [[16 верасьня]] [[1744]], [[Гданьск]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. [[Лоўчы вялікі літоўскі]] (з [[1697]]), [[гетман польны літоўскі]] (з [[1709]]), [[мечнік вялікі каронны]] ([[1704]]—[[1721]]1704—1721), [[ваявода полацкі]] (з [[1723]])<ref name="evkl">[[Валеры Пазднякоў|Валерый Пазднякоў]]. Дэнгафы // {{Літаратура/ЭВКЛ|1к}} С. 614.</ref>.
 
Меў маёнткі ў [[Сандамірскае ваяводзтва|Сандамірскім ваяводзтве]], палацы ў [[Гданьск]]у і [[Варшава|Варшаве]], трымаў шматлікія староствы, у тым ліку [[Мазырскае староства|Мазырскае]].
Радок 38:
Прадстаўнік шляхецкага роду [[Дэнгафы|Дэнгафаў]] гербу ўласнага «[[Дзік (герб)|Дзік]]», сын [[Уладзіслаў Дэнгаф|Уладзіслава]] і Канстанцыі з [[Слушкі|Слушкаў]]. Навучаўся ў піярскім калегіюме ў [[Варшава|Варшаве]], падарожнічаў па [[Нямеччына|Нямеччыне]] і [[Францыя|Францыі]].
 
Удзельнічаў у абраньні каралём і вялікім князем [[Аўгуст Моцны|Аўгуста Моцнага]] ([[1697]]), спрыяў яму ў барацьбе са [[Станіслаў Ляшчынскі|Станіславам Ляшчынскім]]. У [[1702]]—[[1717]]1702—1717 маршалак [[Сандамірская канфэдэрацыя|Сандамірскай канфэдэрацыі]], якая падтрымлівала Аўгуста Моцнага. Браў удзел у бітвах са швэдамі пад [[Варшава]]й ([[31 ліпеня]] [[1705]]) і з прыхільнікамі Станіслава Ляшчынскага пад [[Каліш]]ам ([[29 кастрычніка]] [[1706]]). Захаваў вернасьць Аўгусту Моцнаму па ягоным адрачэньні ад стальца і выезду з краіны.
 
Па вяртаньні Аўгуста Моцнага атрымаў прызначэньне на пасаду [[гетман польны літоўскі|гетмана польнага літоўскага]]. Недастатковая, на думку С. Э. Дэнгафа, ацэнка ягоных заслугаў прывяла да пагаршэньня адносінаў з каралём і вялікім князем, але ён працягваў служыць Аўгусту Моцнаму, уціскаў прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]].
 
[[Файл:Stanisłaŭ Ernest Denhaf. Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (1724).jpeg|міні|245пкс|С. Э. Дэнгаф. Мастак S. T. Sondermeyr, [[1724]]]]
 
Па скасаваньні ў [[1717]] Сандамірскай канфэдэрацыі страціў уплывовае становішча ў краіне. Незадаволены палітыкай Аўгуста Моцнага, скіраванай на зьмяншэньне войска Вялікага Княства Літоўскага, перайшоў на бок сваіх былых супраціўнікаў. У апазыцыі каралю і вялікаму князю да [[1721]], каб супрацьдзейнічаць яму, дапамагаў зрываць соймы<ref name="evkl"/>.
 
У першым шлюбе зь Янай Дэнгаф, меў дачку Канстанцыю, другі шлюб з Марыяй Соф’яй Сяняўскай быў бязьдзетным.