Леў Гарошка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 15:
== Біяграфія ==
 
Паходзіў ззь вельмі беднай сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі.
 
=== Адукацыя ===
Радок 24:
Душпастырскую працу пачаў у на Палесьсі ў [[Пінская дыяцэзія|Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі]] (1937—1939). Служыў у парафіях Угрынічы, [[Гарадная]] (Столінскі р-н), [[Стоўпцы]], [[Збураж]] (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і асьветніцкую дзейнасьць польскімі сьвецкімі ўладамі, стала знаходзіўся пад наглядам паліцыі.
 
Пасьля стварэньня ў верасьні 1939 Беларускага экзархату ГКЦ і прызначэньня ў кастрычніку [[1940]] а. Антона [[Неманцэвіч]]а, SJ першым у XX ст. беларускім грэка-каталіцкім экзархам, а. Леў Гарошка 2 траўня 1942 быў абраны ў Раду экзархату і стаў ягоным намесьнікам (віцэ-экзархам).
 
У гады [[Другая сусьветная вайна|2-й сусьветнай вайны]] жыў у [[Баранавічы|Баранавічах]], працаваў на настаўніцкіх курсах, настаўнікам беларускай і лацінскай моваў у гандлёвай і медычнай школах, рэдакцыях газэт ды інш. Прымаў удзел у 2-м Усебеларускім кангрэсе ў Менску (1944). У канцы вайны, разам з хваляй эміграцыі апынуўся на Захадзе: спачатку ў [[Бэрлін]]е, а пасьля ў [[Мюнхэн]]е, дзе арганізоўвае беларускае душпастырства<ref>[http://adradjency.narod.ru/duhounae/garoshka.html Леў Гарошка].</ref>.
Радок 32:
16 кастрычніка 1946 [[Кангрэгацыя Ўсходніх Цэркваў]] прызначае яго рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. Жывучы ў [[Парыж]]ы а. Леў Гарошка ў 1947—1957 рэдагаваў і выдаваў беларускі рэлігійна-грамадзкі часопіс «[[Божым шляхам]]». Затым выехаў у Рым, дзе ў 1959 уступіў у навіцыят [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|айцоў-марыянаў]]. У 1960 біскупам Чэславам Сіповічам быў накіраваны ў Лёндан і прызначаны рэктарам [[Беларуская каталіцкая місія ў Лёндане|Беларускай каталіцкай місіі]]. У 1962-69 гг. — ігумен манаскага дому айцоў-марыянаў у Лёндане. У 1965 годзе атрымоўвае годнасьць архімандрыта. Прымаў актыўны ўдзел у рэлігійным і культурным жыцьці беларускага замежжа. Сябра лёнданскага аддзелу [[Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі|Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі]]. Удзельнік ХІV Кангрэсу «Царква ў патрэбе» ў Кёнігштайне (31.07 — 04.08.1964).
 
У 1970-77 гг. а. Леў кіруе [[Радыё Ватыкана Беларуская служба|Беларускай службай Радыё Ватыкану]] і зьяўляецца рэктарам Беларускае каталіцкае місыі ў Францыі. Памёр архімандрыт Леў у шпіталі ў Парыжы 28 ліпеня 1977 году. Пахаваны 8 жніўня 1977 году на могілках сьв. Панкрата ў Лёндане.<ref name="Архімандрыт Леў Гарошка">[http://zmk-by.org/asoby/41-arximandryt-le-garoshka.html Архімандрыт Леў Гарошка].</ref>.
 
== Творчасьць ==
Выдаў дзесяткідзясяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах. Ён выдаў філязофска-тэалягічную кніжку «Душа» (Парыж, 1948), прыродазнаўчую «Паходжаньне чалавека ў святле сучасных фактаў» (Парыж, 1948), «Навука і рэлігія», гістарычныя кнігі «Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі» (Парыж, 1950), «Беларусь у датах, лічбах, фактах» (Парыж, 1953), мовазнаўчую кнігу «Своеасаблівасьці беларускае мовы» (Парыж, 1951) і г. д. Напісаў вялікія гістарычныя працы «Пад знакам „рускае“ і „польскае“ веры» (1954/55), «Прычыны паланізацыі на Беларусі» (1955) і інш. Ён склаў грэцка-лацінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік, слоўнік беларускіх прыказкаў ды прымаўкаў, які абдымае больш 20 тысячаў адзінак.<ref>[http://zmk-by.org/asoby/41-arximandryt-le-garoshka.html name="Архімандрыт Леў Гарошка].<"/ref>. Ён быў выдатным беларускім хрысьціянскім празаікам, пад псэўданімам Анатоль Жменя напісаў дзясяткі цікавых апавяданьняў.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==