Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Ацэнкі: стыль
Радок 24:
| Колер загалоўку =
}}
'''Ка́раль Стані́слаў Радзіві́л''' (мянушка '''«Пане Каханку»'''; [[27 лютага]] [[1734]], [[Нясьвіж]] — [[21 лістапада]] [[1790]], [[Белая (горад)|Белая]]) — дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Падчашы вялікі літоўскі|Падчашы]] ([[1752]]) і [[мечнік вялікі літоўскі]] ([[1752]]—[[1762]]1752—1762), [[Ваяводы віленскія|ваявода віленскі]] ([[1762]]—[[1764]]1762—1764, [[1768]]—[[1790]]1768—1790).
 
Караль Станіслаў Радзівіл быў найбольш заможным магнатам [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] другой паловы [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзя]] і адным з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў [[Эўропа|Эўропе]]. Ягоная [[лятыфундыя]] ахоплівала 16 местаў і 683 вёскі, а вакол асобы князя вілося шмат легендаў. X [[Нясьвіская ардынацыя|ардынат на Нясьвіжы]], VIII ардынат на [[Алыка|Алыцы]], [[староста]] [[львоў]]скі.
Радок 33:
Зь [[нясьвіж|нясьвіскай]] лініі роду [[Радзівілы|Радзівілаў]], сын [[Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька»|Міхала Казімера «Рыбанькі»]] і [[Францішка Ўршуля Радзівіл|Францішкі Ўршулі]] зь [[Вішнявецкія|Вішнявецкіх]].
 
Навучаўся ў Нясьвіскім езуіцкім калегіюме. У [[1742]] атрымаў пад сваю каманду кавалерыйскую харугву ў войску Вялікага Княства Літоўскага<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Радзівіл Кароль Станіслаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 489.</ref>. У [[1752]] заступіў на пасады [[Падчашы вялікі літоўскі|падчашага]] і [[мечнік вялікі літоўскі|мечніка]] вялікага літоўскага, у [[1762]] — [[Ваяводы віленскія|ваяводы віленскага]]. [[3 жніўня]] [[1757]] узнагароджаны [[Ордэн Белага арла|ордэнам Белага арла]].
 
Вядомы пад мянушкай «Пане Каханку» паводле свайго ўлюбёнага зварота да ўсіх, не вылучаючы і пагарджанага караля — «худапахолка», а таксама дзеля адрозьненьня ад канцлера [[Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікі літоўскі)|Караля Станіслава Радзівіла]] ([[1669]]—[[1719]]1669—1719).
 
[[Файл:Tereza Karalina Radzivił (Žavuskaja). Тэрэза Караліна Радзівіл (Жавуская).jpg|190px|значак|зьлева|Тэрэза Караліна з Жавускіх]]
Радок 41:
Выступаў супраць партыі [[Чартарыйскія|Чартарыйскіх]]. На чале сваіх надворных войскаў уступіў у бойку з расейцамі пад [[Слонім]]ам, але пацярпеў паразу і мусіў ратавацца ў [[Малдова|Малдове]], пазьней выехаў у [[Вугоршчына|Вугоршчыну]] і [[Саксонія|Саксонію]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Радзівіл Кароль Станіслаў // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 490.</ref>. У часе знаходжаньня ў [[Дрэздэн]]е да яго прыйшла вестка пра адабраньне пасады ваяводы і сэквэстраваньня маёнткаў.
 
Дзякуючы намаганьням расейскага амбасадара [[Мікалай Рапнін|Мікалая Рапніна]], вярнуўся ў краіну і стаў у [[1767]] генэральным маршалкам [[Радамская канфэдэрацыя|Радамскай канфэдэрацыі]]. Выказаўшы прысягу на вернасьць каралю [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславу Аўгусту Панятоўскаму]], атрымаў назад усе страчаныя ўладаньні.
 
У [[1768]] выступіў супраціўнікам гарантыйнага трактату, паводле якога [[Рэч Паспалітая]] рабілася расейскім [[пратэктарат]]ам, і стаў агенэральным маршалкам [[Барская канфэдэрацыя|Барскай канфэдэрацыі]]. Калі расейскія войскі з баямі ўзялі [[Нясьвіж]] і [[Слуцак]], мусіў зьехаць у Прусію. Да [[1777]] знаходзіўся на эміграцыі ў [[Вугоршчына|Вугоршчыне]], [[Турэччына|Турэччыне]], [[Чэхія|Чэхіі]], [[Нямеччына|Нямеччыне]], [[Францыя|Францыі]], [[Вэнэцыя|Вэнэцыі]]. У часе [[Чатырохгадовы Сойм|Чатырохгадовага Сойму]] быў адным з найвыразьнейшых супраціўнікаў рэформаў, караля і партыі Чартарыйскіх. Сфармаваў полк, які перадаў у склад войскаў Вялікага Княства Літоўскага.
 
Трымаў тэатар і аркестар у [[Нясьвіж]]ы. Запарасіў зь Нямеччыны кампазытара [[Ян Давід Голанд|Яна Давіда Голанда]] для сталай працы кампазытара ў капэле Радзівілаў. Збудаваў летнюю рэзыдэнцыю ў Альбе, аднавіў палац у [[Слуцак|Слуцку]].
Радок 59:
* Вядомы ўласнымі несамавітымі аповедамі, якія пераўзыходзяць сваімі фантазіямі нават [[Барон Мюнхаўзэн|барона Мюнхаўзэна]]. Напрыклад, распавядаў пра трапленьне ў гармату, такую вялікую, што ўлез у яе разам з карэтай, запрэжанай чатырма канямі.
* Пане Каханку любіў распавядаць пра тое, як штурмаваў Гібральтар. Зь ягоных словаў, артылерыя крэпасьці вяла ў наступоўцаў ураганны агонь, аднак князь здолеў на кані прарвацца скрозь град ядраў і картэчы, і ўскочыць на крапасны вал. І тут ён заўважыў, што сядзіць на адной палове каня. Другую адарвала ядром<ref>{{Спасылка | url = http://www.wirade.ru/cgi-bin/wirade/YaBB.pl?board=krievs;action=display;num=1064001433| загаловак = Пане Коханку и все-все-все| выдавец = Форум «Удел Могултая»| дата = 18 студзеня 2009}}</ref>.
* Неяк улетку Караль Станіслаў Станіслаў захацеў пакатацца на санках. Дзеля гэтага дзядзінец [[Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы|Нясьвіскага замка]] быў пасыпаны сольлю і запрэжаны [[куліг]]. Адной зь ягоных улюбёных забаваў была наступная: плаціў вяскоўцам, каб залазілі на дрэвы і кувалі, князь браў зброю і страляў ім у «пятую кропку» перцам<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=24125 Радзівіл Пане Каханку] // «[[Наша Ніва]]», [[27 лютага]] [[2009]].</ref>.
 
== Галерэя ==
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Творы малярства" perrow="4">
Файл:Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (1767).jpg|Невядомы мастак, па [[1767]]
Файл:Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (XVIII).jpg|[[Канстантын Александровіч|К. Александровіч]], [[1780-я]]
Файл:Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (K. Aleksandrovič, 1800).jpg|[[Канстантын Александровіч|К. Александровіч]], [[18 стагодзьдзе|XVIII ст.]]
Радок 74:
 
<center><gallery widths=150 heights=150 caption="Графічныя выявы" perrow="4">
Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (1758).jpg|Г. Ляйбовіч, [[1758]]
Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (J. Nothnagel, XVIII).jpg|J. Nothnagel, XVIII ст.
Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (1843).jpg|Невядомы мастак, [[1843]]
Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (A. H. Payne, 1850) .jpg|A. H. Payne, [[1850]]
Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (A. H. Payne, 1850)..jpg|A. H. Payne, [[1850]]
Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (A. H. Payne, 1850).jpg|A. H. Payne, [[1850]]
Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (M. Starkman, 1857).jpg|М. Старкман, [[1857]]
Karal Stanisłaŭ Radzivił Panie Kachanku. Караль Станіслаў Радзівіл Пане Каханку (XIX).jpg|Невядомы мастак, XIX ст.
</gallery></center>
Радок 90:
|папярэднік = [[Цэлястын Чапліц]]
|назва = [[Маршалак Сэйму|Маршалак Сойму Рэчы Паспалітай]]
|гады = [[1767]]—[[1768]]1767—1768
|наступнік = [[Адам Панінскі]]<br />[[Міхал Геранім Радзівіл]]
}}