Быхаўская сынагога: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 45:
|Commons = Synagogue in Bychaŭ
}}
'''Быхаўская сынагога''' — помнік архітэктуры XVII ст. у [[Быхаў|Быхаве]]. Знаходзіцца на гістарычным Рынку, на паўночны захад ад [[Быхаўскі замак|замка]]. Дзейнічала да 1-й паловы XX ст. Твор архітэктуры [[рэнэсанс|рэнэсансу]]у. Аб’ект [[Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі]].
 
== Гісторыя ==
Мураваную сынагогу ў Быхаве збудавалі ў пачатку XVII ст. У XIX ст. бажніцу часткова перабудавалі.
 
Савецкія ўлады зачынілі сынагогу, з гэтага часу помнік знаходзіцца ў занядбаным стане.
 
== Архітэктура ==
[[Файл:Bykhov - synagogue 1967 Anatoly Nalivaev.jpg|значак|зьлева|Малюнак А. Наліваева, [[1967]]]]
 
Помнік архітэктуры позьняга [[рэнэсанс]]у<ref>{{Літаратура/Архітэктура Беларусі: Энцыкляпэдычны даведнік|к}} С. 97.</ref><ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|3к}} С. 90.</ref>. Гэта цэнтрычны мураваны [[фартыфікацыя|абарончы будынак]], амаль квадратны ў пляне, завершаны пакатым 4-схільным дахам. [[Фасад]]ы падзяляюцца тонкім [[карніз]]ам на 2 ярусы. Нізкі другі ярус сьпярша праразалі прастакутныя і круглыя [[Байніца|байніцы]] (пазьней іх замуравалі). Цяпер [[Роўніца|роўніцы]] муроў другога яруса падзяляюцца неглыбокімі прастакутнымі нішамі. Тоўстыя сьцены (1,75 м) першага яруса праразаюцца высокімі паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Аконныя праёмы аб’ядноўваюцца на ўсю сьцяну нішай, якая злучаецца падугамі з кутнімі [[пілястра]]мі, апрацаванымі [[Рустыка|рустам]]. Галоўны заходні фасад зь левага боку вылучаецца круглай абарончай вежай з сходамі, якая зьвязвала сутарэньне і гарышча.