Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пунктуацыя
Радок 60:
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
Упершыню Івянец упамінаецца ў 2-й палове [[XIV стагодзьдзе|XIV ст.]], калі ён знаходзіўся ў валоданьні [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Вітаўт]]а. Пад [[1522]] Івянец значыцца як [[мястэчка]] [[Менскі павет|Менскага павету]], уладаньне [[Салагубы|Салагубаў]]. У сяр. [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] тут зьявілася пратэстанцкая супольнасьць, дзейнічалі кальвінскі збор, школа і шпіталь. У [[1606]] у мястэчку збудавалі драўляны касьцёл. На [[1640]] у Івянцы было 27 двароў. У [[Вайна 1654—1667 гадоў|вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай]] ([[1654]]—[[1667]]1654—1667) маскоўскія захопнікі ўчынілі тут значныя разбурэньні<ref name="ehb">[[Марат Батвіньнік|Батвіннік М.]], [[Валеры Шаблюк|Шаблюк В.]] Івянец // {{Літаратура/ЭГБ|3к}} С. 469.</ref>.
 
У пач. [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] утварылася [[Івянецкае графства]]. У [[1702]] стольнік менскі [[Тэадор Ваньковіч]] заснаваў у мястэчку касьцёл і кляштар францішканаў, у [[1745]] [[падскарбі вялікі літоўскі|падскарбі]] [[Ян Міхал Салагуб]] збудаваў мураваны касьцёл. У [[1780]] тут было 7 вуліцаў, Рынак, 174 двары<ref name="ehb"/>.
 
=== Пад уладай Расейскай імпэрыі ===
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Івянец апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету. Царскія ўлады перавялі асабіста вольных местачкоўцаў у стан прыгонных сялянаў (толькі ў [[1860]] яны дабіліся свабоды і вяртаньня мяшчанскага званьня)<ref>{{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)|к}} С. 88.</ref>. З [[1810]] мясьціна знаходзілася ў валоданьні Плявакаў. На [[1859]] у Івянцы было 189 двароў<ref>{{Літаратура/Мястэчкі Беларусі (2010)|к}} С. 379.</ref>, на [[1861]] — 189. Местачкоўцы актыўна ўдзельнічалі ў [[Паўстаньне 1863—1864 гадоў|нацыянальна-вызвольным паўстаньні]] ([[1863]]—[[1864]]1863—1864)
 
Па здушэньні паўстаньня ў [[1864]] з мэтай [[Маскалізацыя Беларусі|маскалізацыі краю]] расейскія ўлады адкрылі ў Івянцы народную вучэльню, а [[28 лістапада]] [[1869]] гвалтоўна перарабілі касьцёлы Сьвятога Міхала і Найсьвяцейшай Тройцы ў цэрквы [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]]. У [[1880-я]] у мястэчку было 288 дамоў<ref>[[Аляксандар Ельскі|Jelski A.]] Iwieniec // {{Літаратура/Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага|3}} S. [http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_III/324 324].</ref>, 2 школы, 35 крамаў, 17 ганчарных майстэрань, 2 заезныя двары, 2 царквы, 2 сынагогі, праводзіліся штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы ў год. У Івянцы неаднаразова спыняліся беларускі паэт і драматург [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч]] і пісьменьнік [[Ядвігін Ш.]] Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]), колькасьць двароў павялічылася да 399, дзейнічалі 2 царквы і 2 капліцы, працавалі народная вучэльня, 2 малітоўныя школы, 2 багадзельні, прыёмны пакой, вадзяны млын, 15 майстэрняў з абпальваньня гаршкоў, 9 кузьняў, 64 крамы, 2 карчмы і гарэлачны склад, праводзіліся 2 кірмашы штогод і таргі ў нядзелі. У пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]] дзейнічалі лякарня і амбуляторыя, у якіх працавалі доктар, 3 фэльчары, некалькі санітарак. У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] ў лютым [[1918]] Івянец занялі нямецкія войскі.
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Івянец абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]]. У жніўні [[1919]] Івянец занялі польскія войскі. Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] ([[1921]]) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе ў [[1923]] стала цэнтрам гміны Валожынскага павету [[Наваградзкае ваяводзтва (1919—1939)|Наваградзкага ваяводзтва]]. У гэты час Івянец знаходзіўся за 16 км ад граніцы з БССР. Рэчка Волма, што цякла празь паселішча, брала свой пачатак па-за гэтай граніцай. Івянец месьціўся на пагорках у атачэньні лясоў і складаўся зь некалькіх вуліцаў, найбольшымі зь якім былі: вул. Пілсудзкага (гістарычная Койданаўская), на ёй месьціліся пошта, гродзкі суд і тры школьныя будынкі, вул. Т. Касьцюшкі (гістарычная Ракаўская) з адміністрацыяй гміны, будынкам агульнаадукацыйнай школы, шпіталем і касьцёлам Сьвятога Аляксея, вул. 3 Мая (гістарычная Віленская), на ёй знаходзіліся найбольш значныя жылыя будынкі, два гатэлі, паліцэйскі пастарунак, аптэка, касьцёл Сьвятога Міхала. У [[1934]] распачалася электрыфікацыя паселішча. Прыватныя асобы заснавалі электрычную станцыю. Яна месьцілася над рэчкай, у будынках даўняга двару Салагубаў. Праца машыны электрычнай станцыі выкарыстоўвалася на мясцовай лесапільні. У [[1936]] у Івянцы збудавалі новую школу на вуліцы Закляштарнай, большасьць вуліцаў забрукавалі, а некаторыя асьвятлілі. На [[1938]] у мястэчку было 574 будынкі (зь іх 10 мураваных), працавалі шматлікія цагельні, кінатэтар «Jutrzenka» ({{мова-be|Зорка}}) у Доме жаўнера, вайсковы аэрапорт пры кашарах.
 
У [[1939]] Івянец увайшоў у [[БССР]], дзе стаў цэнтрам раёну [[Баранавіцкая вобласьць|Баранавіцкай вобласьці]] (з [[1962]] у Валожынскім раёне). [[12 кастрычніка]] [[1940]] паселішча атрымала афіцыйны статут [[Пасёлак гарадзкога тыпу|пасёлку гарадзкога тыпу]]. У гэты час тут было 523 двары. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з [[25 чэрвеня]] [[1941]] да [[6 ліпеня]] [[1944]] мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
 
У [[1998]] адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гербу Івянца, створанага на аснове гербу «[[Праўдзіч (герб)|Праўдзіч]]» роду [[Салагубы|Салагубаў]]. [[18 ліпеня|18]]—[[-20 ліпеня]] [[2008]] у мястэчку прайшла 1-я Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі<ref>[http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=4940&Itemid=9&rrr 1-я Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Івянцы] на [[Catholic.by]]</ref>.
 
<center><gallery caption="Мястэчка на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">
Радок 124:
</div>
 
* '''[[XIX стагодзьдзе]]''': [[1815]] — 418 чал.<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|8-1к}} С. 423.</ref>; [[1861]] — 1799 чал.; [[1897]] — 2445 чал.<ref name="ehb"/>
* '''[[XX стагодзьдзе]]''': [[1923]] — 2226 чал.<ref name="ehb"/> у ''мястэчку Івянцы'' і 38 чал. у ''фальварку Івянцы''<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|8-1к}} С. 425.</ref>; [[1931]] — 3084 чал., зь іх 1521 хрысьціянін і 563 юдэі; [[1940]] — 3303 чал.; [[1971]] — 3,7 тыс. чал.<ref name="ehb"/>; [[1994]] — 5,2 тыс. чал.<ref name="ehb"/>; [[1998]] — 5 тыс. чал.<ref>{{Літаратура/БелЭн|7к}} С. 159.</ref>;
* '''[[XXI стагодзьдзе]]''': [[2006]] — 4,8 тыс. чал.; [[2008]] — 4,8 тыс. чал.<ref>{{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі|8-1к}} С. 422.</ref>; [[2009]] — 4320<ref name="belstat" />
 
=== Адукацыя ===
Радок 199:
=== Выдатныя мясьціны ===
* Капліца прыдарожная (пач. ХХ ст.)
* [[Касьцёл Сьвятога Аляксея (Івянец)|Касьцёл Сьвятога Аляксея]] ([[1905]]—[[1907]]1905—1907)
* [[Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар францішканаў (Івянец)|Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла («Белы касьцёл») і кляштар францішканаў]] (1741—1749)
* Могілкі: каталіцкія, капліца (ХІХ ст.); юдэйскія
Радок 206:
 
=== Страчаная спадчына ===
* [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Івянец)|Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы]] ([[1745]])
 
== Галерэя ==