Друя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Найноўшы час: пунктуацыя
д стыль
Радок 50:
'''Дру́я''' — [[аграгарадок|вёска]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Дзьвіна|Дзьвіне]] пры ўтоку ў яе ракі [[Друйка (рака)|Друйкі]]. Цэнтар [[Друеўскі сельсавет|сельсавету]] [[Браслаўскі раён|Браслаўскага раёну]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]. Насельніцтва 1149 чал. (2010). Знаходзіцца за 33 км на паўночны ўсход ад [[Браслаў|Браслава]]. Канцавая чыгуначная станцыя на лініі [[Варапаева]] — Друя; аўтамабільная дарога зьвязвае паселішча з [[Браслаў|Браславам]].
 
Друя — даўняе [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[места]] на мяжы гістарычных [[Браслаўскі павет|Браслаўшчыны]] (частка [[Віленскае ваяводзтва|Віленшчыны]]) і [[Полацкае ваяводзтва|Полаччыны]], колішняя сталіца [[Друйскае графства|графства]]. Да нашага часу тут захаваўся старажытны [[Барысаў камень]], рэшткі замка [[Сапегі|Сапегаў]], [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Друя)|комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Тройцы]], цэрквы Зьвеставаньня Багародзіцы, Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і Сьвятога Юрыя, помнікі гісторыі і архітэктуры XI—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся [[Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар дамініканаў (Друя)|комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія]] ў стылі [[віленскае барока|віленскага барока]], XVIII ст.), [[Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыі|зруйнаваны расейскімі ўладамі]], а таксама Вялікая сынагога (барока, XVII ст.), [[Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР|зруйнаваная савецкімі ўладамі]].
 
== Назва ==