Безьдзеж: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль
д →‎Найноўшы час: артаграфія
Радок 47:
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй ЎстаўнойУстаўной граматай]] Безьдзеж абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]], у Пінскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>. Паводле [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовы]] ([[1921]]) Безьдзеж апынуўся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павету [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]]. На [[1921]] у мястэчку было 254 двары. У [[1930-я]] працавалі паштовая агенцыя, прадпрыемства вырабу мэталу.
 
У [[1939]] Безьдзеж увайшоў у [[БССР]]. У гэты час тут было 365 двароў, працавалі школа, млын, каапэратыў. [[12 кастрычніка]] [[1940]] статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавету Драгічынскага раёну. З [[25 чэрвеня]] [[1941]] да [[17 ліпеня]] [[1944]] Безьдзеж знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. На [[1970]] у вёсцы было 479 двароў, працавалі сярэдняя школа, лякарня, аптэка, атэлье.