Сьвятлодыёдная лямпа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+Пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:02, 11 красавіка 2016

Сьвятлодыёдная лямпа — сьвецень на сьвятлодыёдах. Патрабуе электрасхемы для ператварэньня зьменнага току ад электрасеткі ў пастаянны ток нізкай напругі. Звычайна ўлучае ахаладжальнік(en) і астуджальнае рабро(en) для прадухіленьня перагрэву сьвятлодыёдаў. Выпраменьвае белае сьвятло пры дапамозе: 1) зьмешваньня сьвятла ад чырвонага, зялёнага і сіняга сьвятлодыёдаў; або 2) фоталюмінафора. Выкарыстоўваецца для вулічнага, побатавага і прамысловага асьвятленьня. Тэрмін службы побытавага сьвятлодыёднага сьвеценя складае каля 35 тыс. гадзінаў (4 гады). Пры магутнасьці 6 Ват дае аднолькавы сьветлавы паток, што і лямпа напальваньня на 60 Ват (720 люмэнаў)[1]. Мае вузкую накіраванасьць сьвятла, аб'ёмнасьць якога дасягаецца адпаведным выглядам лямпы[2].

Сьвятлодыёдная лямпа на 10 Ват
Віды: пражэктарныя (зьлева), для чытаньня (у сярэдзіне), побытавыя (унізе і правей), націскавая (справа)

Беларусь

 
Сьвятлодыёдны ніткавы(en) сьвецень

У пачатку сьнежня 2015 г. Берасьцейскі электралямпавы завод асвоіў вытворчасьць сьвятлодыёдных ніткавых(en) сьвеценяў магутнасьцю 3, 5 і 7 Ват са сьветлавым патокам у 400, 800 і 990 люмэнаў адпаведна. Працягласьць іх гарэньня складала 30 тыс. гадзінаў (3 гады і 5 месяцаў).

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  Сьвятлодыёдная лямпасховішча мультымэдыйных матэрыялаў