Джынсавая рэвалюцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Unomano (гутаркі | унёсак)
Радок 16:
 
==== 19 сакавіка ====
Перад мітынгам 19 сакавіка па Мінску былі распаўсюджаныя ўлёткі з заклікамі да рэвалюцыі.{{Няма крыніцы інфармацыі}}
 
Увечары [[19 сакавіка]] каля [[Палац Рэспублікі (Менск)|Палацу Рэспублікі]] на [[Кастрычніцкі пляц (Менск)|Кастрычніцкай плошчы]] ў цэнтры Менску пачалі зьбірацца прыхільнікі [[Аляксандар Мілінкевіч|Мілінкевіча]] і [[Аляксандар Казулін|Казуліна]]. Паводле зьвестак міліцыі, у несанкцыянаваным мітынгу ўзялі ўдзел каля васьмі тысячаў чалавек, паводле іншых{{Няма крыніцы інфармацыі}} зьвестак сабралася болей за 20—30 тысячаў удзельнікаў.
 
На мітынгу Аляксандар Мілінкевіч абвясьціў, што мае намер дамагацца прызнаньня вынікаў падліку выбараў несапраўднымі. Паводле ягоных словаў, «беларуская ўлада радасна рапартуе, што за Лукашэнку прагаласавалі 90% выбарцаў. Гэта няпраўда». Як сьцьвярджаў Мілінкевіч, Лукашэнка набраў па рэспубліцы толькі 45% галасоў, а ў Менску — 30%.