Мікола Хведаровіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Міко́ла Хведаро́віч''' (сапр. Мікалай Фёдаравіч Чарнушэвіч; іншыя псэўд.: С. Старобінскі, Сабасьцян Старобінскі, Себасьцян Старобінскі, Н. Федаровіч; 24.3 сакавіка (6.4 красавіка). 1904, мяст. [[Капыль]] [[Слуцкі павет|Слуцкага павету]] [[Менская губэрня|Менскай губэрні]], цяпер у Менскай вобласьці — 20 жніўня 1981, [[Менск]]) — [[беларус]]кі [[паэт]], [[празаік]], [[перакладчык]]. Брат пісьменьніка [[Нічыпар Чарнушэвіч|Н. Чарнушэвіча]].
 
== Жыцьцяпіс ==
 
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1915—181915—1918 жыў у прытулку для дзяцей бежанцаў у [[Калуга|Калузе]], вучыўся ў мескай вучэльні. Вярнуўшыся зь бежанства, вучыўся ў вучэльні мяст. [[Цімкавічы]], потым у Капыльскай працоўнай школе 2-й ступені. У 1918 уступіў у [[камсамол]]. З 1921 у частцы асобага прызначэньня. У 1923 сакратар камсамольскай ячэйкі ў Цыраўскай воласьці і загадчык хаты-чытальні. У 1924 камісар Слуцкага ваенкамату па дапрызыўнай падрыхтоўцы.
 
У 1928 скончыў [[рабфак]] у [[Менск]]у, у 1931 — [[БДУ]]. Паралельна з вучобай працаваў адказным сакратаром часопісу «Весткі ЦК КП(б)Б», потым у «Партыйным работніку» і «Бальшавіку Беларусі». У 1932—33 рэдактар двухтыднёвіку «[[Чырвоная Беларусь]]». Сябра [[СП Беларусі]] з 1934. У 1933—341933—1934 загадчык кабінэта маладога аўтара СП БССР. У 1934—371934—1937 адказны сакратар часопіса «Полымя рэвалюцыі», сакратар часопіса «Минск». Быў сябрам літаратурных аб’яднаньняў «[[Маладняк (літаратурнае аб’яднаньне)|Маладняк]]» і [[БелАПП]].
 
Арыштаваны 3 жніўня 1938. У 1940 асуджаны на 8 гадоў пазбаўленьня волі. Знаходзіўся ў зьняволеньні ў лягерох на Кольскім паўвостраве, удзельнічаў у будаўніцтве [[Манчагорск]]у, з 1941 ва Усьцьвытлагу (пасёлак Ваяжэль [[Комі АССР]]). З 1946 працаваў у Каршынах [[УзССР|Узбэцкай ССР]]. Паўторна арыштаваны 22 траўня 1949; сасланы (1949) у [[Енісейск]] [[Краснаярскі край|Краснаярскага краю]]. Рэабілітаваны 28 верасьня 1955. У 1956 вярнуўся ў Беларусь.
Радок 15:
Выдаў кнігі ўспамінаў «Памятныя сустрэчы» (1960, 3-е выданьне перапрацаванае ў 1977), «Незабыўнае» (1976) і аповесьць «Споведзь перад будучыняй» (1978).
 
Пераклаў паэмы [[А. Пушкін]]а «Каўкаскі нявольнік» (1937), «Бахчысарайскі фантан» (1938), «Казку пра цара Салтана» (часопіс «Полымя рэвалюцыі», 1937), раман [[А. Фадзееў|А. Фадзеева]] «Апошні з удэге» (з [[А. Звонак]]ам, 1935), паэмы [[Эдуард Багрыцкі|Э. Багрыцкага]] «Дума пра Апанаса» (часопіс «Маладняк», 1930) і [[Ш.Шата РуставеліРуставэлі]] «Віцязь у тыгравай шкуры» (з А. Звонакам, 1966), раман [[У. Кочатаў|У. Кочатава]] «Браты Яршовы» (з І. Грамовічам, 1960), кнігу паэзіі [[Ш.Шандар Пэтэфі|Шандара ПецёфіПэтэфі]] «Ліра і меч» (1971), п’есы М. Стэгліка, А. Палявога, А. Талбузіна.
 
== Выбраная бібліяграфія ==