Рагачоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вуліцы і пляцы: дапаўненьне
→‎Найноўшы час: артаграфія
Радок 81:
 
=== Найноўшы час ===
[[25 сакавіка]] [[1918]] згодна з [[Трэцяя Ўстаўная грамата|Трэцяй Устаўной граматай]] Рагачоў абвяшчаўся часткай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. [[1 студзеня]] [[1919]] у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад [[БССР|Беларускай ССР]]<ref name="at">{{Літаратура/150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі}}</ref>, аднак [[16 студзеня]] Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад [[РСФСР]]. У [[1924]] Рагачоў вярнулі [[БССР]], дзе ён стаў цэнтрам раёну (з [[1938]] у Гомельскай вобласьці). На [[1934]] у Рагачове працавалі лесапільня (з [[1901]]), кардонная фабрыка ([[1913]]), ільнозавод ([[1932]]), электрастанцыя ([[1918]]), цагельня ([[1912]]), друкарня, электрычны млын, кавальская ([[1930]]), кравецкая ([[1927]]), шавецкая ([[1928]]), бандарная, кошыкавая і сталярна-мэблевыя майтэрнімайстэрні, цукеркавая арцель ([[1931]]), смалакурня ([[1929]]), хлебапякарня, 2 конныя крупарушкі і сьлясарня. Дзейнічалі настаўніцкі інстытут (у [[1940]] — 610 студэнтаў), школа мэдычных сясьцёр, 4 сярэднія і 7-гадовая школы, лякарня, паліклініка, 2 аптэкі. У [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] з [[14 жніўня]] [[1941]] да [[24 лютага]] [[1944]] места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
 
У [[1971]] у Рагачове знайшлі манэтны скарб памерам у 1 тыс. старажытных манэтаў. [[19 красавіка]] [[2010]] места ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны»<ref>[http://www.pravo.by/webnpa/text.asp?RN=P31000189 Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 189 ад 19 красавіка 2010 г. «Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам „За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны“»]</ref>.