Юзэф Пілсудзкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
Радок 111:
[[Файл:Pilsudski in Otwock.jpg|міні|зьлева|230пкс|Ю. Пілсудзкі ў [[Отвацк]]у, [[1915]]]]
[[Файл:Jozef Pilsudski 12.12.1916.jpg|міні|зьлева|230пкс|Вітаньне Пілсудзкага на вакзале ў [[Варшава|Варшаве]], [[12 сьнежня]] [[1916]]]]
Незадоўга да пачатку [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] Пілсудзкі захапіўся стварэньнем ваенізаваных груповак уна [[ГаліцыяГаліччына|ГаліцыіГаліччыне]]. У 1913 годзе ён арганізаваў у Стружы афіцэрскія курсы Стралецкага зьвязу. Пры заступніцтве аўстрыйскіх уладаў з ваенізаваных і вайскова-спартовых арганізацыяў «Стралец», «Сокал» і іншых фармаваліся [[польскія легіёны]] пад камандаваньнем Пілсудзкага<ref name=C />. Яны ваявалі на ўсходнім фронце супраць Расеі на баку [[Аўстра-Вугоршчына|Аўстра-Вугоршчыны]] і [[Нямецкая імпэрыя|Нямеччыны]].
 
[[12 жніўня]] [[1914]] году, пасьля ўступу легіёнаў на тэрыторыю [[Царства Польскае|Царствы Польскага]], Пілсудзкі выдаў адозву, у якой ён абвяшчаў сябе кашталянам польскіх войск, падпарадкаваных нібыта створанаму ў Варшаве Нацыянальнаму ўраду. У рэчаіснасьці такога ўраду не было створана, а заклік меў мэтай распачаць польскае паўстаньне на тэрыторыях, кантраляваных расейскімі ўладамі.