Нарвэгія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак
Радок 51:
Большасьць нарвэжцаў жывуць на берагах фіёрдаў. Найважнейшыя — Осьлё-фіёрд, Хардангер-фіёрд, Согне-фіёрд, Нур-фіёрд, Стур-фіёрд і Троннхеймс-фіёрд.
 
На ўсходзе Нарвэгіі знаходзяцца самыя вялікія рэкі, уключаючы Глому даўжынёй 591 км. На захадзе краіны рэкі кароткія і хуткія. У паўднёвай Нарвэгіі шмат маляўнічых азёраў. Найбуйнае ў краіне возера М’еса. У канцы 19 стагодзьдзя было збудавана некалькі невялікіх каналаў, якія злучаюць возера з марскімі партамі на паўднёвым узьбярэжжы, але ў цяперашні час яны выкарыстоўваюцца мала. Гідраэнэргарэсурсы рэкаўрэк і азёраў Нарвэгіі ўносяць істотны ўклад у яе эканамічны патэнцыял.
 
Нягледзячы на паўночнае становішча, Нарвэгіі ўласьцівы спрыяльны клімат з прахалодным летам і адносна мяккай (для адпаведных шырот) зімой — вынікам узьдзеяньня [[Гальфстрым]]у. Сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў вар’іруе ад 3330 мм на захадзе, куды ў першую чаргу паступаюць вільготныя вятры, да 250 мм у некаторых адасобленых рачных далінах на ўсходзе краіны. Сярэдняя [[тэмпэратура]] студзеня каля 0 °С характэрная для паўднёвага і заходняга ўзьбярэжжаў, тады як ва ўнутраных раёнах яна паніжаецца да –4 °С і меней. У ліпені сярэднія тэмпэратуры на ўзьбярэжжа каля 14 °С, а ва ўнутраных раёнах — каля 16 °С.
Радок 57:
Урадлівыя глебы пакрываюць усяго каля 4 % усёй тэрыторыі Нарвэгіі і сканцэнтраваны пераважна ў навакольлях [[Осьлё]] і [[Тронхэйм]]у.
[[Файл:Mixed Picea (Spruce) forest from Vestfold county in Norway.jpg|міні|зьлева|250пкс|Хваёвы лес]]
Паколькі бoльшую частку краіны займаюць горы, плято і ледавікі, магчымасьці для росту і разьвіцьця расьлінрасьлінаў абмежаваныя. Вылучаюць пяць геабатанічных раёнаў: бязьлесны прыбярэжны з лугамі і хмызьнякамі, на ўсход ад яго лісьцёвыя лясы, далей у глыб краіны і да поўначы — хваёвыя лясы, вышэй і яшчэ далей на поўнач пояс карлікавых бяроз, верб і шматгадовай травы; нарэшце, на самых вялікіх вышынях — пояс травы, імхаў і лішайнікаў. Хваёвыя лясы — адзін з найважных прыродных рэсурсаў Нарвэгіі, яны даюць разнастайную экспартную прадукцыю.
 
У арктычным раёне звычайна сустракаюцца [[паўночны алень]], [[лемінг]], [[пясец]] і [[гага]]. У лясах да самога поўдні краіны водзяцца [[гарнастай]], [[заяц]], [[лось]], [[лісіца]], [[вавёрка]] і, у невялікай колькасьці, [[воўк]] і [[буры мядзьведзь]]. [[Высакародны алень]] распаўсюджаны ўздоўж паўднёвага ўзьбярэжжа.