Савецкі партызанскі рух у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Савецкі_партызанскі_рух_у_Беларусі_1941-1944?oldid=1617429
 
Радок 14:
 
== Станаўленьне ==
Падрыхтоўка да партызанскай барацьбы на выпадак нападу нацысцкай ГерманііНямеччыны пачалася яшчэ ў 1930-я. Яна ўключала стварэньне закансьпіраванай сеткі дыверсійных груп, дывэрсантаў-адзіночак у гарадах і на чыгунках на захадзе ад лініі умацаваныхўмацаваных раёнаў, арганізацыю і падрыхтоўку манэўраных партызанскіх атрадаў і груп, забесьпячэньне партызанскіх фарміраваньняў сродкамі сувязі і іншымі матэрыяламі, неабходнымі для барацьбы і жыцьця ва ўмовах тылу. На тэрыторыі Беларусі падрыхтоўкай да партызанскіх дзеяньняў займаліся партыйныя органы і камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі І. П. Убарэвіч<ref>Лемяшонак, У. Партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} — С. 413</ref>.
 
[[29 чэрвеня]] [[1941]] была выдадзеная сакрэтная дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б), у якой гаварылася, што «Ў занятых ворагам раёнах ствараць партызанскія атрады і групы для барацьбы з часьцямі варожай арміі, для распальваньня партызанскай вайны ўсюды скрозь. для ўзрыву мастоў, дарог, псаваньня тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоў і г. д. У захопленых ворагам раёнах ствараць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго пасобнікаў, перасьледаваць і зьнішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы»<ref>Коммунистическая партия Советского Союза в резолюциях съездов, конференций и пленумов ЦК (1898—1971). Т. 6. — М., 1971. — С. 19.</ref>.
Радок 20:
У першым пэрыядзе вайны, да стварэньня [[Цэнтральны штаб партызанскага руху|Цэнтральнага штаба партызанскага руху]] (ЦШПР), партызанскія фарміраваньні, якія дзейнічалі ў паласах франтоў і армій, мелі розную падпарадкаванасьць: імі кіравалі партыйныя (ЦК КП(б)Б, абкамы партыі), вайскоўцы (ваенныя саветы франтоў і армій, франтавыя штабы партызанскага руху), органы НКУС і г. д.<ref>Андрианов, В. Оперативное использование партизанских сил // Военно-исторический журнал. — 1969. — № 9. — С. 22.</ref>
 
Выконваючы заклік Масквы, партыйныя камітэты БССР на працягу ліпеня — жніўня 1941 г., адначасова з фармаваньнем сеткі падпольных партыйных органаў і арганізацыйарганізацыяў у раёнах, якім пагражала акупацыя, падабралі і накіравалі на акупіраваную тэрыторыю сотні арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху. Для арганізацыйнай барацьбы ў тыле ворага былі накіраваны 215 камуністаў, у тым ліку восем сакратароў абкамаў, 120 сакратароў гаркамаў партыі. У тэрміновым парадку ствараліся арганізатарскія і дывэрсійныя групы, невялікія партызанскія аддзелы. Усяго да канца 1941 было ўтворана 437 такіх груп і аддзелаў, якія налічвалі больш за 7,2 тыс. чал.{{Зноска|Кузьмін1|1983|А.Т. Кузьмин|84, 112}}
 
Аднак у сувязі з хуткім прасоўваньнем нямецкіх войскаў на ўсход СССР і запозьненым прыняцьцем савецкім кіраўніцтвам рашэньня на разгортваньне партызанскай вайны фармаваньне аддзелаў і груп на пачатку вайны адбывалася ва ўмовах жорсткага дэфіцыту часу, без належнага кадравага і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, неабходнай баявой падрыхтоўкі асабовага складу. З 92-х аддзелаў, якія дзейнічалі ў другой палове 1941 на акупаванай тэрыторыі Беларусі, 42 да канца згаданага пэрыяду па розных прычынах спынілі сваё існаваньне<ref>История партизанского движения в Российской Федерации в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 / Правительство Москвы [и др.; под общей ред. Б. Т. Шумилина]. — М.: Атлантида-XXI век—ИздАТ, 2001. — 229, [2] с. — С. 15. — ISBN 5-93238-051-9 (Атлантида — ХХІ век в переплете). ISBN 5-86656-115-8 (ИздАТ)</ref><ref>Літвін, А. Цэнтральны штаб партызанскага руху і Беларусь. Да 65-й гадавіны з дня стварэння / А. Літвін // Беларускі гістарычны часопіс. — 2007. — № 5. — С. 4</ref><ref>Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 ― июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / [А. Л. Манаенков и др.]; Институт истории партии при ЦК КП Белоруссии ― филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Беларусь, 1983. — 763, [2] с. — С. 20.</ref>.
 
Паводле рашэньня ЦК КП(б)Б быў створаны і ў красавіку—лістападзе 1942 году дзейнічаў г.зв. Асобны беларускі збор — спэцыяльныя курсы падрыхтоўкі арганізатараў партызанскага руху для дзеяньня на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Разьмяшчаліся курсы каля г. [[Мурам]] Уладзімерскай вобласьці. Адборам асабовага складу, фармаваньнем груп і аддзелаў займаўся ЦК КП(б)Б. Праграма навучаньня распрацаваная ў ЦК КП(б)Б і зацьверджана Наркаматам абароны СССР. Першы выпуск адбыўся ў сярэдзіне чэрвеня 1942 году: сфармавана 12 партызанскіх аддзелаў (у кожным па 50 чал; у тым ліку інструктары мінна-падрыўной справы, падрыўнікі, камандзіры, камісар, начальнік штаба). На пачатку ліпеня 1942 году усеўсе аддзелы праз «Віцебскія вароты» перапраўлены на акупаваную тэрыторыю Беларусі. Аддзелы «Бясстрашны», «Хуткі», «Навальніца», «Мсьцівец» накіраваны ў Віцебскую вобласьць; атрады «Бура», «Гвардзеец», «Зьнішчальнік», «Сьмерць фашызму» — у Менскую, «Бальшавік», «За Радзіму», «Перамога» — у Магілёўскую, атрад «Меч» — у Гомельскую. Падрыхтаваных на зборы арганізатараў партызанскага руху перапраўлялі ў тыл ворага разам з дыверсійнымі групамі. Аддзелы і групы, забясьпечаныя рацыямі, наладжвалі сувязь з партызанскімі атрадамі і падпольнымі арганізацыямі. За час існаваньня Асобага беларускага збору падрыхтавана 2865 чалавек. Зь іх сфармаваныя і накіраваныя ў тыл ворага 15 аддзелаў і 100 арганізатарскіх груп агульнай колькасьцю асабовага складу ў 2378 чалавек; у тым ліку 60 інструктараў мінна-падрыўной справы і 2318 падрыўнікоў. Многія аддзелы вырасьлі ў партызанскія брыгады.
 
== Дзейнасьць ==
Радок 40:
У канцы 1941 дзейнічалі 99 атрадаў і каля 100 партызанскіх групаў{{Заўвага|Паводле няпоўных зьвестак.}}{{Зноска|Кузьмін1|1983|А.Т. Кузьмин|107}}{{Зноска|ГБ5|2006|Гісторыя Беларусі, т. 5|493}}.
 
Зімой 1941/1942 дзейнічалі 50 аддзелаў і каля 50 падпольных арганізацыйарганізацыяў і групаў{{Зноска|ГБ5|2006|Гісторыя Беларусі, т. 5|491}}.
 
За 1942 ЦК КП(б)Б скіраваў у Беларусь 14 атрадаў і 92 арганізатарскія групы (2600 ч.) з выпускаў Асобага беларускага збору. Са спэцыяльных школаў ЦШПР (падрыўнікі, радысты, сувязныя, разьведчыкі) у Беларусь былі скіраваныя 175 дыверсійных груп (2077 ч.){{Зноска|Каваленя|2004|Каваленя А.А. і інш.|135}}.
 
На пач. лістапада 1942 дзейнічалі 417 злучэньняў (зв. 47,3 тыс.ч.), зь іх 74% на Віцебшчыне і МіншчынеМеншчыне, а ў заходніх вобласьцях некалькі дзясяткаў злучэньняў{{Зноска|Кузьмін2|1984|А.Т. Кузьмин|40}}.
 
На пач. студзеня 1943 дзейнічалі 56 брыгад (220 атрадаў) і 292 асобных аддзелаў (у тым ліку ў заходніх вобласьцях 60 атрадаў). Агульная колькасьць байцоў 56 тыс.ч. (у тым ліку ў заходніх вобласьцях 11,1 тыс.ч.). У партызанскім рэзэрве было 150 тыс. ч.{{Зноска|Каваленя|2004|Каваленя А.А. і інш.|136, 137}}
Радок 52:
Наогул, колькасны рост за 1943 склаў 96 тыс.ч.{{Заўвага|Толькі ў Менскай вобл. — зв. 22 тыс.ч.}}, зь іх 85% складалі мясцовыя жыхары. У колькасны прырост уваходзілі 12 тыс.ч. з акупацыйных ваенна-паліцэйскіх фармаваньняў, якія перайшлі на бок савецкіх партызанаў{{Зноска|Каваленя|2004|Каваленя А.А. і інш.|136}}.
 
У канцы сьнежня 1943—153,7 тыс. байцоў, зь іх 36,8 тыс. у заходніх вобласьцях{{Заўвага|У тым ліку 282 аддзелы на захадзе.}}{{Зноска|Каваленя|2004|Каваленя А.А. і інш.|137}}. З гэтай агульнай колькасьці 30,8 тыс. ужо знаходзіліся на савецкім баку фронту пасьля прасоўваньня лініі фронту на захад у час вызваленьня усходніхўсходніх земляў Беларусі ў канцы 1943. Партызанскі рэзэрв на пачатак 1944 складаў каля 105 тыс.ч.
 
== Задачы ==
Радок 58:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
{{Заўвагі}}