Меер Аксэльрод: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў мястэчку [[Маладэчна]] [[Віленская губэрня|Віленскай губэрні]], хадзіў у традыцыйны [[хэдар]]. Напачатку [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] сям'ясям’я пасьля выгнаньня царскім урадам з прыфрантавой паласы пераязджае ў [[Тамбоў]]. У 1918 годзе сям'ясям’я Аксэльродаў спрабавала вярнуцца ў Маладэчна, але горад быў ужо [[Маладэчна ў складзе Польшчы|замежным]] — у складзе [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]]<ref>[http://www.lechaim.ru/ARHIV/134/aspiz.htm Судьба Меера Аксельрода в немалой степени отразила судьбу всего российского еврейства с 20-х до 60-х годов XX века]</ref>. З [[1918]] году жыў у [[Менск]]у, зарабляў на жыцьцё рэклямнымі плякатамі для кінатэатраў, скончыў рэальную вучэльню. Пааодле некаторых зьвестках, вучыўся ў [[Юдаль Пэн|Пэна]] ў Віцебску да вайны, магчыма й пасьля<ref>Г.Казовский. Художники Витебска. Иегуда Пэн и его ученики</ref>. Але дачка мастака гэтыя зьвесткі не пацьвярджае<ref>Elena Akselrod. ''Meer Akselrod'', tr. Amanda Calvert, Jerusalem, Mesilot, 1993, стр. 9</ref>. У [[1919]]—[[1920]] служыў чарцёжнікам Кіраваньня сувязі Чырвонай Арміі.
 
У 1920-х гадах вучыўся ў [[Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні|Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях]]. Затым выкладаў у [[Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут|Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце]] і Тэкстыльным інстытуце ([[1928]]—[[1932]]). Быў сябрам таварыства «[[4 мастацтвы]]», уступіў у [[Маскоўскі Хаўрус мастакоў]] у [[1932]] годзе. У [[1930]]—[[1931]] гадах двойчы наведаў сельска-гаспадарчую камуну [[Ліставае|«Воё Нова»]] (названая на [[эспэранта]]), заснаваную габрэямі, якія вярнуліся з [[Палестына|Палестыны]], назіраньні і замалёўкі ў камуне аказалі моцны ўплыў на далейшую творчасьць мастака. Пачынаючы з [[1931]] году, патрапіў разам са шматлікімі вядомымі мастакамі пад кампанію па барацьбе з [[Фармалізм (мастацтва)|фармалізмам]], хоць яшчэ ў [[1934]] годзе ягоныя карціны выстаўляліся ў [[Францыя|Францыі]]. Ганіўся ў савецкіх газэтах за пэсымізм, эскізнасьць, дэфармацыі, няскончанасьць, [[экспрэсыянізм]] і нават блізкасьць да [[Амедэа Мадыльяні|Мадыльяні]]. Вымушаны быў перайсьці да ілюстрацыі кніг і працы ў тэатры. У прыватнасьці, працаваў у беларускім Дзяржаўным габрэйскім тэатры, часам і ў [[Маскоўскі дзяржаўны габрэйскі тэатр|Маскоўскім дзяржаўным габрэйскім тэатры]].
[[Файл:ZelikMeer.jpg|thumb|left|Зэлік і Меер. Малюнак Меера Аксэльрода]]
У 1941 годзе сям'ясям’я Аксэльрода была эвакуяваная ў [[Тамбоў]], дзе сям'ясям’я Аксэльродаў была й у час [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]]. Сам Меер Аксэльрод застаўся ў Маскве, спрабуючы даведацца пра лёс арыштаванага брата, [[Зэлік Аксэльрод|паэта Зэліка]], і чакаючы прызыву ў армію. Неўзабаве пасьля мабілізацыі быў адазваны [[Сяргей Эйзэнштэйн|Сяргеем Эйзэнштэйнам]] для працы ў здымачнай групе фільму «[[Іван Жахлівы (фільм, 1944)|Іван Жахлівы]]» у [[Алма-Ата|Алма-Аце]], па дарозе туды забраў сям'юсям’ю з Тамбова. Быў у эвакуацыі ў [[Алма-Ата|Алма-Аце]] ў [[1941]]—[[1943]], дзе аказваў падтрымку габрэйскім бежанцам з Польшчы. У [[1944]] годзе ў Алма-Аце адбылася пэрсанальная выстаўка Аксэльрода.
 
Пасьля вайны ўдзельнічаў у групавой выстаўцы ў Маскве на Кавалёвым мосьце ў [[1966]] годзе, там было экспанавана каля 250 карцінаў. Пасьля выстаўкі адразу апынуўся ў лякарні з-за сэрца. У [[1968]] годзе адбылася пэрсанальная выстаўка ў ([[Растоў-на-Доне|Растове-на-Доне]]). Аксэльрод сканаў ад нераспазнанага інфаркту ў [[1970]] годзе, так і не пабачыўшы як выйшаў з друку каталёг пэрсанальнай выстаўкі. Мастак пахаваны на старой, габрэйскай частцы [[Вастракоўскія могілкі|Вастракоўскіх могілак у Маскве]].
Радок 31:
== Творчасьць ==
[[Файл:AxelrodElenaPortrait.jpg|thumb|left|Партрэт дачкі [[Алена Аксельрод|Лены]], [[1968]] год]]
Шматлікія карціны М. Аксэльрода прысьвечаны сюжэтам з жыцьця беларускіх габрэяў, сэрыя «Гета» ([[1968]]—[[1969]]), сэрыя «У стэпы» — па ўражаньнях ад паездкі ў сельскагаспадарчую габрэйскую камуну ў [[Крым]]у ў [[1930]]—[[1931]]. Аўтар сэрыі карцін «Успаміны пра стары Менск». [[Алена Аксэльрод]], дачка мастака, выдала ў [[Ерусалім]]е альбом-манаграфію мастака ([[1993]] год) і ў Маскве кнігу ўспамінаў і лістоў «Двор на Барыкаднай» ([[2008]] год)<ref>[http://www.goodreads.ru/books/1875403/default.aspx Двор на Баррикадной. Елена Аксельрод] ISBN/код производителя: 978-5-86793-596-2. Дата выхода: 2008. Издательство: М: Новое литературное обозрение.</ref> Творчасьць Аксэльрода высока шанаваў паэт [[Арсень Таркоўскі|Арсень Таркоўскі]]: «''Гэта выдатны прыклад таго, як выгодна быць сумленным і чыстым чалавекам… Вы бачыце зусім наглядна, якія цудоўныя плады гэта прыносіць, як дорага тое, што робіцца людзьмі такога роду, якія з сапраўдна сьвятой упартасьцю, з жалезнай воляй прабіваюцца скрозь усе перашкоды''»<ref>[http://www.evrey.com/sitep/culture/arkhiv.php3?menu=276 ХУДОЖНИК МЕИР АКСЕЛЬРОД Григорий Островский, искусствовед]</ref>.
 
Творы Меера Аксэльрода захоўваюцца ў [[Дзяржаўная Трэцьцякоўская галерэя|Трэцьцякоўскай галерэі]], [[Дзяржаўны Рускі музэй|Рускім музэі]], [[Дзяржаўны музэй выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна|музэі выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна]].
Радок 125:
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://way-to-art.strana.de/Akselrod/Akselrod-en.htm A web gallery of Akselrod's paintings]
* http://www.mjcc.ru/Galereia_MEOC/Akselrod_Meer/index.html
Радок 135:
* [http://vellum.ru/artists/aid/25 Аксэльрод на сайце «Веллум»]
* [http://www.lechaim.ru/ARHIV/179/ozhslovo.htm Ілюстрацыі М. Аксэльрода]
 
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Аксэльрод, Меер}}