Другая Ўстаўная грамата: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Беларуская Народная Рэспубліка; дададзеная [[Category:Дакумэнты Беларускай Народ...
W (гутаркі | унёсак)
д +нутраны спасыл
Радок 3:
У межах расьсяленьня й лічэбнай перавагі беларускага народу абвешчаная [[Беларуская Народная Рэспубліка]]. Часова заканадаўчую ўладу ў Беларускай Народнай Рэспубліцы брала на сябе Рада Ўсебеларускага зьезду, дапоўненая прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў Беларусі. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі пазьней павінен быў зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага й роўнага выбарчага права.
 
Абвешчаныя правы й вольнасьці грамадзянаў і народаў Беларускай Народнай Рэспублікі: вольнасьць слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак‚ хаўрусаў; вольнасьць сумленьня‚ незачэпнасьць асобы й памяшканьня; права народаў на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію; роўнасьць усіх моваў народаў Беларусі. Скасаваная прыватная [[Уласнасьць|ўласнасьць]] на зямлю, абвешчаная аб перадачы зямлі бяз выкупу тым‚ хто на ёй працуе; лясы‚ азёры й нетры зямлі абвешчаныя ўласнасьцю БНР. Усталяваная найбольшая працягласьць рабочага дню ў 8 гадзінаў.
 
Ва ўмовах ваеннай акупацыі тэрыторыі Беларусі ажыцьцявіць выказаныя ў Другой Устаўнай грамаце намеры не ўдалося.