Юзэф Станіслаў Сапега: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4121140 (translate me)
Радок 52:
У [[1740]] разам з братам Міхалам Антоніем дамогся права апекі над пляменьнікамі [[Аляксандар Міхал Сапега|Аляксандрам Міхалам]] і [[Міхал Ксавэр Сапега|Міхалам Ксавэрам Сапегамі]], што прывяло да больш актыўнага ўдзелу біскупа ў палітычных справах. У [[1740]]—[[1742]] браў дзейсны ўдзел у маёмасных спрэчках з [[Радзівілы|Радзівіламі]], якія са зьменным посьпехам цягнуліся ажно да паўнагодзьдзя Аляксандра Міхала.
 
У [[1746]] выступіў супраць прымусовага адабраньня праваслаўнае царквы як рэакцыі на перасьледы каталіцтва на захопленай [[Расея]]й [[Смаленшчына|Смаленшчыне]]. Пасьля вялікага пажару ў [[Вільня|Вільні]] ў [[1748]] стварыў новы плян гораду, які мусіў перадуухіляцьперадухіляць падобныя катастрофы ў будучыні. Аднак плян быў адхілены магістратам празь вялікія выдаткі на ягонае зьдзяйсьненьне.
 
Зьбіраў уласную бібліятэку, перапісваў кнігі, дасьледаваў і ўпадаркоўваў архівы Сапегаў<ref name="evkl"/>. У [[1753]] фундаваў тэлескоп для [[Віленская Акадэмія|Віленскае Акадэміі]].
 
Памёр [[4 сьнежня]] [[1754]]. Пахавалі біскупа ў [[Віленская катэдра|Віленскай катэдры]].