Высоцак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Выява Image:Vysock_s.gif замененая на Image:Vysock_s.png карыстальнікам McZusatz. Прычына: User requested conversion to superior PNG format.
Радок 46:
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай ([[1565]]—[[1566]]) Высоцак увайшоў у склад [[Пінскі павет|Пінскага павету]] [[Берасьцейскае ваяводзтва|Берасьцейскага ваяводзтва]]. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні [[Гальшанскія|Гальшанскіх]], [[Саламярэцкія|Саламярэцкіх]], [[Кашоўскія|Кашоўскіх]], [[Гедройцы|Гедройцаў]] і іншых. У [[1593]] і [[1613]] мястэчка спустошылі казацкія загоны Налівайкі. У [[1639]] Ян Уладзіслаў Саламярэцкі разам з маці фундаваў у ім грэка-каталіцкую царкву. У гэты час Высоцак быў цэнтрам ключа, тут існаваў замак. У [[1654]] мястэчка зруйнавалі татары. З [[1668]] паселішча знаходзілася ў валоданьні [[Пінскі езуіцкі калегіюм|Пінскага езуіцкага калегіюму]]. За езуітамі Высоцак ўпарадкавалі, а побач з замкам узьвялі касьцёл. Паводле люстрацыі [[20 студзеня]] [[1774]], у мястэчку было 83 будынкі, аточаны ровам замак, касьцёл і царква з званіцай.
 
[[Файл:Vysocak. Высоцак (XIX).jpg|міні|Сядзіба паводле [[медзярыт|медзярыту]]у [[XIX стагодзьдзе|XIX ст.]]]]
 
У выніку [[другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Высоцак апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у Пінскім павеце [[Менская губэрня|Менскай губэрні]]. У [[1805]] разам з колішнім Дубровіцкім графствам мястэчка перавялі ў склад Ровенскага павету Валынскай губэрні. Станам на [[1845]] у Высоцку было 90 двароў, на [[1891]] — 187, на [[1907]] — 234, на [[1912]] — 344 (разам зь вёскай Рэчыца).