Мужчынская зборная ЗША па хакеі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Фінскі хакей; дададзеная Катэгорыя:Хакей ЗША з дапамогай HotCat
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Зборная_ЗША_па_хакеі_з_шайбай?oldid=1755528
Радок 93:
 
Кіроўны орган — [[Хакей ЗША]]; галоўны трэнэр — [[Дэн Байлзмэ]].
 
== Дасягненьні ==
Зборная двойчы перамагала на Алімпійскіх гульнях, а таксама выйграла Кубак сьвету 1996. Апошняе дасягненьне на чэмпіянатах сьвету — бронзавы мэдаль у 2013 годзе. На Кубку сьвету 2004 хакеісты ЗША не змаглі абараніць тытул, прайграўшы [[Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі з шайбай|камандзе Фінляндыі]] ў паўфінале.
 
Самым вядомым посьпехам зборнай ЗША стаў «Цуд на лёдзе» на [[Зімовыя Алімпійскія гульні 1980 году|Алімпіядзе-1980]] у [[Лэйк-Плэсід]]зе, калі паўночнаамэрыканская каманда выйграла ў абсалютнага фаварыта — зборнай Савецкага Саюза на шляху да золата.
 
У 90-х амэрыканскі хакей меў шмат выбітных хакеістаў, у іх ліку знакамітыя гульцы НХЛ Брэт Хал, Пэт Лафантэн, Крыс Чэліяс, Філ Хаўсьлі, Майк Рыхтэр, Браян Ліч, Джэрэмі Ронік, Кіт Ткачук.
 
На [[Алімпійскія гульні 2006 году|Алімпіядзе-2006]] зборная ЗША, укамплектаваная ў асноўным вэтэранамі (сярэдні ўзрост каманды звыш 31 году), у тым ліку 44-гадовым Чэліясам, заняла толькі 8-е месца, саступіўшы ў чвэрцьфінале зборнай Фінляндыі.
 
На [[Алімпійскія гульні 2010 году|Алімпіядзе-2010]] зборная ЗША, укамплектаваная маладымі таленавітымі хакеістамі, такімі як Патрык Кейн, Зак Парызэ, Дастын Браўн, Філ Кесел, Раян Мілер, Пол Шцясны, Раян Сутэр, заваявала срэбныя мэдалі, саступіўшы ў фінале [[Мужчынская зборная Канады па хакеі|зборнай Канады]] (2:3 у авэртайме). Брамнік зборнай ЗША Раян Мілер быў прызнаны найлепшым брамнікам і лепшым гульцом турніру, а абаронца-вэтэран Браян Рафалскі — найлепшым абаронцам.
 
== Крыніцы ==