Таргавіцкая канфэдэрацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
 
== Гэнэральная канфэдэрацыя ВКЛ ==
[[Файл:Symon_Marcin_Kasakoŭski._Сымон_Марцін_Касакоўскі_Сымон_Марцін_Касакоўскі_(J._Damiel,_1812).jpg|міні|170пкс|[[Шыман Марцін Касакоўск]]і]]
[[22 траўня]] [[1792]] г. корпусы Беларускай арміі пад кіраўніцтвам генэрала Міхаіла Крачэтнікава ўвайшлі на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Арганізацыя канфэдэрацыі на землях [[ВКЛ]] была даручана прадстаўніку буйнога магнацкага роду Віленшчыны, генэрал-маёру расейскай арміі [[Шыман Марцін Касакоўскі|Шымону Касакоўскаму]]. Актыўна падтрымліваў яго ў гэтай справе брат — інфляндзікі біскуп [[Юзаф Касакоўскі]]. За наступныя паўгады Таргавіцкая канфэдэрацыя была абвешчана ва ўсіх буйных гарадах [[ВКЛ]]. Шляхта гарадоў часта прысягала новай канфэдэрацыі пад прымусам і пагрозай пазбаўленьня маёмасьці<ref>Smolenski W. Konfederacja Targowicka. Kraków. 1903, с. 124</ref>. [[12 чэрвеня]] [[1792]] г. у [[Вільня|Вільні]] было абвешчана аб стварэньні Генэральнай канфэдэрацыі ВКЛ. Ейным маршалкам стаў канцлер ВКЛ [[Аляксандар Міхал Сапега|Аляксандар Сапега]]. [[Шыман Касакоўскі]] быў абвешчаны гетманам ВКЛ «з волі народу». Канфэдэрацкія ўлады ў гарадах Рэчы Паспалітай замянілі сабой былыя органы ўлады. Іх асноўнай задачай была пастаўка фуражу і правіянту для расейскіх войскаў.