Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎ВікіЗьвесткі: меркаваньне
Радок 233:
:: На [[d:WD:Labels|ВікіЗьвестках]] пішуць, што назва меткі сапраўды не павінна супадаць з назваю артыкулу ў Вікіпэдыі і не абавязкова можа быць унікальнаю. То бок менавіта так, як ты апісаў. Аднак я ў метках прастаўляю заўсёды поўную назву артыкулу, а ў «[[d:Help:Aliases|аліясах]]» дадаю яе ж без удакладненьня ў дужках і ўсемагчымыя перанакіраваньні (калі ёсьць). Толькі ў такім выпадку канструкцыя <nowiki>{{Болей|{{#property:P301}}}}</nowiki> працуе карэктна, бо яна бярэ назву артыкула менавіта зь меткі.
:: [[d:Help:Description|Апісаньні]] можна яшчэ аўтаматычна дадаваць для старонак-неадназначнасьцяў. Увогуле, я карыстаюся для аўтаматызаванае прастаноўкі метак прыладай «autoEdit» (уключаецца ў сэкцыі «гаджэты» наладаў), яна навучаная яшчэ некалькі тыповых апісаньняў дадаваць (кшталту «прозьвішча», «камуна ў Францыі», «дэпартамэнт у Францыі») — можа быць, нечым прыдасца? --[[Удзельнік:Renessaince|<span style="text-shadow:grey 0.1em 0.1em 0.1em; class=texhtml">Renessaince</span>]] 01:24, 2 лютага 2014 (FET)
::: Я паспрабаваў дадаць <nowiki>{{#property:P301}}</nowiki> у адпаведны шаблён у ангельскім разьдзеле, і ён сапраўды не працаваў для катэгорыяў з удакладненьнямі. На цяперашні момант дакумэнтацыя ў вікізьвестках і назва «асноўны артыкул катэгорыі» супярэчаць адзін адному. Выглядае так, што P301 не прызначаная для непасрэднага выкарыстаньня ў Вікіпэдыі, а нібыта празь яе трэба зьвязаць два аб’екты зьвестак, а артыкулы-катэгорыі ў канкрэтным разьдзеле ўжо мусяць зьвязвацца на аснове site-link. То бок неяк так (на лягічным узроўні): <nowiki>{{болей|{{#site-link-be-x-old|{{#property:P301}}}}}}</nowiki>. Але я ня ведаю, ці існуе магчымасьць зрабіць што-небудзь падобнае. Тады метка назвы артыкулаў ня будуць залежаць ад меткі і таксама будзе выконвацца ўмова таго, што метка можа стаяць у тэксьце і пры гэтым мусіць выглядаць натуральна. Але поўнага бачаньня, як гэта ўсё павінна працаваць у мяне пакуль няма.
::: Наконт робата. Тэхнічна яго, вядома, можна зрабіць, але я пакуль не разумею, якія задачы ён мусіць выконваць. Пакуль атрымліваецца, што толькі назвы + аўтаматычныя апісаньні для катэгорыяў, шаблёнаў і неадназначнасьцяў. Для артыкулаў дадаваць апісаньне аўтаматычна немагчыма, і нават для камунаў Францыі неабходна кантраляваць вынік, што ня мае сэнсу для аўтаматычнай працы. І таксама трэба вызначыцца, што рабіць зь неадназначнасьцямі: альбо вызначаць свае ўмовы, альбо адмовіцца ад P301.
::: Увогуле пакуль якая справа. Я зрабіў карэктаваньне спасылак для перанесеных катэгорыяў у вікізьвестках, яшчэ трэба наладзіць зламаную архівацыю «ці ведаеце вы» і нарэшце пераехаць з тулсэрвэра, які неўзабаве закрыюць зусім — гэта пакуль найбольш прыярытэтныя для мяне задачы. Магчыма, я вярнуся да гэтага пытаньня пазьней, але будзе бачна, бо пакуль у мяне няма нават тэхнічнай рэалізацыі пратаколу (апроч інтэрвікі-спасылак). —[[Удзельнік:Zedlik|zedlik]] 04:51, 2 лютага 2014 (FET)