Берасьцейскі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 30:
| Водступ подпісу на мапе =
}}
'''Берасьцейскі дзяржаўны музычны каледж імя [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]]'''  — дзяржаўная сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова ў г. [[Берасьце|Берасьці]].
 
Рашэньне пра адкрыцьцё ў Берасьці музычнай вучэльні было прынята ў сьнежні [[1939]] году. Гэта была першая музычная сярэдняя навучальная ўстанова ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]].
 
Сярод тых, хто спрычыніўся да заснаваньня вучэльні былі такія вядомыя музыканты і педагогі, як Шубік І. Я., Дземчанка М. А., Дабратворская Я. М., Арэнская М. І., Мінстэр М. Я., Жукоўская В. Г., Русін М. А., Бубен Т. Г. і іншыя. У гады [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] будынак вучэльні быў разбураны, у агні загінулі музычныя інструмэнты і бібліятэка. Пасьля вызваленьня Берасьця ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ужо [[1 верасьня]] [[1944]] году аднавіліся заняткі ў вучэльні. Першы выпуск (усяго 3 чалавекі) адбыўся ў [[1948]] годзе.
 
За вялікую працу па падрыхтоўцы музычных кадраў у [[1969]] годзе калектыў вучэльні быў узнагароджаны Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1990 у ім адкрылася аддзяленьне народнага харавога сьпеву.
 
У лістападзе [[1993]] году рашэньнем Берасьцейскага аблвыканкаму вучэльня была пераўтворана ў сярэднюю спэцыяльную навучальную ўстанову новага тыпу  — музычны каледж, а [[12 жніўня]] [[1994]] году пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь каледжу было прысвоена імя [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]].
 
З [[1 верасьня]] [[1994]] году пры каледжы адкрыта дзіцячая музычная школа прафэсійнай арыентацыі, дзе працуюць лепшыя выкладчыкі.
 
У цяперашні час па 6 спэцыяльнасьцях у каледжы навучаюцца 298 навучэнцаў, калектыў каледжу складаюць 127 высокакваліфікаваных выкладчыкаў і канцэртмайстраў, зь іх 90%  — выпускнікі вучэльні (каледжа). Навучаньне ў каледжы дзённае, штогод тут займаецца каля 300 навучэнцаў па 6 спэцыяльнасьцях: музыказнаўства, дырыгаваньне, інструмэнтальнае выкананьне, сьпевы (акадэмічныя), мастацтва эстрады, акторскае мастацтва. У каледжы больш за 10 розных творчых калектываў (аркестраў, хароў, ансамбляў), шэрагу з іх прысвоена высокае званьне народны.
 
У розныя гады музычную вучэльню ў Берасьці ўзначальвалі: Солапаў Міхаіл Рыгоравіч, Школьнікаў Леанід Яфімавіч, Манучараў Канстанцін Леанідавіч, Мартыненка Аляксандр Аляксандравіч, а з [[1988]] году  — Жанна Савіна. Цяпер дырэктарам Берасьцейскага дзяржаўнага музычнага каледжу імя Рыгора Шырмы зьяўляецца Жабінскі Рамуальд Адольфавіч.
 
За 70 гадоў свайго існаваньня каледж падрыхтаваў больш за 4 тысячы спэцыялістаў, якія працуюць ў краіне і па-за яе межамі. Сярод выпускнікоў каледжу шмат таленавітых музыкантаў-выканаўцаў, арганізатараў і кіраўнікоў творчых калектываў, кампазытараў, артыстаў тэатру, харавых і аркестровых калектываў, ансамбляў, выкладчыкаў дзіцячых музычных школаў, вучэльняў і кансэрваторыяў. Калектыў каледжу ганарыцца ляўрэатам дзяржаўнай прэміі БССР кампазытарам [[Уладзімерам Солтанам|Уладзімер Солтан]], заслужанымі артыстамі Беларусі [[Леанід Тышко|Леанідам Тышко]] і [[Аляксандар Дзямешка|Аляксандрам Дзямешкам]], якія сталі артыстамі легендарнага ансамбля «[[Песьняры]]», артысткай акадэмічнага хору [[Белтэлерадыёкампанія|Белтэлерадыёкампаніі]], заслужанай артысткай Беларусі [[Ніна Ясева|Нінай Ясевай]], заслужанымі артыстамі Беларусі [[Мікалай Шошчыц|Мікалаем Шошчыцам]], [[Міхаіл Зданевіч|Міхаілам Зданевічам]], заслужаным артыстам [[Расея|Расеі]] і народным артыстам [[Буратыя|Буратыі]] [[Барыс Пяцюк|Барысам Пецюком]], народнымі артыстамі Расеі сьпеваком [[Аляксандар Баскін|Аляксандрам Баскіным]] і [[Анатоль Бандарэц|Анатолем Бандарцом]], заслужанымі артыстамі [[Украіна|Украіны]] [[Фёдар Богдан|Фёдар Богданам]]ам і [[Анатоль Маскаленка|Анатолем Маскаленкам]], заслужаным дзеячом мастацтва Беларусі [[Ганна Пячонкіна|Ганнай Пячонкінай]], заслужаным дзеячом мастацтва Беларусі [[Леў Лях|Львом Ляхам]] (дырыгент аркестра [[Беларускі дзяржаўны тэатар оперы і балету|Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балету]]), заслужаным дзеячом мастацтва Беларусі [[Лілія Батырава|Ліліяй Батыравай]] (ляўрэат спэцыяльнай прэміі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь “За«За разьвіцьцё міжнародных сувязяў”сувязяў», узнагароджана мэдалямі “Францыска«Францыска Скарыны”Скарыны», “Міжнароднага«Міжнароднага саюза музычных дзеячаў”дзеячаў», знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За«За ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі”Беларусі»), заслужанай настаўніцай Беларусі [[Валянціна Верамяюк|Валянцінай Верамяюк]] (кавалер ордэна Леніна і Дружбы народаў), заслужанымі работнікамі культуры [[Адам Мурзіч|Адамам Мурзічам]] (мастацкі кіраўнік [[Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар|Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра]]), Сяргеем Любчуком, Мікалаем Трафімуком, Алегам Паповым і інш.
 
== Літаратура ==
* Ромуальд Жабинский. Брестский музыкальный колледж: история и современность.  — Брест, Альтернатива, 2011.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://city.brest.by/topic.php?tid=325 У. І.  Нікіценкаў. Музычны каледж імя Р. Шырмы]
* [http://mus.by УО «Брестский государственный музыкальный колледж им. Г.Ширмы»]
 
[[Катэгорыя:Берасьце]]