Лукаш Дзекуць-Малей: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
д →‎Біяграфія: выпраўленьне спасылкі
Радок 32:
Пасьля [[1916]] (ці [[1917]]?) заняўся душпастырскай працай у [[Горадня|Горадні]]. У канцы [[1918]] прызначаны [[Летува|летувіскім]] урадам камісарам крэйзу [[Крынкі]] — [[Луна]]. Удзельнік {{Не перакладзена|Гарадзенскі беларускі сялянскі зьезд|Гарадзенскага беларускага сялянскага зьезду|be|Гродзенскі беларускі сялянскі з'езд}} [[15 сьнежня|15]]-[[16 сьнежня]] [[1918]], на якім быў абраны ў Гарадзенскую павятовую раду і аргкамітэт па скліканьні Краёвага беларускага зьезду. Прыяжджаў у Горадню з Крынак [[30 сьнежня]] [[1918]] і [[16 студзеня]] [[1919]].
 
Сябра [[Камітэт нацыянальнага адраджэньня Беларусі|Камітэту нацыянальнага адраджэньня Беларусі]], клюбу «[[Беларуская хатка]]». Быў арыштаваны польскімі ўладамі [[13 лютага]] [[1919]] і ў [[красавік]]у [[1919]]. Адзін зь ініцыятараў стварэньня Грамады беларускай моладзі ў траўні [[1919]]. Скарбнік арганізацыі і актор яе драматычнае сэкцыі. [[26 сакавіка]] разам з [[Павал Аляксюк|П. Алексюком]] удзельнічаў у беларуска-польскіх перамовах у Горадні. Зь ліпеня [[1919]] — старшыня Гарадзенскае цэнтральнае беларускае настаўніцкай рады, з чэрвеня [[1920]] — Гарадзенскае беларускае школьнае рады. Уваходзіў у склад прэзыдыюму [[Цэнтральная беларуская школьная рада|Цэнтральнае беларускае школьнае рады]] ў Менску. Кіраўнік беларускага дзіцячага прытулку. Восеньню [[1919]] году скончыў {{Не перакладзена|[[Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)|беларускія настаўніцкія курсы|be|Віленскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)}}]] ў [[Вільня|Вільні]], тады ж зьмяніў П. Алексюка ў складзе Гарадзенскае гарадзкое рады. У сярэдзіне лістапада [[1919]] адаслаў у Вільню пратэст ад імя гарадзенскіх беларускіх арганізацыяў супраць летувіскіх замахаў на Гарадзеншчыну.
 
[[20 лістапада]] [[1919]] [[Антон Луцкевіч|А.Луцкевіч]] перадаў пры сустрэчы [[Юзаф Пілсудзкі|Ю. Пілсудзкаму]] сабраныя Л. Дзекуць-Малеям матэрыялы аб перашкодзе з боку польскіх уладаў у адкрыцьці беларускіх школак на Гарадзеншчыне. [[29 лістапада]] [[1919]] атрымаў ад А. Луцкевіча для беларускіх арганізацыяў Гарадзеншчыны 25 тысяч марак. Тады ж, магчыма, хварэў на тыф і быў арыштаваны ў трэці раз.