Аптычны дыск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Optical_disc?oldid=571850486
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:32, 18 верасьня 2013

Апты́чны дыск — носьбіт інфармацыі ў выглядзе плоскага круглага дыска. Зьвесткі на ім уяўляюць сьпіраль з углубленьнямі (у двайковым зьлічэньні — 0) і без (адпавядае 1). Углубленьні робяцца на працоўнай паверхні, найчасьцей з алюміну, з дапамогай лазэра або штампавальнай машыны, і лазэрам жа счытваюцца: промні адлюстроўваюцца ад участкаў без углубленьняў, і расьсейваюцца на ўчастках з углубленьнямі — даючы адзінку і нуль адпаведна. На адваротным баку дыска звычайна надрукаваная этыкетка. Адрозна ад 3½-цалевых дыскет, аптычныя дыскі ня маюць ахоўнага корпусу, з-за чаго на іх лёгка зьяўляюцца драпіны, адбіткі пальцаў і іншыя пашкоджаньні, што вядзе да праблем з наступным атрыманьнем інфармацыі з гэтых носьбітаў.

Працоўная паверхня кампакт-дыска з характэрнай ірызацыяй(en).

Сустракаюцца аптычныя дыскі розных дыямэтраў ад 7,6 да 30 см, але найбольш распаўсюджаным фарматам зьяўляюцца 12-сантымэтровыя дыскі. Звычайны дыск мае таўшчыню каля 1,2 мм, а адлегласьць паміж цэнтрамі двух суседніх кавалкаў сьпіральнай сьцежкі складае каля 1,6 нм.

З пункту гледжаньня магчымасьці запісу на дыск адрозьніваюць тры кшталты: толькі для чытаньня (напр., CD і CD-ROM), з дазапісам (аднаразовы запіс, напр. CD-R) і з шматкратным запісам (CD-RW). Дыскі з дазапісам паміж падложкай і адлюстравальным слоем маюць запісвальны слой з арганічнага фарбавальніка. Запісвальны слой дыскаў з шматкратным запісам звычайна ствараецца з матэрыялаў са зьменнай фазай(en), найчасьцей з AgInSbTe(en) — стопку срэбра, інду, антымону і тэлюру[1].

Крыніцы

  1. ^ CD Rewritable. Pctechguide.com (22 лютага 1999).

Вонкавыя спасылкі

  Аптычны дысксховішча мультымэдыйных матэрыялаў