Ордэн базылянаў Сьвятога Язафата: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д паправіў ref
Радок 32:
 
=== Заняпад ===
Па меры [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітай]] на тэрыторыях, далучаных да Расейскае імпэрыі, базыляны паступова пачалі губляць сваю ордэнскую арганізацыю: кантакты з ордэнскімі ўладамі ў Рэчы Паспалітай не дазваляліся, манастыры былі падначаленыя мясцовым япіскапам. Пасьля канчатковае ліквідацыі Рэчы Паспалітае сытуацыя значна пагоршылася: ад [[1802]] не абіраліся протаархімандрыты й правінцыялы, ад [[1804]] не праводзіліся кангрэгацыі, былі спыненыя кантакты з Рымам. У [[1801]] у Расеі было толькі 85 манастыроў і 732 законьнікі. Ордэн ператвараўся ў групу асобных манастыроў, падначаленых мясцовым уніяцкім япіскапам. Але базыляны яшчэ мелі велізарную маёмасьць, што дазваляла ім займацца выдавецкай і адукацыйнай дзейнасьцю ажно да [[1820-я|1820-х]]. Аднак сумеснымі намаганьнямі расейскага ўраду, які прыкладаў намаганьні, каб далучыць уніятаў да Расейскае Праваслаўнае Царквы, і часткі белага духавенства, якое імкнулася да ачышчэньня абраду і павелічэньня свайго ўплыву на жыцьцё Царквы, магутнасьць і ўплыў Ордэну базыялнаў былі значна абмежаваныя. У [[1828]] была прынятая пастанова [[Грэка-ўніяцкая калегія|Грэка-ўніяцкае калегіі]], праведзеная на загад імпэратара, аб скасаваньні “лішніх” манастыроў базылянаў, аднак яе фактычнае выкананьне зацягвалася. Паводле ліквідатара Уніі [[Ёсіф Сямашка|Ёсіфа Сямашкі]] ў Літоўскай япархіі 62 манахі далі фармальную згоду на пераход у праваслаўе, а большасьць — 95 — адмовіліся. У Беларускай жа япархіі такую згоду далі ўсяго 17 базылянаў, 77 манахаў не пажадалі прымаць праваслаўе. Пасьля [[Полацкі царкоўны сабор 1839 году|Полацкага царкоўнага сабору 1839]], паводле якога скасоўвалася Ўніяцкая Царква ў Расейскай імпэрыі за выключэньнем [[Царства Польскае|Царства Польскага]], манастыры базылянаў былі зьліквідаваныя альбо ператвораныя ў праваслаўныя. Упартыя манахі-базыляны, якія не жадалі выракацца каталіцкай веры, былі пасаджаны ў манастырскіх вязьніцах у [[Быцень|Быцені]] і [{[Таракань|Таракані]] на хлеб і ваду, а найбольш уплывовыя і адданыя сваёй Царкве былі пазбаўлены сану, кінуты ў турмы або сасланыя на цяжкія працы як бунтаўнікі. Шмат упартых манахаў-базылянаў дажывала свой век у расейскай глыбінцы, у прыватнасьці ў праваслаўным манастыры ў [[Курск]]у.
 
У [[1870-я]] базылянскія манастыры былі зачыненыя таксама і ў Царстве Польскім. Апошнім быў зачынены ў [[1875]] манастыр у [[Варшава|Варшаве]].