Каспар Бекеш: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: be:Каспар Бекеш
Радок 1:
[[Файл:Kacper Bekiesz.JPG|міні|''Каспар Бекеш'']]
'''Бекеш, Каспар''' (аккл. [[1520]] - [[1579]]  гг.) - — ваенны, палітычны дзяяч, [[атэіст]] і матэрыяліст.
 
== Біяграфія ==
 
Паходзіў з старадаўняга вугорскага роду. У [[1557]]  г. служыў у Сямігродзе пры двары Яна Жыгімонта Заполі. У [[1565]]  г. узначальваў пасольства ў [[Канстантынопаль]], каб атрымаць ваенна-палітычную дапамогу ад турэцкага султана супраць цэсара Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. Падтрымліваў нацыянальна-вызваленчы рух у цэсарскай Вугоршчыне. Пасьля сьмерці свайго патрона супернічаў са [[Стэфан Баторый|Стэфанам Баторыям]] за вугорскі трон, аднак у [[1575]]  г. ягоныя войскі ўшчэнт разьбітыя, досыць значныя зямельныя ўладаньні канфіскаваныя, а сам ён уцёк ад перасьледу у [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]].
 
Пасьля абраньня Стэфана Баторыя на трон Рэчы Паспалітай ён замірыўся са сваім старым супернікам і Бекеш стала асеў у Рэчы Паспалітай. Ваеннымі талентамі і асабістай мужнасьцю вызначыўся ў абароне [[Эльблёнг]]у ў [[1577]]  г. і ў полацкай кампаніі [[1579]]  г.
 
Па хадайніцтвухадайніцтве мясцовай шляхты ў [[1579]]  г. атрымаў шляхецтва [[Вялікае княстваКняства Літоўскае|Вялікага княстваКняства Літоўскага]], дадатковыя маёнткі, у тым ліку ў Гарадзенскім павеце. Пазьней Бекеш даслужыўся да пасады ваяводы.
 
== Атэістычныя погляды ==
 
Відаць яшчэ ў Сяміградьдзі Бекеш далучыўся да [[антытрынітарызм|антытрынітарызму]]у, бо ў Рэч Паспалітую ён прыехаў ужо перакананым арыянінам (антытрынітарыям), а ужо тут стаў атэістам.
 
Памёр у [[Горадня|Горадні]]. Ніводная царква не пагадзілася, каб Бекеша як атэіста хавалі на могілках. Тады па загадзе караля нябожчыка перавезьлі ў [[Вільня|Вільню]] і пахавалі на Лысай гары, якая у далейшым атрымала назоў "«гара Бекеша"».
 
У сваім [[тэстамэнт|тэстамэнце]] Бекеш загадаў напісаць на яго надмагільлі наступныя радкі: "«Усё сам маю: ня веру ў Бога, ня прагну яго неба, не баюся пекла, не спадзяюся на ягоную міласэрнасьць і ня вызнаю ягоны суд. Я немаю грахоў, і нікому я ні ў чым ня вінны. Заўжды я спадзяваўся на сябе і ў жыцьці быў працавіты. Мяне не клапоціць лёс майго цела і яшчэ меней лёс маёй душы. Яна памерла разам са мною, і я гэта сьмела сьцвярджаю. У мяне ня будзе працы, якую прыдумалі сабе іншыя: пасьля уваскрасеньня зь мёртвых шукаць свае душы"».
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Бекеш, Каспар}}
 
[[Катэгорыя:Беларускія вайскоўцы]]
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Вялікага Княства Літоўскага]]