Лыскаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: be:Вёска Лыскава
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 63:
 
У [[1527]] [[ваявода віцебскі]] [[Мацей Клочка]] заснаваў у Лыскаве касьцёл. Па ягонай сьмерці ў 1543 року жонка Кацярына з Глябовічаў аддала Лыскаў каралеве [[Бона Сфорца|Боне]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 10 верасьня 2010| url = http://volkovysk.blogspot.com/2010/09/blog-post_7241.html| загаловак = З мінулага Міжэрычаў| фармат = | назва праекту = Блог жителя Волковыска| выдавец = | дата = 30 сьнежня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. У 2-й пал. [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] тут існаваў [[Каралеўскі замак (Лыскава)|гаспадарскі (вялікакняскі) замак]]. З [[1690]] паселішча знаходзілася ў валоданьні [[Быхаўцы|Быхаўцаў]], у гэты час тут было 33 двары. У [[1751]] маршалак ваўкавыскі Я. Быхавец заснаваў у Лыскаве [[кляштар місіянэраў (Лыскава)|кляштар місіянэраў]] з [[Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Лыскава)|касьцёлам Найсьв. Тройцы]] (збудаваны ў [[1763]]—[[1785]]). Пры кляштары існавалі школа, шпіталь і бібліятэка<ref>[[Валеры Шаблюк|Валерый Шаблюк]]. Лыскава // {{Літаратура/ЭГБ|4к}} С. 407.</ref>.
 
Падчас [[Паўстаньне Касьцюшкі|паўстаньня Касьцюшкі]] у Лыскаве стаяў інсургенцкі аддзел колькасьцю 80 чалавек з [[5-ы пяхотны рэгімэнт Вялікага Княства Літоўскага|5-га рэгімэнту]] [[Павал Ян Грабоўскі|Паўла Грабоўскага]]<ref name="karpyza_łyskaw">{{Кніга|аўтар = [[Вітольд Карпыза|Witold Karpyza]].|частка = [http://ruzhany.narod.ru/sources/052_lyskow_pol.html Łysków]|загаловак = Ziemia Wołkowyska|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Lębork|выдавецтва = |год = 2005|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
У выніку [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] Лыскаў апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], дзе зрабіўся цэнтрам [[Лыскаўская воласьць|воласьці]] [[Ваўкавыскі павет (Расейская імпэрыя)|Ваўкавыскага павету]] [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай губэрні]]. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) тут было 868 жыхароў, 110 двароў, царква, сынагога, 2 млыны, 21 крама, 4 карчмы, 3 [[год|рэгулярныя]] кірмашы. У пачатку XX стагодзьдзя 1150 жыхароў.
 
Падчас [[Паўстаньне Каліноўскага|паўстаньня Каліноўскага]] у ваколіцах Лыскава актыўна дзейнічалі паўстанцы. Вядомы факт, калі на местачковым рынку яны застрэлілі настаўніка прыходзкай вучэльні Вышкальца, а тутэйшых ксяндзоў Мэльхіёра Манюшку і Шарскага выклікалі ў паліцыю<ref name="karpyza_łyskaw" />.
 
Згодна з [[Рыская мірная дамова 1921 году|Рыскай мірнай дамовай]] Лыскаў ({{Мова-pl|Łysków|скарочана}}) апынуўся ў складзе міжваеннай [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польскай Рэспублікі]], цэнтар [[Лыскаў (гміна)|гміны]] [[Ваўкавыскі павет (1921—1939)|Ваўкавыскага павету]] [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкага ваяводзтва]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.radzima.net/be/miejsce/lyskow-1.html| загаловак = Лысково, вёска| фармат = | назва праекту = | выдавец = Radzima.net| дата = 26 сакавіка 2012| мова = | камэнтар = }}</ref>. У [[1921]] року тут налічвалася 899 мяшканцаў<ref name="skorowidz">{{Кніга|аўтар = |частка = |загаловак = Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom V - Województwo Białostockie|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = [[Варшава|Warszawa]]|выдавецтва = [[Цэнтральны статыстычны офіс Польшчы|Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej]]|год = 1924|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.