Гіндзі: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль |
д +Катэгорыя:Індыйскія мовы; +Катэгорыя:Мовы Індыі; ±Катэгорыя:Мовы→Катэгорыя:Гіндзі з дапамогай HotCat |
||
Радок 1:
''Гі́ндзі''' (हिन्दी)
== Гісторыя ==
Гіндзі належыць да індаарыйскай групе індаіранскай галіны індаэўрапейскай
Панятак гіндзі
Мова гіндзі мінула доўгі шлях разьвіцьця, які падпадзяляецца на некалькі этапаў, наклалі адбітак на фанэтычны і граматычны лад мовы, а таксама на яе лексіку:
1. Раньні пэрыяд (з X да XII
2. Раньні сярэдні пэрыяд (з XII да XVI
3. Позьні сярэдні пэрыяд (з XVI да XIX
4. Сучасны пэрыяд, які падзяляецца на два падпэрыяды:
* з пачатку XIX ст. да атрыманьня [[Індыя]]й незалежнасьці ў 1947
* з моманту атрыманьня дагэтуль.
Сучасная літаратурная мова гіндзі як размоўная мова зарадзілася ў гістарычнай вобласьці Куру, у раёне Дэлі-Мератха (Мірута). Гэтая мова атрымала назву каураві, г.зн. якая адносіцца да раёна Куру. Знаходзячыся на сутыку некалькіх моваў гіндзі, каураві увабрала ў сябе элемэнты такіх моваў, як брадж, бангару, [[панджабі]]. Стаўшы мовай бытавых зносінаў вялікага і палітычна важнага арэалу, каураві атрымала і іншую назву
З XI ст. у Індыю пачалі пранікаць заваёўнікі-мусульмане, якія заснавалі ў XIII у. [[Дэлійскі султанат]]. [[Іслам]] стаў дзяржаўнай рэлігіяй, а [[пэрсыдзкая мова]]
У пачатку сярэдняга пэрыяду разьвіцьця сучаснай літаратурнай мовы гіндзі пачынае складвацца своеасаблівая гаворка, што ўяўляе сабой пэўную мешаніну гіндзі/кхары болі і пэрсыдзкай лексікі. Зьяўленьне гэтай гаворкі было зьвязанае з узьніклым сынтэзам індускай і мусульманскай культураў. Захоўваючы асноўны слоўнікавы запас і граматычны лад кхары болі, новая гаворка прыкметна папоўніла свой слоўнік за кошт як адмысловай пэрсыдзкай лексікі, гэтак і лексікі, якая адлюстроўвала бытавыя і рэлігійныя рэаліі мусульманскай дзяржавы. Гэтая гаворка спачатку называлася, як і мясцовая мова,
Зь цягам часу гіндаві пачынае распаўсюджвацца на іншыя раёны Індыі. Гэтаму спрыяла палітыка мусульманскіх уладароў, што пашыралі сфэру свайго ўплыву. Зь іншага боку распаўсюджаньне гіндаві зьвязанае з агульнаіндыйскім рухам [[бхакці]] (рухам
На мяжы раньняга і позьняга пэрыяду разьвіцьця паэзія на гіндаві (кхары болі) перамяшчаецца на поўнач Паўднёвай Індыі, што зьвязана з заваявальнымі паходамі мусульманскіх уладароў у Дэкане. Тут гіндаві (кхары болі) атрымлівае далейшае разьвіцьцё, пашыраючы свой слоўнік за кошт арабскай і пэрсыдзкай лексікі. Пры гэтым гіндаві пачынае сыстэматычна пісацца арабскім пісьмом. У адрозьненьне ад паўночнага гіндаві (кхары болі), які выкарыстоўваў старажытны індыйскі альфабэт [[дэванагары]], гэтая мова зь яе арабскай графікай атрымала назоў дакхіні (
Гіндаві працягвае разьвівацца і ў Паўночнай Індыі, асабліва пры двары Вялікіх маголаў. Ён увабраў у сябе дастатковую колькасьць арабскай і пэрсыдзкай лексікі, якая стала неаддзельнай часткай яго слоўніка. Пры гэтым творы ствараліся з выкарыстаньнем абедзьвюх графік
Падчас заваявальных выправаў у Дэкан у XVII ст. гіндаві зноў пранікае на поўдзень. Каб адрозьніваць гэтую
Такім чынам, на зьмену пэрсыдзкай мове, якая адыйшла на другі плян, прыйшла ўласна індыйская мова ў дзьвюх пісьмовых формах. Да канца XVIII ст. пэрсыянізаваная форма гіндзі, то бок урду, становіцца адзінай мовай зносінаў індыйскіх мусульманаў Паўночнай Індыі (акрамя Бэнгаліі) і займае месца другой афіцыйнай мовы Магольскай Імпэрыі. Ангельцы, што да сярэдзіны XVIII ст. трывала замацаваліся ў Індыі, пачалі ў гэты час праводзіць сваю моўную палітыку, скасавалі ў 1835 годзе афіцыйны статус пэрсыдзкай мовы у адміністрацыі Ост-Індзкай кампаніі, перайшоўшы да выкарыстаньня гіндзі/урду і ангельскай. Распад імпэрыі Вялікіх маголаў і ўмацаваньне пазыцыяў ангельцаў паклалі пачатак сучаснаму пэрыяду разьвіцьця літаратурнай мовы гіндзі. Імкнучыся заручыцца падтрымкай ня толькі мусульманскай, але і індускай супольнасьці, ангельцы, побач з урду, пачалі ўсяляк заахвочваць і гіндзі. Да таго ж яны лічылі, што гіндзі больш падыходзіць для прапаганды ў Індыі хрысьціянскага вучэньня.
Пачатак сучаснага пэрыяду ў станаўленьні сучаснай літаратурнай мовы гіндзі звычайна зьвязваюць зь дзейнасьцю хрысьціянскага каледжу ў форце Вільяма ў Калкаце (Калькуце), якая да пачатку XIX стагодзьдзя стала палітычным і эканамічным цэнтрам ангельскай экспансіі ў Індыі. Менавіта тамака былі створаныя некалькі твораў (у абедзьвюх графіках), зь якіх найбольш вядомымі зьяўляюцца
Сучасны пэрыяд разьвіцьця гіндзі характарызуецца ўмацаваньнем яго пэрсыянізаванай формы, то бок урду. У 1837
Інтэнсыўнае разьвіцьцё гіндзі пачынаецца пасьля дасягнення Індыяй незалежнасьці, то бок у другой палове XX ст. Канстытуцыя Індыі (1950
У XX ст. сучасная літаратурная мова гіндзі становіцца прадметам выкладаньня і навучаньня. Першае аддзяленьне гіндзі было адчыненае ў 1919 году ў Калькуце.
Гіндзі мае ролю мовы міжнацыянальных (міжэтнічных) зносінаў у гіндзімоўным арэале, зьяўляецца асноўнай літаратурнай мовай.
Цяпер пад гіндзі разумеюць:
== Граматыка ==
Агульны характар мовы г. аднолькавы зь іншымі новаіндыйскімі мовамі. У фанэтыцы адрозная яе рыса
== Размоўнік ==
* प्यार (pyaar)
* janu
* नमस्ते (namaste) = Добры дзень! / Да пабачэньня!
* नमस्कार (namaskaar) = Здароў! Вітаю!
Радок 61:
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.ethnologue.com/show_language.asp?code=HND Гіндзі на Ethnologue]
{{Commonscat|Hindi}}
{{Interwiki|hi||гінды}}
[[Катэгорыя:
[[Катэгорыя:Індыйскія мовы]]
[[Катэгорыя:Мовы Індыі]]
[[kbd:Хиндубзэ]]
|