Валер Раеўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Асоба: +першакрыніца па-беларуску
Радок 140:
{{Цытата|Я бачыў усе ягоныя спэктаклі на сцэне тэатру імя Янкі Купалы і з поўнай адказнасьцю магу сьцьвярджаць, што гэта найбуйнейшы рэжысэр другой паловы дваццатага стагодзьдзя ў Беларусі. Нават калі б ён паставіў толькі адзін спэктакль «Трыбунал», ён навечна застаўся б у гісторыі беларускага тэатру. А яшчэ былі такія шэдэўры, як «Што той салдат, што гэты» паводле Брэхта, «Пагарэльцы» Макаёнка, «Радавыя» Дударава. ... Ніхто ў гісторыі беларускага тэатру так шмат ня ставіў беларускай драматургіі, як Валеры Раеўскі. Гэта і Дудараў, і Матукоўскі, і Макаёнак, і Васіль Быкаў. Адзін зь першых спэктакляў Валерыя Раеўскага — «Апошні шанец» Васіля Быкава — таксама вялікі факт гісторыі беларускага тэатру. Увогуле Раеўскі мог паставіць нашмат, нашмат болей унікальнай драматургіі, але яму не давалі. Валеры Раеўскі быў, так бы мовіць, мяккім дысыдэнтам у тэатральным мастацтве. Ён заўсёды лічыў, што тэатар і творца заўсёды павінны быць у апазыцыі да ўлады. І ён рабіў гэта ў сваіх спэктаклях — кожны ягоны спэктакль нёс у сабе крытычнае стаўленьне да ўлады. Тады гэта называлі, так бы мовіць, «кукішам у кішэні». Але ўва ўсіх спэктаклях была крытыка ўлады і камуністычнай рэальнасьці ў большай ці меншай ступені. І гэта вельмі важна і істотна. Я, да прыкладу, узгадваю нашыя зь ім гутаркі пра «Рычарда ІІІ» Шэксьпіра, што ён хацеў паставіць. Божухна, як жа сёньня, ва ўмовах лукашэнкаўскай Беларусі «Рычард ІІІ» прагучаў бы! Бо ў ім паказаная ўнікальная прэпарацыя любога таталітарызму і аўтарытарнага кіраўніка-дыктатара. Усё жыцьцё яго тапталі за дысыдэнцтва — ён быў мяккім дысыдэнтам у мастацтве.|[[Вячаслаў Ракіцкі]]<ref name=svab/>}}
 
{{Цытата|Ён быў апазыцыянер. Ён змагаўся. Змагаўся за гонар, за праўду, за справядлівасьць ва ўсіх сваіх спэктаклях. Гэта я маю права сказаць, бо быў заняты амаль ва ўсіх яго спэктаклях. Найлепшыя мае ролі — у яго спэктаклях. Ён быў шчырым, заставаўся шчырым у працы і будзе такім назаўсёды ў маёй душы і маім сэрцы.|Народны артыст Беларусі [[Генадзь Гарбук]]<ref>{{Спасылка | аўтар =[[Васіль Сямашка]]| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі =22 лістапада 2011| url =http://by.belapan.by/archive/2011/11/22/by_media_raeuski/| копія = | загаловак =Генадзь Гарбук: У сваіх спэктаклях Валер Раеўскі змагаўся за гонар, за праўду, за справядлівасьць| фармат = | назва праекту =Грамадзтва| выдавец =[[БелаПАН]]| дата = 5 лістапада 2012 | мова = | камэнтар = }}</ref>}}
| аўтар =
| прозьвішча = Гарбук
| імя = Генадзь
| аўтарlink =
| суаўтары =
| дата публікацыі =
| url = http://belapan.com/archive/2011/11/22/media_raeuski/
| копія =
| загаловак = У сваіх спэктаклях Валер Раеўскі змагаўся за гонар, за праўду, за справядлівасьць
| фармат =
| назва праекту = БЕЛАПАН
| выдавец =
| дата = 4 лістапада 2012
| accessyear =
| мова =
| камэнтар =
}}</ref>
}}
 
== Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды ==