Ева Фялінская: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Польскія мэмуарысты з дапамогай HotCat
лацінскае c
Радок 4:
Ева Фялінская з дому [[Вяндорфы|Вяндорфаў]] урадзілася ў зьбяднелай шляхецкай сям’і ў вёсцы [[Узнога (Клецкі раён)|Ўзнога]] на тэрыторыі сучаснай [[Беларусь|Беларусі]]. Яе бацькам быў Зыгмунт Вярба-Вяндорф уласнага гербу, маці — Соф’я Сагайла. Бацька працаваў у [[Адвакатура|адвакатуры]] ў [[Наваградак|Наваградку]].
 
Па сьмерці бацькі Ева Вяндорф была аддадзеная на выхаваньне багатым сваякам, уладальнікам маёнтку ў [[Галынка (Клецкі раён)|Галынцы]]<ref>{{Спасылка|аўтар = Вучні Нацкай СШ — Савецкае Палессе.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 8 кастрычніка 2009|url = http://www.gants-region.info/publ/na_sustrehchu_z_gistoryjaj_rodnaga_kraju/1-1-0-89|загаловак = Прадстаўнікі роду Вендорфаў|фармат = |назва праекту = Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал|выдавец = |дата = 12 жніўня 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>, дзе атрымала хатнюю адукацыю. У [[1811]] у васямнаццацігадовым узросьце выйшла за Герарда Фялінскага, брата [[Алёйзы Фялінскі|Алёйзы Фялінскага]], і пераехала ў ягоны маёнтак у [[Ваютын]]е на [[Валынь|Валыні]]. У шлюбе Ева стала маці дзесяцёх дзяцей, аднак чатыры старэйшыя зь іх памерлі ў раньнім дзяцінстве. Сярод астатніх трох сыноў і трох дачок выхавала [[Зыгмунт Шчэсны Фялінскі|Зыгмунта]], будучага арцыбіскупа, мітрапаліта варшаўскага.
 
Неўзабаве па здушэньні [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|паўстаньня 1830 року]] памёр Герард, які перажываў здушэньне паўстаньня як уласную паразу. Тады ў [[1833]] Ева Фялінская пераехала ў [[Крэменец]], намагаючыся даць дзецям найлепшую адукацыю й выхаваньне. Тут яна навязала кантакты з [[Садружнасьць польскага народу|Садружнасьцю польскага народу]] [[Шыман Канарскі|Шымана Канарскага]], мэтай якога было пашырэньне асьветы і польскай сьвядомасьці. Стала сакратаркай таварыства, адказвала за парадкаваньне замежнай карэспандэнцыі Садружнасьці, стварыла філію арганізацыі «Жаночае таварыства». У выніку раскрыцьця кансьпіратыўнай сеткі 19 ліпеня 1838 Фялінская была арыштаваная і паводле прыгавору суду сасланая у [[Бярозаў (Ханты-Мансыйская аўтаномная акруга)|Бярозаў]] на рацэ [[Об]]. Ніколі дагэтуль царскі ўрад так жорстка не караў жанчынаў, і Ева Фялінская стала першай полькай, якая была сасланая ў Сыбір. У [[1841]] ўмовы яе перабываньня палепшыліся пасьля пераводу ў [[Саратаў]] на [[Волга|Волзе]], дзе Ева знаходзілася да [[1844]] року.