Гісторыя Магілёва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Храналёгія: артаграфія
лацінскае i
Радок 26:
* [[1594]]—[[1604]]: узьвядзеньне першага мураванага будынка ў Магілёве — Фарнага касьцёла.
* [[13 сьнежня]] [[1595]]: казацкія загоны [[Севярын Налівайка|С. Налівайкі]] спалілі каля 40% забудовы Магілёва, у тым ліку некалькі цэркваў<ref name="evkl244"/>, і зьнішчылі значную колькасьць месьцічаў; захавалася паведамленьне пра тыя падзеі:
{{Цытата|У рок 1595. Прыйшла ізноў на Магілёў навала ад Налівайкі. Невядома таксама, зь якіх прычынаў гэта сталася, нiні з гyльтайства, нiні з маскоўскага нацкоўваньня, бо ў гэты час міру з Масквою нe было. Таму старэйшыя людзі часта ўспаміналі Налівайку; Мазепу і Лабаду. Відаць, нездарма не выходзіла гэта зь людзкой памяці, бо нарабіла гэтая саранча новазбудаванаму і заселенаму месту бед нязносных і крыві праліла нямала. Але пан Бог месьцічаў-пакутнікаў бласлаўляў і бласлаўляе. Гэты Налівайка Магілёў зрабаваў і цэрквы папаліў.|[[Магілёўская хроніка]]}}
* [[1601]]—[[1633]]: завяршылася будаўніцтва разьвітай абарончай сыстэмы мескіх умацаваньняў з трох лініяў абароны; першую лінію складаў замак — «Высокае места», другая лінія ўмацаваньняў — Кругавы (альбо Бліжні) вал — ахоплівала Старое места і мела чатыры брамы, трэцяя лінія абароны — Палявы (Дальні, Кругавы) вал — у розныя часы мела розныя памеры і колькасьць брамаў.
 
Радок 36:
* [[1632]]: у месьце заснавалі адзіную ў той час на Беларусі [[Магілёўская праваслаўная дыяцэзія|Магілёўскую праваслаўную дыяцэзію]]<ref name="evkl244"/>.
* [[1654]]: у пачатку [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў|вайны Расеі з Рэччу Паспалітай]] магілёўцы здаліся маскоўскаму войску; у сяр. [[17 стагодзьдзе|XVII ст.]]: умацаваньні Старога места налічвалі 4 брамы — Алейную, Ветраную, Каралеўскую і Дубравенскую; у Палявым вале, які абкружаў Новае места, стаяла 8 драўляных брамаў — Курдзенеўская (Гваздоўка), Лядвееўская, Шклоўская дальняя, Віленская, Уструшненская, Трысьненская, Быхаўская, Папінская.
* [[1 лютага]] [[1661]]: у выніку [[Магілёўскае паўстаньне|народнага паўстаньня]] месьцічы зьнішчылі акупацыйную маскоўскую залогу<ref>Беларускія летапісы і хронікі: пер. са старажытнарус., старабел., пол. / склад. У. Арлоў; рэд. В. Чамярыцкі. — Мн.: БеларускiБеларускі кнігазбор, 1997. С. 294.</ref>.
* [[9 чэрвеня]] [[1661]]: за выяўленую ў час паўстаньня мужнасьць вялікі князь [[Ян Казімер]] ўраўнаваў у правах Магілёў зь [[Вільня]]й; апроч таго, места атрымала новы герб «у блакітным полі тры срэбныя мескія вежы, у адчыненай сярэдняй браме — рыцар з узьнятым мячом, а над ім герб — [[Пагоня]]»<ref>[http://knihi.com/hierb/mahil.html Магілёў] // {{Літаратура/Геральдыка беларускіх местаў}}</ref>.