Друкарня Мамонічаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Статут ВКЛ: больш якасная выява
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Па Мсьціслаўцы: злучнасьць
Радок 25:
Да падпісаньня [[Берасьцейская унія|Берасьцейскай царкоўнай уніі]] [[1596 год]]у друкарня збольшага абслугоўвала патрэбы праваслаўных [[Братэрства|братэрстваў]], братэрскіх школаў, цэркваў, простых [[Местачковец|местачкоўцаў]]. Выпускаліся [[Багаслоўе|багаслоўскія]] і [[Літургія|літургічныя]] выданьні, кнігі для чытаньня, [[Публіцыстыка|публіцыстычныя]] творы, [[падручнік]]і, зборнікі [[Заканадаўчы акт|заканадаўчых актаў]], выданьні [[права]]вога характару, канстытуцыі [[Вальны сойм|вальных соймаў]], [[Палеміка|палемічныя]] творы [[Іпаці Пацей|Іпаці Пацея]]<ref name="lew">[http://starbel.narod.ru/mam_verszy.htm Лев Мамонич — белорусский поэт и книгоиздатель конца XVI — начала XVII веков]</ref>.
 
З [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] друкарня забясьпечвала патрэбы выключна [[Уніяцтва|ўніятаў]]<ref name="400years"/>. Справамі распараджаўся [[Лявон Мамоніч|Лявон Кузьміч Мамоніч]], імя якога ў выходных зьвестках выданьняў зьявілася ў [[1609 год]]зе. Адсутнасьць кнігаў для праваслаўных сьведчыць пра адхіленьне Кузьмы і Лукі Мамонічаў ад справаў і пераходу кіраваньнем у рукі Лявона<ref name="400years"/>. Па сьмерці Кузьмы [[16 ліпеня]] [[1607 год]]у Лявон успадкаваў друкарню<ref name="lew"/>.
 
За часы існаваньня друкарні Мамонічаў зь яе выйшлі каля 100 рэлігійных і сьвецкіх выданьняў у беларускай, царкоўнаславянскай і польскай мовах. Матэрыялы друкарні часткова перайшлі ва ўласнасьць віленскай Траецкай друкарні<ref name="lew"/>.