Пружанскі аэрадром: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
→‎Мінуўшчына: дапаўненьне
Радок 11:
Увесну 1941 року для мясцовых сялянаў нават была ўведзеная платная працоўная і гужавая павіннасьць з мэтаю ўдзелу ў абаронным будаўніцтве. Была распачатая пабудова новае ўзьлётнае паласы даўжынёй у 3 км і складу авіябомбаў ля ўрочышча Воўчы Лес. Плянавалася абнаўленьне матэрыяльнае часткі авіяпалкоў, самалёты якіх («[[І-16]]» і «[[І-153]]») саступалі апошнім мадыфікацыям нямецкіх машын. У 33-і ЗАП для азнаямленьня паступілі 2 асобнікі [[зьнішчальнік]]аў «[[МіГ-3]]», а ў 74-ы ШАП — два [[штурмавік]]і «[[Іл-2]]». Для палётаў на іх, аднак, не было паліва.
 
Паколькі аэрадром разьмяшчаўся на месцы былога польскага, немцы ведалі пра яго з захопленых у верасьні 1939 дакумэнтаў польскага Генэральнага штабу. Акрамя таго, у пачатку 1941 року яны правялі здымку тэрыторыі, дзе назіралася вялікая згрупаванасьць тэхнікі. [[22 чэрвеня]] [[1941]] року а 3:40 нямецкія самалёты «[[Junkers Ju 88|Ju-88]]» і «[[Messerschmitt Bf 109|Ме-109]]» нанесьлі ўдары па 26 аэрадромах, у тым ліку Куплінскім. Матэрыяльная частка 33-га авіяпалку была зьнішчаная<ref>{{Спасылка | аўтар = Марк Солонин.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.warmech.ru/1941war/w-front/wfsad10_2.html| загаловак = На мирно спящих аэродромах…| фармат = | назва праекту = | выдавец = | дата = 4 траўня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Да 10 гадзінаў раніцы не засталося ніводнага самалёту, здольнага падняцца ў паветра<ref>{{Спасылка | аўтар = skw.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 7 сьнежня 2007| url = http://vertoletciki.forumbb.ru/viewtopic.php?id=115#p1515| загаловак = Аэродром Пружаны 1978-1980гг| фармат = | назва праекту = Форум вертолетчиков| выдавец = | дата = 14 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Асобавы склад палку атрымаў загад перабазіравацца на аэрадром у [[Пінск]]у.
 
У 33-м зап у пачатку [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] служылі м. інш. [[Сьцяпан Гудзімаў]] і [[Герой Савецкага Саюзу]] {{Артыкул у іншым разьдзеле|Іван Лавейкін||ru|Лавейкин, Иван Павлович}}<ref>{{Спасылка | аўтар = skw.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 5 сьнежня 2007| url = http://vertoletciki.forumbb.ru/viewtopic.php?id=115#p1441| загаловак = Аэродром Пружаны 1978-1980гг| фармат = | назва праекту = Форум вертолетчиков| выдавец = | дата = 14 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>.
 
== Баявыя дзеяньні ==
15 чэрвеня 1944 року ў памежных вайсковых акругах пачалася выдача боепрыпасаў, водпускі былі скасаваныя. 21 чэрвеня была вучэбная трывога, адпрацоўка разгрупаваньня эскадрыльлі і перахопу варожых самалётаў.
 
=== 33 зап ===
[[22 чэрвеня]] [[1941]] року паміж 1-й і 2-й гадзінамі ночы аэрадром быў абстраляны са «[[Fieseler Fi 156 Storch|Шторха]]». Пасьля беспасьпяховае спробы зьвязацца са штабам у Кобрыне была абвешчаная трывога, 3 эскадрыльлі накіраваліся ў кірунку Берасьця. Прыкладна а 3-й ночы зьявіўся другі самалёт-разьведчык. Мачалаў, Барынаў і Тарантаў узьняліся ў паветра, каб пасадзіць яго. Каля Берасьця адбыўся адзін зь першых паветраных баёў, у якім камандзір зьвяна [[Фёдар Мачалаў]] зьбіў самалёт. Эскадрыльлі, што вылецелі з Купліна раней, сутыкнуліся над Берасьцем з трыма групамі нямецкіх бамбардоўнікаў і зьнішчальнікаў, аднак ня здолелі супрацьстаяць.
 
А 3:40 нямецкія бамбардоўнікі «[[Heinkel He 111|He-111]]» і «[[Junkers Ju 88|Ju-88]]» пад прыкрыцьцём «[[Messerschmitt Bf 109|Ме-109]]» нанесьлі ўдары па 26 аэрадромах, у тым ліку Куплінскім. Пры заходзе на другі круг нямецкім самалётам давялося ўступіць у бой з падасьпелымі эскадрыльлямі, што вярнуліся з-пад Берасьця. Яшчэ двойчы былі адбітыя атакі «He-111» на падыходах да аэрадрому.
 
Наступная атака з удзелам 27 бамбардоўнікаў адбылася, калі савецкія самалёты селі на зямлю дзеля запраўкі і папаўненьня боепрыпасаў. Узьняцца ў паветра ня здолеў ніхто зь іх, акрамя дзяжурнае пары Цімашэнка — Гудзімаў. У гэтым баі [[Сьцяпан Гудзімаў]] зьдзейсьніў паветраны таран і загінуў, а аэрадром цягам гадзіны вынішчаўся кулямётным і гарматным агнём, дробнакалібернымі касетнымі асколачнымі бомбамі, г. зв. «чортавымі яйкамі». Матэрыяльная частка 33-га авіяпалку была зьнішчаная<ref>{{Спасылка | аўтар = Марк Солонин.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://www.warmech.ru/1941war/w-front/wfsad10_2.html| загаловак = На мирно спящих аэродромах…| фармат = | назва праекту = | выдавец = | дата = 4 траўня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Нямецкія экіпажы дакладвалі, што «на савецкіх аэрадромах самалёты стаялі як на парадзе, у лінію, не пацэліць па іх было немагчыма».
 
Да 10-е гадзіны раніцы не засталося ніводнага самалёту, здольнага падняцца ў паветра<ref>{{Спасылка | аўтар = skw.| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 7 сьнежня 2007| url = http://vertoletciki.forumbb.ru/viewtopic.php?id=115#p1515| загаловак = Аэродром Пружаны 1978-1980гг| фармат = | назва праекту = Форум вертолетчиков| выдавец = | дата = 14 сьнежня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>. Асобавы склад палку атрымаў загад перабазіравацца на аэрадром у [[Пінск]]у. 24 чэрвеня адтуль яны таварнымі эшелонамі былі накіраваныя ў Маскву.
 
23 чэрвеня на аэрадром, які спрабавалі абараніць некалькі параненых, увайшлі танкі. Жаўнеры [[17-я танкавая дывізія (Нямеччына)|17-й танкавае дывізіі]] [[вэрмахт]]у зафіксавалі разбурэньні Куплінскага аэрадрому на фатаздымках.
 
=== 74 шап ===
Зьвестак пра падзеі ў 74-м штурмавым авіяпалку вельмі мала.
 
У часе нападу на аэрадром нямецкіх бамбардоўнікаў усе самалёты 74-га шап (пятнаццаць «[[І-15]]» і два [[Іл-2]]) знаходзіліся на зямлі без паліва і былі зьнішчаныя, не пасьпеўшы падняцца ў паветра. Асабовы склад забраў дакумэнты, сьцяг і пешшу і на раварох адышоў на ўсход. Капітан М.І. Белавусаў пасьля ўсіх узарваў склад і адышоў у бок Івацэвічаў, але трапіў у палон.
 
=== Нямецкія войскі ===
Праз тыдзень пасьля пачатку вайны Пружанскі аэрадром быў выкарыстаны для нямецкіх самалётаў. Тутэйшых вяскоўцаў прымусілі наводзіць парадак.
 
== Глядзіце таксама ==