Карлас Шэрман: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 7 categories з дапамогай HotCat
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +нутраныя спасылкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Карлас Шэрман нарадзіўся ў сталіцы [[Уругвай|Ўругваю]] [[Монтэвідэо]]. Бацька быў выхадцам з Заходняй [[Беларусь|Беларусі]], а маці — карэннай жыхаркай [[Лацінская Амэрыка|Лацінскай Амэрыкі]]. Вучыўся ў Нацыянальным інстытуце імя М. Марэна ([[Буэнас-Айрэс]], [[Аргентына]], [[1951]]—[[1956]]) у спэцыяльнасьці [[філялёгія]]. Працаваў у аргенцінскім друку. Сябраваў з [[Пабло Нэруда|Паблам Нэрудам]]. У [[1956]] годзе бацька паддаўся на савецкую прапаганду Хрушчоўскага часу, і сям’я пераехала ў Беларусь. Карлас Шэрман пачаў з працы на фабрыцы, тымчасам дасканала вывучыў беларускую мову, стаў бібліятэкарам, загадваў рэдакцыйна-выдавецкім сэктарам [[Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа|Фундамэнтальнай бібліятэкі імя Я.Якуба Коласа]] [[НАН]]Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі навук Беларусі]]. У [[1989]]—[[2001]] гадох быў віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру, быў фактычна адным з заснавальнікаў ПЭН-цэнтру, сышоў з пасады віцэ-прэзыдэнта ў сувязі з кепскім здароўем.
 
Наступнік Карласа Шэрмана на пасадзе віцэ-прэзыдэнта ПЭН-цэнтру галоўны рэдактар газэты «[[Наша Ніва]]» Андрэй Дынько лічыць, што Шэрман быў савецкім пісьменьнікам, але на мяжы 90-х зрабіў свой выбар, і разам з [[Васіль Быкаў|Васілём Быкавым]] і [[Рыгор Барадулін|Рыгорам Барадуліным]] адышоў ад савецкага пісьменьніцтва.