Менскае княства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Гісторыя: стыль
афармленьне, выпраўленьне спасылак
Радок 1:
'''Менскае княства''' — [[удзельнае княства]] [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]], у басэйнах рэчак [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]], [[Друць]], [[Бярэзіна (басэйн Дняпра)|Бярэзіна]]. Існавала ў кан.канцы [[XI стагодзьдзе|XI]]<ref name="evkl">Менскае княства // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 289.</ref> — пач.пачатку [[XIV стагодзьдзе|XIV]] стстстагодзьдзяў. Сталіца — [[Менск]].
 
== Гісторыя ==
У гістарычных крыніцах Менскае княства ўпершыню згадваецца пад [[1104]] годам<ref name="evkl">[[Эдуард Загарульскі]]. Мінскае княства // {{Літаратура/ЭГБ|5к}} С. 164.</ref>. Першы князь менскі [[Глеб Менскі|Глеб]], сын [[Усяслаў Чарадзей|Усяслава Полацкага]], імкнуўся пашырыць межы дзяржавы за кошт суседніх зямель. У пач.пачатку [[12 стагодзьдзе|XII ст.]] у склад Менскага княства ўваходзілі [[Ворша]] і [[Копысь]]. Існуе меркаваньне, што менавіта Глеб збудаваў у гэтых [[места]]х умацаваньні<ref name="hm">{{Літаратура/Гісторыя Менску (2006)|к}} С. 37.</ref>. Апроч таго, у залежнасьці ад Менску знаходзіўся [[Друцак (горад)|Друцак]].
 
[[Файл:Hleb Mienski (silver coin, reverse).gif|міні|Манэта [[Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь|НББ]] «[[Глеб Менскі (манэта)|Глеб Менскі]]»]]
Радок 8:
Паміж сынамі Ўсяслава пачалася міжусобная барацьба, у якую ўмешваліся кіеўскія князі. У [[1105]]<ref name="hm"/> (паводле [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскага летапісу]] — у [[1104]]) на Менск напала аб’яднанае войска паўднёварускіх князёў, аднак паход ня меў посьпеху. У [[1116]] Глеб Усяславіч захапіў частку зямлі [[дрыгавічы|дрыгавічоў]], спаліў іх [[замак|горад]] [[Слуцак]] і ўзяў людзей у палон. Гэтыя дзеяньні выклікалі незадаволеньне князя кіеўскага [[Уладзімер Манамах|Ўладзімера Манамаха]]. На Менскае і [[Друцкае княства]] рушыла шматлікага войска, хаўрусьнікамі Кіева выступілі князі пераяслаўскі і смаленскі. Па двухмесячнай аблозе Менску Глеб Усяславіч скіраваў паслоў да Манамаха, які згадзіўся на перамовы. Князь менскі выйшаў з гораду са сваімі дзецьмі і дружыньнікамі да Манамаха і паабяцаў ва ўсім яго слухацца. Князь кіеўскі зрабіў Глебу настаўленьні, як ён мае сябе паводзіць і пакінуў яму Менск. Аднак ужо ў [[1117]] князь менскі пачаў заваёўваць смаленскія і іншыя землі. Уладзімера паслаў на Менск войска на чале са сваім сынам Мсьціславам. Глеб трапіў у палон і памёр у Кіеве ў [[1119]]. З гэтага часу і [[1132]] Менскае княства знаходзілася пад уладай [[Кіеўскае княства|Кіева]].
 
У [[1146]] у Менску пачаў княжыць сын Глеба, [[Расьціслаў Глебавіч]]. Расьціславу і яго наступнікам давялося весьці барацьбу супраць князёў друцкіх і віцебскіх. Па тым, як у [[1164]] [[Валадар Глебавіч]] разьбіў з дапамогай [[Літвалітва (племя)|літвы]] князя полацкага Рагвалода Барысавіча, ён ўмацаваў незалежнасьць Менскага княства ад Полацку. У [[1249]] войскі княства непадалёк ад Менску разам зь літвой здолелі разьбіць татара-мангольскіх захопнікаў.
 
Пад [[1326]]<ref name="evkl"/> у складзе пасольства [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікага князя]] [[Гедымін]]а ў [[Ноўгарад]] згадваецца князь менскі Васіль. Гэта сьведчыць пра тое, што Менскае княства ўваходзіла ў палітычную сыстэту [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name="evkl"/>. У далейшым у Менску сядзелі намесьнікі [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікіх князёў]].