Сяргей Заранка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Дзяцінства: Ксавэры
Радок 22:
 
=== Дзяцінства ===
Нарадзіўся ў маёнтку князя КсаверыяКсавэрыя Любамірскага [[Ляды]] Магілёўскай губэрні (цяпер [[Дубровенскі раён]] [[Віцебская вобласьць|Віцебскай вобласьці]]). У сярэдзіне 1820 х гг. сям’я Заранкаў атрымала «вольную» і пераехала ў Пецярбург, дзе таленавіты хлопец ўладкаваўся на службу да князёў Галіцыных. Паводле адных зьвестак атрымаў папярэдняе мастацкае навучаньне у Аўрорына, дыякана Траецкага падворка, а паводле іншых ў сяле Сафонаўка, Вышневалоцкага павету, у школе Венецыянава, які дапамог яму ўладкавацца ў акадэмічную майстэрню пэйзажыста М. Вараб’ёва. Вучыўся ў 3-й Санкт-Пецярбурскай гімназіі і адначасова, як пабочны, ў Акадэміі Мастацтваў, дзе аказваў значныя посьпехі.
 
З раньняга дзяцінства Заранка адчуваў матэрыяльны прыгнёт і ўжо ў пятнаццаць гадоў павінен быў зарабляць грошы, каб падтрымліваць сям’ю. Тая жа матэрыяльная незабясьпечанасьць прымушала мастака прымаць месца настаўніка маляваньня перш у Дваранскім палку, а затым у Маскоўскай вучэльні жывапісу. Малодшыя браты: Мікалай — мастак, Васіль — мастак, Юзік — архітэктар; вучыліся і скончылі Акадэмію, але заўчасна памёрлі маладымі. Заранка пакутаваў хваробай вачэй і пэўны час быў амаль сьляпы. Неўзабаве зрок вярнуўся толькі на адно вока, а ў другім зрабілася «цёмная вада», так што ён працаваў заўсёды з адным вокам, чытаў, пісаў і не ўжываў акуляраў да самой сьмерці.