Сэм’юэл Ўорд: розьніца паміж вэрсіямі

ангельскі земляўласьнік
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Samuel_Ward_(taster)?oldid=433851388
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:22, 14 чэрвеня 2011

Сэм’юэл Ўорд (па-ангельску: Samuel Ward; 17321820) — уладальнік маёмасьці ў Дэрбі і Рычмандзе ў Ангельшчыне. Яшчэ хлопчыкам, Сэм’юэл быў дэгустатарам у Красунчыка прынца Чарлі. Ўорд быў узнагароджаны каштоўным алмазным кальцом і пазьней быў намаляваны Джозэфам Райтам. Партрэт і кальцом цяпер захоўваюцца ў зборах Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі.

Сэм’юэл Ўорд
Samuel Ward
Сэм'юэл Ўорд, партрэт работы Джозэфа Райта
Дата нараджэньня 1732
Месца нараджэньня Дэрбі
Дата сьмерці 1820
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Біяграфія

Ўорд жыў у Дэрбі. Калі 4 сьнежня 1745 году Карл Эдўард Ст’юарт заставаўся ў Эксэтэр Гаўсе ў Дэрбі, ягоная маці дазволіла Сэм'юэлу быць дэгустатарам ежы маладога прэтэндэнта. У часе свайго непрацяглага занходжаньня, малады прэтэндэнт на ангельскі пасад вырашыў адмовіцца ад барацьбы за карону Ангельшчыны, і да таго, як пакінуць маёнтак, даў маці Сэм'юэла алмазнае кальцо ў падзяку за аказаную службу. Залатое кальцо складалася з аднаго буйнога алмаза, аточнага дзесяцьцю драбнейшым алмазамі[1]. Рашэньне на ўцёкі ў Шатляндыю азначала нежаданьне маладога прэтэндэнта атрымаць карону Георга II. Пазьней войска Карла Ст'юарта было разьбіта ў 1746 годзе ў бітве пры Каладэне.

Ўорд па адбыцьці прынца стаў бізнэсмэнам у Дэрбі і быў намаляваны Джозэфам Райтам каля 1781 году. Падараванае кальцом засталося за ягонымі нашчадкамі, а карціна захоўваецца ў зборах Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі[1]. Нататкі, якія дайшлі разам з карцінай апісвалі Ўорда як чалавека «з Дэрбі, але пазьней з Рычманду». Ягоная жонка была з Рычманду і ён валодаў маёмасьцю і там, і ў Дэрбі.

Гісторыя

Першыя зьвесткі пра партрэт фігуруюць у рахунках Джозэфа Райта 1781 году, дзе той ацэньвае кошт карціны ў дванаццаць гінэяў[2]. Карціна Джозэфа Райта заставалася ў сям'і Ўордаў да сьмерці Сары Ўорд у 1947 годзе[3], пасьля чаго партрэт быў падараваны Мастацкай галерэі Дэрбі.

Крыніцы

  1. ^ а б At Play treasure. Derby.gov.uk. Праверана 6 June 2011 г.
  2. ^ Art Treasure – Samuel Ward. Derby.gov.uk. Праверана 6 June 2011 г.
  3. ^ Benedict Nicolson Joseph Wright of Derby: painter of light, Volume 1 p.70 & 223. — 1968.